https://bel.sputnik.by/20250820/lukashenka-belarus-vysoka-tsents-mknenne-vengry-da-mru--zgody--erope-1099042210.html
Лукашэнка: Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе
Лукашэнка: Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Венгрыяй у галінах атамнай энергетыкі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту. 20.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-20T09:46+0300
2025-08-20T09:46+0300
2025-08-20T09:46+0300
венгрыя
аляксандр лукашэнка
навіны
віктор орбан
віншаванне
палітыка
у свеце
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104485/14/1044851498_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_3b3a305d8e956547f44c569de5eb837d.jpg
МІНСК, 20 жні – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад сябе асабіста і ўсіх беларусаў павіншаваў калегу з Венгрыі Тамаша Шуёка, прэм’ера гэтай краіны Віктара Орбана і ўсіх венграў з нацыянальным святам – Днём Святога Іштвана, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.У віншаванні прэзідэнту Венгрыі Лукашэнка назваў тое, што аб’яднае народы Беларусі і Венгрыі. Гэта падобныя падыходы да суверэнітэту і незалежнасці, а таксама клапатлівае стаўленне да нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўнай спадчыны і сваіх традыцый. Усё гэта, на думку прэзідэнта, таксама стварае перадумовы для паглыблення культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва дзвюх краін.Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што Мінск вельмі шануе імкненне Будапешта да міру і згоды ў Еўропе. Лукашэнка ўпэўнен, што абедзве краіны могуць унесці сумесны ўклад ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, ролі міжнароднага права і ўстойлівай стратэгічнай стабільнасці.Віншуючы Орбана, Лукашэнка адзначыў, што Дзень Святога Іштвана ўвасабляе глыбокія карані венгерскай дзяржаўнасці, духоўнае адзінства народа і яго гістарычную мудрасць.Ён таксама падкрэсліў, што беларускі бок цэніць дружалюбныя і прагматычныя адносіны з Венгрыяй."Мы падтрымліваем каналы камунікацыі і працягваем узаемакарыснае супрацоўніцтва дзеля росту дабрабыту нашых грамадзян", - адзначыў беларускі лідар.Ён таксама выказаў упэўненасць, што рэзультатыўны дыялог на афіцыйным узроўні, а таксама добразычлівыя сувязі паміж беларусамі і венграмі будуць прадаўжаць садзейнічаць пашырэнню двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў галінах атамнай энергетыкі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту, а таксама на пляцоўках міжнародных арганізацый.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250807/lukashenka-pavnshava-prezdenta-kot-dvuara-z-dnm-nezalezhnasts-1098707876.html
венгрыя
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104485/14/1044851498_85:0:2781:2022_1920x0_80_0_0_2d0e67531df021802082361bbe1b92b5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
венгрыя, аляксандр лукашэнка, навіны , віктор орбан, віншаванне, палітыка, у свеце, беларусь
венгрыя, аляксандр лукашэнка, навіны , віктор орбан, віншаванне, палітыка, у свеце, беларусь
Лукашэнка: Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе
Прэзідэнт разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Венгрыяй у галінах атамнай энергетыкі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту.
МІНСК, 20 жні – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад сябе асабіста і ўсіх беларусаў павіншаваў калегу з Венгрыі Тамаша Шуёка, прэм’ера гэтай краіны Віктара Орбана і ўсіх венграў з нацыянальным святам – Днём Святога Іштвана, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
У віншаванні прэзідэнту Венгрыі Лукашэнка назваў тое, што аб’яднае народы Беларусі і Венгрыі. Гэта падобныя падыходы да суверэнітэту і незалежнасці, а таксама клапатлівае стаўленне да нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўнай спадчыны і сваіх традыцый. Усё гэта, на думку прэзідэнта, таксама стварае перадумовы для паглыблення культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што Мінск вельмі шануе імкненне Будапешта да міру і згоды ў Еўропе. Лукашэнка ўпэўнен, што абедзве краіны могуць унесці сумесны ўклад ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, ролі міжнароднага права і ўстойлівай стратэгічнай стабільнасці.
"Спадзяюся, што супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будзе і ў далейшым развівацца на аснове прагматызму, узаемнай падтрымкі і даверу", - дадаў беларускі прэзідэнт.
Віншуючы Орбана, Лукашэнка адзначыў, што Дзень Святога Іштвана ўвасабляе глыбокія карані венгерскай дзяржаўнасці, духоўнае адзінства народа і яго гістарычную мудрасць.
Ён таксама падкрэсліў, што беларускі бок цэніць дружалюбныя і прагматычныя адносіны з Венгрыяй.
"Мы падтрымліваем каналы камунікацыі і працягваем узаемакарыснае супрацоўніцтва дзеля росту дабрабыту нашых грамадзян", - адзначыў беларускі лідар.
Ён таксама выказаў упэўненасць, што рэзультатыўны дыялог на афіцыйным узроўні, а таксама добразычлівыя сувязі паміж беларусамі і венграмі будуць прадаўжаць садзейнічаць пашырэнню двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў галінах атамнай энергетыкі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту, а таксама на пляцоўках міжнародных арганізацый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"