https://bel.sputnik.by/20250827/dzen-belaruskaga-psmenstva-proydze--ldze--pachatku-vosen-1099248098.html
Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Лідзе ў пачатку восені
Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Лідзе ў пачатку восені
Sputnik Беларусь
Маштабнае свята, прысвечанае беларускаму пісьменству, аб’яднае тэмы гісторыі, літаратуры і духоўнасці. 27.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-27T15:25+0300
2025-08-27T15:25+0300
2025-08-27T15:25+0300
дзень беларускага пісьменства
навіны
афiша
культура
ліда
грамадства
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102506/01/1025060164_0:0:2000:1125_1920x0_80_0_0_eb66e545d71a1bb99c82f57148a893dd.jpg
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Святкаванне XXXII Дня беларускага пісьменства пройдзе 6-7 верасня ў Лідзе (Гродзенская вобласць), паведаміў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.Язерскі адзначыў, што ў канцэпцыю свята сёлета ўключана некалькі тэм, якія закранаюць як юбілеі класікаў беларускай літаратуры, так і гадавіну з Дня перамогі і Год добраўпарадкавання."Гэта вядома ж 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, натуральна ў нас ідзе год добраўпарадкавання, які аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь… Ёсць юбілейныя даты, акрамя юбілеяў класікаў беларускай літаратуры, 500-годдзе першай публікацыі кнігі на беларускіх землях – кнігі "Апостал" Францыска Скарыны", - падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі.Мерапрыемствы ўжо стартавалі, так, 26 жніўня адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка".3 верасня з Мінска адправіцца навукова-асветніцкая экспедыцыя "Да святынь навукі", у рамках якой будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускай праваслаўнай царквой.Маршрут экспедыцыі пройдзе праз некалькі гарадоў, у тым ліку Святое Поле, Зэльву, Казлоўшчыну, Дзятлава, Ашмяны, Іўе, і завершыцца ў Лідзе.Асаблівую ўвагу на свяце нададуць рэгіянальным пісьменнікам."Мы ўпершыню выдзелім вялікімі павільёнамі рэгіянальныя пляцоўкі, кожная вобласць рыхтуецца для таго, каб прэзентаваць свой літаратурны патэнцыял, свае навінкі ў кнігавыданні, рэгіянальныя саюзы пісьменнікаў шырока будуць прадстаўлены дэлегацыямі пісьменнікаў, у аматараў літаратуры, беларускай літаратуры будзе магчымасць сустрэцца з пісьменнікамі", - адзначыў Язерскі.Таксама ў верасні ў Мінску пройдзе дзень горада, для гараджан і турыстаў правядуць маштабныя мерапрыемствы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250816/pamarafon-rekanstruktsyya--kantsert-shto-chakats-na-dzen-gorada--mnsku-1098853876.html
ліда
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102506/01/1025060164_301:0:2000:1274_1920x0_80_0_0_9054f79f4c55cb4e6bce36865176b659.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень беларускага пісьменства, навіны , афiша , культура, ліда, грамадства, беларусь, у беларусі
дзень беларускага пісьменства, навіны , афiша , культура, ліда, грамадства, беларусь, у беларусі
Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Лідзе ў пачатку восені
Маштабнае свята, прысвечанае беларускаму пісьменству, аб’яднае тэмы гісторыі, літаратуры і духоўнасці.
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Святкаванне XXXII Дня беларускага пісьменства пройдзе 6-7 верасня ў Лідзе (Гродзенская вобласць), паведаміў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Язерскі адзначыў, што ў канцэпцыю свята сёлета ўключана некалькі тэм, якія закранаюць як юбілеі класікаў беларускай літаратуры, так і гадавіну з Дня перамогі і Год добраўпарадкавання.
"Гэта вядома ж 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, натуральна ў нас ідзе год добраўпарадкавання, які аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь… Ёсць юбілейныя даты, акрамя юбілеяў класікаў беларускай літаратуры, 500-годдзе першай публікацыі кнігі на беларускіх землях – кнігі "Апостал" Францыска Скарыны", - падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі.
Мерапрыемствы ўжо стартавалі, так, 26 жніўня адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка".
3 верасня з Мінска адправіцца навукова-асветніцкая экспедыцыя "Да святынь навукі", у рамках якой будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускай праваслаўнай царквой.
Маршрут экспедыцыі пройдзе праз некалькі гарадоў, у тым ліку Святое Поле, Зэльву, Казлоўшчыну, Дзятлава, Ашмяны, Іўе, і завершыцца ў Лідзе.
Асаблівую ўвагу на свяце нададуць рэгіянальным пісьменнікам.
"Мы ўпершыню выдзелім вялікімі павільёнамі рэгіянальныя пляцоўкі, кожная вобласць рыхтуецца для таго, каб прэзентаваць свой літаратурны патэнцыял, свае навінкі ў кнігавыданні, рэгіянальныя саюзы пісьменнікаў шырока будуць прадстаўлены дэлегацыямі пісьменнікаў, у аматараў літаратуры, беларускай літаратуры будзе магчымасць сустрэцца з пісьменнікамі", - адзначыў Язерскі.
Таксама ў верасні ў Мінску пройдзе дзень горада, для гараджан і турыстаў правядуць маштабныя мерапрыемствы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"