Военнослужащий группы воздушного прикрытия защищает от дронов огнеметную систему ТОС-2 Тосочка  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Вэнс дапусціў, што Пуцін і Зяленскі ўзгодняць тэрыторыі і бяспеку

© AP / Alexander DragoВіцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс - Sputnik Беларусь, 1920, 21.08.2025
Падпісацца
Амерыканскі лідар раней выказаў меркаванне, што сустрэча расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага можа прайсці да канца жніўня.
МІНСК, 21 жні – Sputnik. У выпадку асабістай сустрэчы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Уладзімірам Зяленскім яны змогуць дамовіцца па пытаннях тэрыторый і бяспекі, такое меркаванне выказаў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс.
Палітык адказаў на пытанне, ці можна чакаць, што пры сустрэчы Пуціна і Зяленскага "будуць абмеркаваны і ў цэлым узгоднены" асноўныя дэталі пагаднення па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту, а менавіта – пытанні тэрыторый і бяспекі.
"Думаю, што калі прайсці праз бюракратычную працэдуру, то адказ будзе "так"... часам лідары, седзячы твар у твар, могуць пераадолець тупік, з якім іх каманды не заўсёды спраўляюцца", - сказаў Вэнс у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News.
На гэтым тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб падрыхтоўцы да сустрэчы паміж Пуціным і Зяленскім, пасля якой можа адбыцца і "трохстаронка" з яго ўдзелам. Амерыканскі лідар выказаў надзею, што Пуцін і Зяленскі могуць сустрэцца ў жніўні.
Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што канфлікт ва Украіне завершыцца, паколькі гэтага хочуць усе бакі, пытанне пакуль стаіць толькі ў тэрмінах.
Падчас апошняй тэлефоннай размовы Пуцін і Трамп падтрымалі працяг прамых перагавораў паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Таксама кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ідэю аб магчымасці павышэння ўзроўню прадстаўнікоў бакоў перагавораў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі Расіі і Украіны - Sputnik Беларусь, 1920, 20.08.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лаўроў: РФ прапанавала павысіць узровень кіраўнікоў дэлегацый на перагаворах з Украінай
Стужка навiн
0