https://bel.sputnik.by/20250821/ukranets-yak-padazraetstsa--dyvers-na-panochnykh-patokakh-zatrymany--tal-1099104228.html
Украінец, які падазраецца ў дыверсіі на "Паўночных патоках", затрыманы ў Італіі
Украінец, які падазраецца ў дыверсіі на "Паўночных патоках", затрыманы ў Італіі
Sputnik Беларусь
Інцыдэнт адразу на двух расійскіх нафтаправодах здарыўся ў адзін дзень, улады шэрага краінаў выказалі меркаванне аб дыверсіі. 21.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-21T15:27+0300
2025-08-21T15:27+0300
2025-08-21T15:27+0300
"паўночны паток - 2"
паўночны паток
тэракт
тэрарызм
спецаперацыя
навіны
украіна
германія
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/15/1099088627_0:251:2780:1815_1920x0_80_0_0_45498e1e503712ca2d58a2a54d34d77c.jpg
МІНСК, 21 жні – Sputnik. Украінец, якога падазраюць у каардынацыі дыверсій на расійскіх газаправодах "Паўночны паток", затрыманы ў Італіі, пра гэта паведамілі ў пракуратуры ФРГ.Паведамляецца, што ў правінцыі Рыміні па ордэры, выдадзеным Германіяй, у ноч 21 жніўня, федэральнай пракуратурай быў затрыманы ўкраінскі грамадзянін Сяргей К.Яго падазраюць у саўдзеле ў арганізацыі выбуху, у антыканстытуцыйнай дыверсіі, а таксама ў разбурэнні збудаванняў.Паводле ордэра, фігурант уваходзіў у групу асоб, якія ў верасні 2022 года ля вострава Борнхальм устанавілі на расійскіх газаправодах "Паўночны паток 1" і "Паўночны паток 2" выбуховыя прылады.Мужчына будзе экстрадаваны з Італіі і дастаўлены да следчага суддзі Федэральнага суда Германіі.Тэракт на газаправодахУ верасні 2022 года ў выніку выбухаў адна з нітак "Паўночнага патоку - 2" і абедзве ніткі "Паўночнага патоку" атрымалі пашкоджанні, якія зрабілі немагчымай транспарціроўку газу.Расследаваннем інцыдэнту заняліся праваахоўнікі Швецыі і Даніі пры ўдзеле Нарвегіі. Пазней і Капенгаген, і Стакгольм паведамілі аб спыненні расследавання. Справу працягнула Германія.У МЗС Расіі заявілі, што Масква мае цвёрды намер дабівацца ўстанаўлення і прыцягнення да адказнасці ўсіх выканаўцаў тэрактаў на "Паўночных патоках", а спробы Захаду "замясці справу пад дыван" не пройдуць.Генпракуратура Расіі ініцыявала справу аб акце міжнароднага тэрарызму.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250115/mzs-rf-maskva-ne-atrymlvala-sgnala-berlna-ab-zapusku-panochnaga-patoku-1092680808.html
украіна
германія
італія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/15/1099088627_51:0:2780:2047_1920x0_80_0_0_bc1a6ebd93acbba8f58178878921597e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"паўночны паток - 2", паўночны паток, тэракт, тэрарызм, спецаперацыя, навіны , украіна, германія, палітыка, эканоміка, бяспека, здарэнні, у свеце, італія, газ
"паўночны паток - 2", паўночны паток, тэракт, тэрарызм, спецаперацыя, навіны , украіна, германія, палітыка, эканоміка, бяспека, здарэнні, у свеце, італія, газ
Украінец, які падазраецца ў дыверсіі на "Паўночных патоках", затрыманы ў Італіі
Інцыдэнт адразу на двух расійскіх нафтаправодах здарыўся ў адзін дзень, улады шэрага краінаў выказалі меркаванне аб дыверсіі.
МІНСК, 21 жні – Sputnik. Украінец, якога падазраюць у каардынацыі дыверсій на расійскіх газаправодах "Паўночны паток", затрыманы ў Італіі, пра гэта паведамілі ў пракуратуры ФРГ.
Паведамляецца, што ў правінцыі Рыміні па ордэры, выдадзеным Германіяй, у ноч 21 жніўня, федэральнай пракуратурай быў затрыманы ўкраінскі грамадзянін Сяргей К.
Яго падазраюць у саўдзеле ў арганізацыі выбуху, у антыканстытуцыйнай дыверсіі, а таксама ў разбурэнні збудаванняў.
Паводле ордэра, фігурант уваходзіў у групу асоб, якія ў верасні 2022 года ля вострава Борнхальм устанавілі на расійскіх газаправодах "Паўночны паток 1" і "Паўночны паток 2" выбуховыя прылады.
"Падазроны, паводле наяўных звестак, быў адным з каардынатараў аперацыі. Для транспарціроўкі ён і яго саўдзельнікі выкарыстоўвалі парусную яхту, якая выйшла з Ростака. Яхта раней была арандавана праз пасрэднікаў у нямецкай кампаніі з выкарыстаннем падробленых дакументаў", - растлумачылі ў пракуратуры.
Мужчына будзе экстрадаваны з Італіі і дастаўлены да следчага суддзі Федэральнага суда Германіі.
У верасні 2022 года ў выніку выбухаў адна з нітак "Паўночнага патоку - 2" і абедзве ніткі "Паўночнага патоку" атрымалі пашкоджанні, якія зрабілі немагчымай транспарціроўку газу.
Расследаваннем інцыдэнту заняліся праваахоўнікі Швецыі і Даніі пры ўдзеле Нарвегіі. Пазней і Капенгаген, і Стакгольм паведамілі аб спыненні расследавання. Справу працягнула Германія.
У МЗС Расіі заявілі, што Масква мае цвёрды намер дабівацца ўстанаўлення і прыцягнення да адказнасці ўсіх выканаўцаў тэрактаў на "Паўночных патоках", а спробы Захаду "замясці справу пад дыван" не пройдуць.
Генпракуратура Расіі ініцыявала справу аб акце міжнароднага тэрарызму.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"