https://bel.sputnik.by/20250821/belarus-ldzrue-pa-kolkasts-zayavak-na-mzhnarodnuyu-premyu-erazya-1099107392.html
Беларусь лідзіруе па колькасці заявак на міжнародную прэмію "Еўразія"
Беларусь лідзіруе па колькасці заявак на міжнародную прэмію "Еўразія"
Sputnik Беларусь
Ва ўнікальным праекце ўдзельнічаюць прадстаўнікі больш як 20 краін, узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў кастрычніку ў Маскве. 21.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-21T17:33+0300
2025-08-21T17:33+0300
2025-08-21T17:33+0300
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
еўразія
навіны
меркаванне
беларусь
у беларусі
расія
у свеце
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103924/72/1039247213_0:330:2730:1866_1920x0_80_0_0_9349f5137803743c6934df9366694a25.jpg
МІНСК, 21 жні – Sputnik. Прыём заявак для ўдзелу ў Міжнароднай прэміі "Еўразія" з прызавым фондам 25 млн расійскіх рублёў завершыцца 31 жніўня. Аб асаблівасцях праекта члены назіральнага савета прэміі "Еўразія" расказалі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Прэмія накіравана на грамадскае прызнанне і падтрымку асоб і арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльнае, эканамічнае і крос-культурнае развіццё краін Еўразіі, прасоўванне народнай дыпламатыі, захаванне гістарычнай памяці і пераадоленне інфармацыйных бар'ераў паміж дзяржавамі постсавецкай прасторы.Старшыня цэнтральнага савета грамадскай арганізацыі "Рух Саюз", член назіральнага савета Міжнароднай прэміі "Еўразія" Сяргей Лушч асабліва падкрэсліў, што падаць заяўку і прыняць удзел у праекце можа любы жыхар Беларусі."Гэта можа быць проста фізічная асоба, арганізацыя, грамадскі інстытут або праектная група. У Беларусі вельмі шмат таленавітых людзей. Узрост удзельнікаў 18+. І далей мы нікога, увогуле, не абмяжоўваем. Любы можа чалавек заявіцца і прыняць удзел", - сказаў Лушч.Таксама ён адзначыў, што можна падаць заяўку, як гаворыцца ў прымаўцы, не толькі за сябе, але і за таго хлопца."Вельмі часта сутыкаемся з пытаннем, маўляў, як гэта я сам сябе буду прэзентаваць? Людзі, у асноўным, у нас вельмі сціплыя, часта саромеюцца сваю ініцыятыву вылучыць. Таму ў нас ёсць спецыяльная намінацыя, дзе любы можа, убачыўшы праект сваіх сяброў, падаць заяўку на ўдзел у прэміі. Скажам так, зрабіць прыемны сюрпрыз сваім сваім таленавітым калегам", - распавёў Лушч.Прэмія "Еўразія" праводзіцца ўпершыню. Але ўжо стала папулярнай. З-за высокай цікавасці прыём заявак прадоўжаны да 31 жніўня. У верасні адбудзецца экспертная ацэнка. На наступным этапе, з 6 да 19 кастрычніка, пройдзе міжнароднае галасаванне. Шорт-лісты намінантаў па ўсіх катэгорыях будуць вынесены на адкрытае міжнароднае анлайн-галасаванне. Гэта дасць магчымасць грамадскасці Еўразіі вызначыць найлепшых з лепшых. Узнагароджанне пераможцаў запланавана на 29 кастрычніка ў Маскве.Заснавальнікам прэміі з’яўляецца аўтаномная некамерцыйная арганізацыя "Еўразія". Прэмія праводзіцца ў партнёрстве з Рассупрацоўніцтвам.Унікальны праектБеларускі інжынер-эколаг Яна Цяшкевіч прыдумала ўнікальны праект і падала заяўку на ўдзел у міжнароднай прэміі "Еўразіі"."Яго асаблівасць у тым, каб сумясціць патрыятызм і экалагічныя ініцыятывы па другаснай перапрацоўцы пластыку. Мы з рабятамі сабралі матэрыял, з якога нашы партнёры надрукавалі помнік воіну-вызваліцелю", - расказала Цяшкевіч.Як адзначыла эколаг, у планах – маштабаваць праект. У выпадку перамогі, каманда плануе выдаткаваць прэмію на набыццё 3D-прынтара. Гэта, лічыць Цяшкевіч, дапаможа рэалізоўваць смелыя рашэнні па ўвекавечанні памяці воінаў-вызваліцеляў не толькі ў Беларусі, Расіі, але і іншых дзяржавах Еўразіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250821/mzhnarodnaya-premya-erazya-asablvasts-praekta-1099084986.html
еўразія
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103924/72/1039247213_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_b90d7f92f43c2683d459ffeb440a26b2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, еўразія, навіны , меркаванне, беларусь, у беларусі, расія, у свеце, грамадства
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, еўразія, навіны , меркаванне, беларусь, у беларусі, расія, у свеце, грамадства
Беларусь лідзіруе па колькасці заявак на міжнародную прэмію "Еўразія"
Ва ўнікальным праекце ўдзельнічаюць прадстаўнікі больш як 20 краін, узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў кастрычніку ў Маскве.
