https://bel.sputnik.by/20250820/laro-rasya-vystupae-za-nadzeynyya-garanty-byaspek-ukrane-1099062682.html
Лаўроў: Расія выступае за надзейныя гарантыі бяспекі Украіне
Лаўроў: Расія выступае за надзейныя гарантыі бяспекі Украіне
Sputnik Беларусь
Абмеркаванне гарантый бяспекі Украіны без Расіі не мае сэнсу, падкрэсліў Сяргей Лаўроў. 20.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-20T15:54+0300
2025-08-20T15:54+0300
2025-08-20T15:54+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
расія
украіна
сяргей лаўроў
мзс рф
палітыка
бяспека
перагаворы па украіне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/0c/1093571433_0:11:2990:1693_1920x0_80_0_0_eff14870f2c63be36f52f1561dea3e52.jpg
МІНСК, 20 жні – Sputnik. Масква выступае за тое, каб калектыўныя гарантыі бяспекі Кіева з боку Еўропы былі сапраўды надзейнымі, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.Пры гэтым Лаўроў падкрэсліў, што Масква не можа прыняць варыянт, пры якім пытанні калектыўнай бяспекі вырашаліся без удзелу РФ."Мы ўжо не раз тлумачылі, што Расія сваіх інтарэсаў не завышае, але нашы законныя інтарэсы мы будзем забяспечваць цвёрда і жорстка", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ў краінах Захаду, перш за ўсё ў ЗША, усведамляюць, што сур’ёзна абмяркоўваць гарантаванне бяспекі без Расіі "гэта шлях у нікуды".Стамбульскія напрацоўкіПаводле яго слоў, у Маскве прытрымліваюцца думкі, што ў пытанні гарантый для Кіева трэба арыентавацца на напрацоўкі стамбульскіх перагавораў 2022 года.Ён таксама адзначыў, што Расія згодна і сама забяспечваць гарантыі бяспекі Украіны. У сувязі з чым нагадаў, што ў час перагавораў, якія праходзілі ў красавіку 2022 года ў Стамбуле, абмяркоўвалася магчымасць, згодна з якой гарантыі бяспекі Украіны забяспечваліся ў тым ліку Расіяй – украінскі бок прапаноўваў распрацаваць гарантыі, удзельнікамі якіх былі б усе пастаянныя члены Савета бяспекі ААН, гэта значыць і сама Расія.Лаўроў асабліва падкрэсліў, што расійскі бок падтрымаў такі варыянт і са свайго боку быў гатоў парафіраваць і афіцыйна падпісаць дагавор.Сярод стамбульскіх напрацовак Лаўроў звярнуў увагу на прапанову ўкраінскага боку, якая датычылася асноўных прынцыпаў дамоўленасці аб завяршэнні баявых дзеянняў і забеспячэнні ўстойлівага ўрэгулявання. Яна ўключала адмову Украіны ад уступлення ў НАТА або любыя іншыя ваенныя блокі, пацвярджэнне нейтральнага і бяз’ядзернага статусу Украіны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250820/tramp-zayav-ab-dobrykh-shansakh-uregulyavats-ukransk-kanflkt-1099041303.html
расія
украіна
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/0c/1093571433_259:0:2990:2048_1920x0_80_0_0_cb23207cce8006b9bac8c2248e7f40f6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, сяргей лаўроў, мзс рф, палітыка, бяспека, перагаворы па украіне, перагаворы, еўропа
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, сяргей лаўроў, мзс рф, палітыка, бяспека, перагаворы па украіне, перагаворы, еўропа
Лаўроў: Расія выступае за надзейныя гарантыі бяспекі Украіне
Абмеркаванне гарантый бяспекі Украіны без Расіі не мае сэнсу, падкрэсліў Сяргей Лаўроў.
МІНСК, 20 жні – Sputnik. Масква выступае за тое, каб калектыўныя гарантыі бяспекі Кіева з боку Еўропы былі сапраўды надзейнымі, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
"Што тычыцца паведамленняў аб тым, што Вялікабрытанія, Францыя, Германія хочуць выпрацаваць калектыўныя гарантыі бяспекі, мы за тое, каб гэтыя гарантыі былі сапраўды надзейнымі", - сказаў кіраўнік расійскай дыпламатыі ў сераду на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Іарданіі Айманам ас-Сафадзі.
Пры гэтым Лаўроў падкрэсліў, што Масква не можа прыняць варыянт, пры якім пытанні калектыўнай бяспекі вырашаліся без удзелу РФ.
"Мы ўжо не раз тлумачылі, што Расія сваіх інтарэсаў не завышае, але нашы законныя інтарэсы мы будзем забяспечваць цвёрда і жорстка", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ў краінах Захаду, перш за ўсё ў ЗША, усведамляюць, што сур’ёзна абмяркоўваць гарантаванне бяспекі без Расіі "гэта шлях у нікуды".
Паводле яго слоў, у Маскве прытрымліваюцца думкі, што ў пытанні гарантый для Кіева трэба арыентавацца на напрацоўкі стамбульскіх перагавораў 2022 года.
Ён таксама адзначыў, што Расія згодна і сама забяспечваць гарантыі бяспекі Украіны. У сувязі з чым нагадаў, што ў час перагавораў, якія праходзілі ў красавіку 2022 года ў Стамбуле, абмяркоўвалася магчымасць, згодна з якой гарантыі бяспекі Украіны забяспечваліся ў тым ліку Расіяй – украінскі бок прапаноўваў распрацаваць гарантыі, удзельнікамі якіх былі б усе пастаянныя члены Савета бяспекі ААН, гэта значыць і сама Расія.
Лаўроў асабліва падкрэсліў, што расійскі бок падтрымаў такі варыянт і са свайго боку быў гатоў парафіраваць і афіцыйна падпісаць дагавор.
Сярод стамбульскіх напрацовак Лаўроў звярнуў увагу на прапанову ўкраінскага боку, якая датычылася асноўных прынцыпаў дамоўленасці аб завяршэнні баявых дзеянняў і забеспячэнні ўстойлівага ўрэгулявання. Яна ўключала адмову Украіны ад уступлення ў НАТА або любыя іншыя ваенныя блокі, пацвярджэнне нейтральнага і бяз’ядзернага статусу Украіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"