Лукашэнка: Мінск падтрымлівае права Ірана на развіццё мірнага атама

© AP / Vahid SalemiФлаг Ірана
Флаг Ірана - Sputnik Беларусь, 1920, 20.08.2025
Падпісацца
У Мінску прайшлі перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Ірана, лідары дзвюх краін падпісалі заяву аб паглыбленні двухбаковых адносін.
МІНСК, 20 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Мінск і ў далейшым будзе падтрымліваць намаганні Тэгерана па развіццю мірнага атама.
"Не магу пакінуць без увагі вельмі напружаную сітуацыю пасля новага вітка ваеннай эскалацыі паміж Ізраілем і Іранам, што прывяло да прамога ўцягвання ў канфлікт ЗША", - заявіў Лукашэнка па выніках перагавораў з прэзідэнтам Ірана.
Паводле яго слоў, сілавое супрацьстаянне – сур’ёзная пагроза рэгіянальнай і сусветнай стабільнасці.
"Асабліва ў сувязі з нанясеннем удараў па ядзернай інфраструктуры Ірана, якая знаходзіцца пад кантролем МАГАТЭ", - сказаў беларускі лідар.
Лукашэнка адзначыў, што Мінск "падтрымлівае легітымнае права Ірана на развіццё мірнага атама".
Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян у сваю чаргу падзякаваў Беларусі за выбраную пазіцыю.
"Я хацеў бы падзякаваць Беларусі за тое, што прынялі правільную пазіцыю і засталіся на правільным баку гісторыі, калі асудзілі неправамерныя атакі агрэсараў на мірныя аб’екты Ірана", - сказаў іранскі лідар.
Ён падкрэсліў, што неабходна рухацца да ўстанаўлення бяспекі і стабільнасці не толькі ў рэгіянальным разуменні, але і на міжнароднай арэне.
"Мы працягнем супрацоўніцтва ў рамках БРІКС, ШАС і будзем рухацца да стварэння шматпалярнага свету. Мы павінны ўстараняць наступствы аднапалярнага свету, разам з беларусамі гэта магчыма", - падкрэсліў Пезешкіян.

Узаемныя інтарэсы

Гаворачы аб развіцці супрацоўніцтва Мінска і Тэгерана, Лукашэнка падкрэсліў, што бакі пры выбудоўванні дыялогу заўсёды зыходзяць з прынцыпаў узаемнага даверу і ўлічваюць інтарэсы адзін аднаго.
Лукашэнка заявіў, што Беларусь разглядае Іран у якасці важнага палітычнага і эканамічнага партнёра не толькі ў Азіяцкім рэгіёне, але і на міжнароднай арэне ў цэлым.
"За апошнія гады сумеснымі намаганнямі нам удалося дасягнуць сур’ёзнага прагрэсу: хуткімі тэмпамі развіваем узаемадзеянне па розных напрамках, прыярытэтных для абедзвюх краін", - сказаў Лукашэнка.

Сустрэча прэзідэнтаў

Лідар Ірана Масуд Пезешкіян прыбыў у Беларусь напярэдадні, сёння ў праграме візіту – перагаворы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, а затым сустрэча і абмеркаванне ўзаемадзеяння паміж краінамі ў беларускім парламенце.
Масуд Пезешкіян павінен быў наведаць Беларусь яшчэ ў чэрвені і прыняць удзел у саміце ЕАЭС. Аднак візіт на вышэйшым узроўні прыйшлося адкласці з-за амерыканскіх авіяўдараў па ядзерных аб’ектах Ірана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян - Sputnik Беларусь, 1920, 20.08.2025
Тэгеран удзячны Мінску за яго пазіцыю пры атацы на ядзерныя аб’екты Ірана
Стужка навiн
0