https://bel.sputnik.by/20250825/krymnalnaya-sprava-karnka-yarmolchyka-pastupla--vyarkhony-sud-1099194459.html
Крымінальная справа карніка Ярмольчыка паступіла ў Вярхоўны суд
Крымінальная справа карніка Ярмольчыка паступіла ў Вярхоўны суд
Sputnik Беларусь
Паводле матэрыялаў справы, Ярмольчык абвінавачваецца ў тым, што наўмысна пазбавіў жыцця не менш як 246 чалавек, у тым ліку 37 дзяцей. 25.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-25T18:21+0300
2025-08-25T18:21+0300
2025-08-25T18:21+0300
беларусь
генацыд
вярхоўны суд рб
крымінальная справа
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/09/1092541572_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_975220941189eb9d243191d2e970a25c.jpg
МІНСК, 25 жнів – Sputnik. Крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка падраздзялення дапаможнай паліцыі Аляксандра Ярмольчыка, які пасмяротна абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, паступіла ў Вярхоўны суд Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ВС.Крымінальную справу Ярмольчыка расследавала Генеральная пракуратура Беларусі. Як паведамляў Sputnik са спасылкай на кіраўніка следчай групы па справе аб генацыдзе беларускага народа Генпракуратуры Валерыя Талкачова, сабраныя неабвержныя доказы, якія змяшчаюцца ў 20 тамах крымінальнай справы і пацвярджаюць асабісты ўдзел Ярмольчыка ў знішчэнні мірнага насельніцтва альбо праз загады сваім падначаленым.Згодна з матэрыяламі справы, Ярмольчык, які з'яўляўся ўдзельнікам, а затым і кіраўніком Хойніцкага падраздзялення дапаможнай паліцыі, наўмысна пазбавіў жыцця не менш як 246 чалавек, у тым ліку не менш як 37 дзяцей, адзначаў Талкачоў.Памагатыя фашыстаўГэта шостая крымінальная справа ў адносінах да памагатых нацыстаў, якія праводзілі карныя аперацыі на акупаванай тэрыторыі БССР, а пасля вайны ўцяклі на Захад і не былі прыцягнутыя да адказнасці за злачынствы ў дачыненні да мірнага насельніцтва.У Вярхоўным судзе хутка пачнуць разглядаць крымінальную справу па абвінавачанні камандзіра першай роты 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Осіпа Вінніцкага ў генацыдзе.Крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа была ўзбуджана ў красавіку 2021 года. Летась былі вынесеныя прысуды карнікам Хатыні Уладзіміру Катруку і Канстанціну Смоўскаму, у сакавіку 2025-га – памагатаму фашыстаў Сямёну Серафімавічу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/09/1092541572_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_b28397b31fa0459bb116627532e076b5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, генацыд, вярхоўны суд рб, крымінальная справа, вялікая айчынная вайна
беларусь, генацыд, вярхоўны суд рб, крымінальная справа, вялікая айчынная вайна
Крымінальная справа карніка Ярмольчыка паступіла ў Вярхоўны суд
Паводле матэрыялаў справы, Ярмольчык абвінавачваецца ў тым, што наўмысна пазбавіў жыцця не менш як 246 чалавек, у тым ліку 37 дзяцей.
МІНСК, 25 жнів – Sputnik. Крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка падраздзялення дапаможнай паліцыі Аляксандра Ярмольчыка, які пасмяротна абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, паступіла ў Вярхоўны суд Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ВС.
"У Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці паступіла крымінальная справа ў дачыненні да Ярмольчыка А.М., 1915 года нараджэння, які памёр у 1984 годзе, абвінавачанага ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 127 КК (генацыд)", – сказана ў паведамленні.
Крымінальную справу Ярмольчыка расследавала Генеральная пракуратура Беларусі. Як паведамляў Sputnik са спасылкай на кіраўніка следчай групы па справе аб генацыдзе беларускага народа Генпракуратуры Валерыя Талкачова, сабраныя неабвержныя доказы, якія змяшчаюцца ў 20 тамах крымінальнай справы і пацвярджаюць асабісты ўдзел Ярмольчыка ў знішчэнні мірнага насельніцтва альбо праз загады сваім падначаленым.
Згодна з матэрыяламі справы, Ярмольчык, які з'яўляўся ўдзельнікам, а затым і кіраўніком Хойніцкага падраздзялення дапаможнай паліцыі, наўмысна пазбавіў жыцця не менш як 246 чалавек, у тым ліку не менш як 37 дзяцей, адзначаў Талкачоў.
Гэта шостая крымінальная справа ў адносінах да памагатых нацыстаў, якія праводзілі карныя аперацыі на акупаванай тэрыторыі БССР, а пасля вайны ўцяклі на Захад і не былі прыцягнутыя да адказнасці за злачынствы ў дачыненні да мірнага насельніцтва.
У Вярхоўным судзе хутка пачнуць разглядаць крымінальную справу па абвінавачанні камандзіра першай роты 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Осіпа Вінніцкага ў генацыдзе.
Крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа была ўзбуджана ў красавіку 2021 года. Летась былі вынесеныя прысуды карнікам Хатыні Уладзіміру Катруку і Канстанціну Смоўскаму, у сакавіку 2025-га – памагатаму фашыстаў Сямёну Серафімавічу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"