https://bel.sputnik.by/20250821/zhapara-nazva-sanktsy-suprats-kyrgyzstana-myashannem-va-nutranyya-spravy-1099087170.html
Жапараў назваў санкцыі супраць Кыргызстана ўмяшаннем ва ўнутраныя справы
Жапараў назваў санкцыі супраць Кыргызстана ўмяшаннем ва ўнутраныя справы
Sputnik Беларусь
Пад санкцыі Вялікабрытаніі трапіў "Капітал банк" Кыргызстана, са студзеня амерыканскія санкцыі дзейнічаюць у дачыненні да "Керэмет банка". 21.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-21T12:51+0300
2025-08-21T12:51+0300
2025-08-21T12:51+0300
садыр жапараў
эканоміка
кыргызстан
палітыка
навіны
санкцыі
зша
вялікабрытанія
у свеце
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/15/1099083796_0:147:3118:1901_1920x0_80_0_0_6bb3c1b86143661ccdc67ffced6ba7ec.jpg
МІНСК, 21 жні – Sputnik. Санкцыі Вялікабрытаніі супраць Кыргызстана можна расцэньваць як умяшанне ва ўнутраныя справы краіны, заявіў прэзідэнт рэспублікі Садыр Жапараў.Напярэдадні брытанскае фінансавае ведамства паведаміла, што Вялікабрытанія прыняла рашэнне ўвесці санкцыі супраць "Капітал Банк Цэнтральнай Азіі" Кыргызстана і шэрага кампаній – Tengricoin, Grinex і Old Vector.Як растлумачылі ў брытанскім МЗС, новыя рэстрыкцыі накіраваны супраць звязаных з Кыргызстанам крыптавалютных сетак, якія нібыта выкарыстоўвае Расія.Жапараў у адказ на гэтыя рашэнні падкрэсліў, што Кыргызстан самастойна развівае сваю эканоміку. А такія меры, як санкцыі, можна расцэньваць як умяшанне ва ўнутраныя справы дзяржавы, дадаў ён.Прэзідэнт падкрэсліў, што Кыргызстан гатоў і ў далейшым выконваць міжнародныя абавязацельствы.Жапараў растлумачыў, што ў РФ каля мільёна мігрантаў з Кыргызстана, якія ўвесь час пераводзяць дадому грошы. Гэтыя сродкі трэба канвертаваць і забяспечваць людзям доступ да іх, растлумачыў прэзідэнт.Ён удакладніў, што цяпер у Кыргызстане працуе 21 банк."Каб не атрымалася так, што хтосьці з іх можа трапіць пад санкцыі, мы прынялі рашэнне, каб толькі дзяржаўны "Керэмет Банк" працаваў з расійскім рублём", - сказаў кыргызскі лідар.Пры гэтым Жапараў падкрэсліў, што ўсе аперацыі праходзяць пад кантролем дзяржавы, а прыбытак паступае ў дзяржбюджэт.Паводле яго слоў, вялікія дзяржавы не хочуць, каб іншыя краіны хутка развіваліся, яны аддаюць перавагу, каб "усе глядзелі на іх і залежалі ад іх"."Таму я б звярнуўся да вышэйшага кіраўніцтва гэтых краін, да Дональда Трампа (прэзідэнт ЗША - Sputnik) і Кіра Стармера (прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі - Sputnik). Магчыма, да іх не даходзіць інфармацыя. Не трэба палітызаваць эканоміку", - падкрэсліў Жапараў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250820/lukashenka-nazva-ekanamchnym-teraryzmam-sanktsy-zakhadu-1099055319.html
кыргызстан
зша
вялікабрытанія
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/15/1099083796_194:0:2925:2048_1920x0_80_0_0_94856c243775449258fc9ea9f0aadff8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
садыр жапараў, эканоміка, кыргызстан, палітыка, навіны , санкцыі, зша, вялікабрытанія, у свеце, расія
садыр жапараў, эканоміка, кыргызстан, палітыка, навіны , санкцыі, зша, вялікабрытанія, у свеце, расія
Жапараў назваў санкцыі супраць Кыргызстана ўмяшаннем ва ўнутраныя справы
Пад санкцыі Вялікабрытаніі трапіў "Капітал банк" Кыргызстана, са студзеня амерыканскія санкцыі дзейнічаюць у дачыненні да "Керэмет банка".
МІНСК, 21 жні – Sputnik. Санкцыі Вялікабрытаніі супраць Кыргызстана можна расцэньваць як умяшанне ва ўнутраныя справы краіны, заявіў прэзідэнт рэспублікі Садыр Жапараў.
Напярэдадні брытанскае фінансавае ведамства паведаміла, што Вялікабрытанія прыняла рашэнне ўвесці санкцыі супраць "Капітал Банк Цэнтральнай Азіі" Кыргызстана і шэрага кампаній – Tengricoin, Grinex і Old Vector.
Як растлумачылі ў брытанскім МЗС, новыя рэстрыкцыі накіраваны супраць звязаных з Кыргызстанам крыптавалютных сетак, якія нібыта выкарыстоўвае Расія.
Жапараў у адказ на гэтыя рашэнні падкрэсліў, што Кыргызстан самастойна развівае сваю эканоміку. А такія меры, як санкцыі, можна расцэньваць як умяшанне ва ўнутраныя справы дзяржавы, дадаў ён.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Кыргызстан гатоў і ў далейшым выконваць міжнародныя абавязацельствы.
"Але я не дазволю звесці на нішто інтарэсы нашых грамадзян і гандлёва-эканамічнае развіццё краіны. Нават пад санкцыйным націскам наша штодзённае жыццё будзе працягвацца", - заявіў ён у інтэрв’ю дзяржагенцтву "Кабар".
Жапараў растлумачыў, што ў РФ каля мільёна мігрантаў з Кыргызстана, якія ўвесь час пераводзяць дадому грошы. Гэтыя сродкі трэба канвертаваць і забяспечваць людзям доступ да іх, растлумачыў прэзідэнт.
Ён удакладніў, што цяпер у Кыргызстане працуе 21 банк.
"Каб не атрымалася так, што хтосьці з іх можа трапіць пад санкцыі, мы прынялі рашэнне, каб толькі дзяржаўны "Керэмет Банк" працаваў з расійскім рублём", - сказаў кыргызскі лідар.
Пры гэтым Жапараў падкрэсліў, што ўсе аперацыі праходзяць пад кантролем дзяржавы, а прыбытак паступае ў дзяржбюджэт.
"Цяпер выходзіць так, што як Амерыка ўводзіла санкцыі супраць "Керэмет Банка", так і Англія накладвае санкцыі на "Капітал Банк". І зноў ніякіх фактаў... Таму ў мяне ўзнікаюць сумненні. Бо яны бачаць, што эканоміка Кыргызстана расце высокімі тэмпамі. Напрыклад, наш ВУП вырас на 11,7%, мы на перадавых пазіцыях сярод краін СНД. Думаю, менавіта з-за гэтага на нас аказваецца націск", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, вялікія дзяржавы не хочуць, каб іншыя краіны хутка развіваліся, яны аддаюць перавагу, каб "усе глядзелі на іх і залежалі ад іх".
"Таму я б звярнуўся да вышэйшага кіраўніцтва гэтых краін, да Дональда Трампа (прэзідэнт ЗША - Sputnik) і Кіра Стармера (прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі - Sputnik). Магчыма, да іх не даходзіць інфармацыя. Не трэба палітызаваць эканоміку", - падкрэсліў Жапараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"