МІНСК, 21 жні – Sputnik. Прыём заявак для ўдзелу ў Міжнароднай прэміі "Еўразія" з прызавым фондам 25 млн расійскіх рублёў завершыцца 31 жніўня. Аб асаблівасцях праекта члены назіральнага савета прэміі "Еўразія" расказалі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Прэмія накіравана на грамадскае прызнанне і падтрымку асоб і арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльнае, эканамічнае і крос-культурнае развіццё краін Еўразіі, прасоўванне народнай дыпламатыі, захаванне гістарычнай памяці і пераадоленне інфармацыйных бар'ераў паміж дзяржавамі постсавецкай прасторы.
Старшыня цэнтральнага савета грамадскай арганізацыі "Рух Саюз", член назіральнага савета Міжнароднай прэміі "Еўразія" Сяргей Лушч асабліва падкрэсліў, што падаць заяўку і прыняць удзел у праекце можа любы жыхар Беларусі.
"Гэта можа быць проста фізічная асоба, арганізацыя, грамадскі інстытут або праектная група. У Беларусі вельмі шмат таленавітых людзей. Узрост удзельнікаў 18+. І далей мы нікога, увогуле, не абмяжоўваем. Любы можа чалавек заявіцца і прыняць удзел", - сказаў Лушч.
Таксама ён адзначыў, што можна падаць заяўку, як гаворыцца ў прымаўцы, не толькі за сябе, але і за таго хлопца.
"Вельмі часта сутыкаемся з пытаннем, маўляў, як гэта я сам сябе буду прэзентаваць? Людзі, у асноўным, у нас вельмі сціплыя, часта саромеюцца сваю ініцыятыву вылучыць. Таму ў нас ёсць спецыяльная намінацыя, дзе любы можа, убачыўшы праект сваіх сяброў, падаць заяўку на ўдзел у прэміі. Скажам так, зрабіць прыемны сюрпрыз сваім сваім таленавітым калегам", - распавёў Лушч.
Прэмія "Еўразія" праводзіцца ўпершыню. Але ўжо стала папулярнай. З-за высокай цікавасці прыём заявак прадоўжаны да 31 жніўня. У верасні адбудзецца экспертная ацэнка. На наступным этапе, з 6 да 19 кастрычніка, пройдзе міжнароднае галасаванне. Шорт-лісты намінантаў па ўсіх катэгорыях будуць вынесены на адкрытае міжнароднае анлайн-галасаванне. Гэта дасць магчымасць грамадскасці Еўразіі вызначыць найлепшых з лепшых. Узнагароджанне пераможцаў запланавана на 29 кастрычніка ў Маскве.
Заснавальнікам прэміі з’яўляецца аўтаномная некамерцыйная арганізацыя "Еўразія". Прэмія праводзіцца ў партнёрстве з Рассупрацоўніцтвам.
"Міжнародная прэмія "Еўразія" дае магчымасць неабыякавым, актыўным людзям самых розных узростаў падаваць заяўкі і рэалізаваць свае самыя смелыя і дзерзкія ініцыятывы. Прыемна, што Беларусь знаходзіцца ў ліку лідараў па колькасці заявак, ужо пададзеных нараўне і з Расіяй, і з Казахстанам, Таджыкістанам, яшчэ шэрагам краін", - распавёў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Юрый Макушын.
Беларускі інжынер-эколаг Яна Цяшкевіч прыдумала ўнікальны праект і падала заяўку на ўдзел у міжнароднай прэміі "Еўразіі".
"Яго асаблівасць у тым, каб сумясціць патрыятызм і экалагічныя ініцыятывы па другаснай перапрацоўцы пластыку. Мы з рабятамі сабралі матэрыял, з якога нашы партнёры надрукавалі помнік воіну-вызваліцелю", - расказала Цяшкевіч.
Як адзначыла эколаг, у планах – маштабаваць праект. У выпадку перамогі, каманда плануе выдаткаваць прэмію на набыццё 3D-прынтара. Гэта, лічыць Цяшкевіч, дапаможа рэалізоўваць смелыя рашэнні па ўвекавечанні памяці воінаў-вызваліцеляў не толькі ў Беларусі, Расіі, але і іншых дзяржавах Еўразіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"