https://bel.sputnik.by/20250822/lukashenka-zabaran-prasts-u-zsha-admyants-antybelaruskya-sanktsy-1099140430.html
Лукашэнка забараніў прасіць у ЗША адмяніць антыбеларускія санкцыі
Лукашэнка забараніў прасіць у ЗША адмяніць антыбеларускія санкцыі
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар адзначыў, што Мінск зрабіў крокі насустрач, а цяпер чакае рэакцыі ў адказ ад амерыканскага боку. 22.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-22T16:32+0300
2025-08-22T16:32+0300
2025-08-22T16:32+0300
аляксандр лукашэнка
санкцыі
палітыка
эканоміка
навіны
у беларусі
беларусь
зша
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101410/70/1014107059_0:17:2201:1255_1920x0_80_0_0_5d9137f6f2ebe5f82897e59853ef0eb7.jpg
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніколі ў ходзе перагавораў з амерыканскім бокам не прасіў яго адмяніць уведзеныя ў адносінах да рэспублікі санкцыі, больш за тое – ён забараніў беларускім дыпламатам гэта рабіць.Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў у пятніцу ў размове з журналістамі.Ён таксама адзначыў, што ў размовах нават ніколі не ўзнімаў тэму санкцый, і можа гэтым паклясціся.Кіраўнік дзяржавы расказаў, што прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, які, у прыватнасці, выступаў у якасці перакладчыка ў час кантактаў з прадстаўнікамі ЗША, нагадаў, "што трэба Беларусі". Паводле слоў Лукашэнкі, сам ён забараніў прасіць аб іх зняцці.Санкцыі трэба здымацьПры гэтым ён падкрэсліў, што для такіх просьбаў няма асаблівых прычын, хаця санкцыі негатыўна ўплываюць на жыццё краіны. У сувязі з гэтым Лукашэнка адзначыў, што Беларусь даўно знаходзіцца пад санкцыйным націскам Захаду і ўжо адаптавалася да такіх умоў, знайшла новыя рынкі збыту.Лукашэнка заявіў, што, калі будуць зняты санкцыі з авіякампаніі "Белавія", людзі зноў пачнуць спакойна лятаць па свеце.Паводле слоў прэзідэнта, Захаду трэба адмовіцца ад абмежавальных мер, паколькі даходзіць да смешнага: напрыклад, рэспубліка працягвае прадаваць свае калійныя ўдабрэнні, і нават ёсць прырост у аб’ёме іх рэалізацыі. Пры гэтым ён прызнаў, што ў краіны ёсць страты ў лагістыцы, але ёсць і плюсы – яна атрымала за гэты час свае парты.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250822/lukashenka-ab-zsha-budzem-vybudovats-z-m-adnosny-1099136416.html
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101410/70/1014107059_29:0:1984:1466_1920x0_80_0_0_cca2a1acf5906cd5a467758909993b0a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, санкцыі, палітыка, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь, зша, у свеце
аляксандр лукашэнка, санкцыі, палітыка, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь, зша, у свеце
Лукашэнка забараніў прасіць у ЗША адмяніць антыбеларускія санкцыі
Беларускі лідар адзначыў, што Мінск зрабіў крокі насустрач, а цяпер чакае рэакцыі ў адказ ад амерыканскага боку.
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніколі ў ходзе перагавораў з амерыканскім бокам не прасіў яго адмяніць уведзеныя ў адносінах да рэспублікі санкцыі, больш за тое – ён забараніў беларускім дыпламатам гэта рабіць.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў у пятніцу ў размове з журналістамі.
"Мы ім (прадстаўнікам ЗША - Sputnik) сказалі: "Рабяты, мы зрабілі шмат розных крокаў вам насустрач і іншае. Цяпер мы чакаем канкрэтных крокаў ад вас", - цытуе Лукашэнку
БелТА.
Ён таксама адзначыў, што ў размовах нават ніколі не ўзнімаў тэму санкцый, і можа гэтым паклясціся.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, які, у прыватнасці, выступаў у якасці перакладчыка ў час кантактаў з прадстаўнікамі ЗША, нагадаў, "што трэба Беларусі". Паводле слоў Лукашэнкі, сам ён забараніў прасіць аб іх зняцці.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што для такіх просьбаў няма асаблівых прычын, хаця санкцыі негатыўна ўплываюць на жыццё краіны. У сувязі з гэтым Лукашэнка адзначыў, што Беларусь даўно знаходзіцца пад санкцыйным націскам Захаду і ўжо адаптавалася да такіх умоў, знайшла новыя рынкі збыту.
"Для нашай краіны з невялікай эканомікай многа не трэба. Вядома, не было б санкцый, жылі б лепш. Што тут казаць… Нічога тут добрага няма", - падкрэсліў прэзідэнт.
Лукашэнка заявіў, што, калі будуць зняты санкцыі з авіякампаніі "Белавія", людзі зноў пачнуць спакойна лятаць па свеце.
Паводле слоў прэзідэнта, Захаду трэба адмовіцца ад абмежавальных мер, паколькі даходзіць да смешнага: напрыклад, рэспубліка працягвае прадаваць свае калійныя ўдабрэнні, і нават ёсць прырост у аб’ёме іх рэалізацыі. Пры гэтым ён прызнаў, што ў краіны ёсць страты ў лагістыцы, але ёсць і плюсы – яна атрымала за гэты час свае парты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"