МЗС РФ: у "Интервидении" прыме ўдзел 21 краіна, у тым ліку ЗША

© Sputnik / Кирилл Зыков / Перайсці ў медыябанкГадзіннік зваротнага адліку да конкурсу "Интервидение"
Гадзіннік зваротнага адліку да конкурсу Интервидение - Sputnik Беларусь, 1920, 20.08.2025
Падпісацца
Фінал конкурсу адбудзецца 20 верасня, тэлеканал "Беларусь 1" пакажа яго ў прамым эфіры.
МІНСК, 20 жні – Sputnik. Удзел у музычным конкурсе "Интервидение" на гэты момант пацвердзіла 21 краіна, у тым ліку і ЗША, паведаміў дырэктар дэпартамента МЗС Расіі Аляксандр Алімаў.
Раней стала вядома, што музычны конкурс "Интервидение" адбудзецца 20 верасня, ён пройдзе на "Live Арэне" у Падмаскоўі. Таксама паведамлялася, што ўдзел у "Интервидении" пацвердзілі ўжо больш за 20 краін з блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку КНР, Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Куба, Бразілія і іншыя.
"Рэспубліка Беларусь, Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла, Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам, Арабская Рэспубліка Егіпет, Рэспубліка Індыя, Рэспубліка Казахстан, Дзяржава Катар, Рэспубліка Кенія, Кітайская Народная Рэспубліка, Рэспубліка Калумбія, Рэспубліка Куба, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Мадагаскар, Расійская Федэрацыя, Каралеўства Саудаўская Аравія, Рэспубліка Сербія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Рэспубліка Таджыкістан, Рэспубліка Узбекістан, Федэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Эфіопія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка", - пералічыў Алімаў усіх удзельнікаў конкурсу, якія пацвердзілі свой удзел.

Конкурс "Интервидение"

Указ аб правядзенні ў Маскве і Маскоўскай вобласці міжнароднага музычнага конкурсу "Интервидение" быў падпісаны прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у лютым 2025 года.
Расію на конкурсе прадставіць Shaman, Беларусь – Насця Краўчанка.
Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа фінал конкурсу ў прамым эфіры 20 верасня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дык Фук - Sputnik Беларусь, 1920, 11.07.2025
В’етнам адправіць на конкурс "Интервидение" пераможца шоу "Голас"
Стужка навiн
0