https://bel.sputnik.by/20250827/mnsk-rashucha-asudzhae-dzeyann--karybskm-regne-1099251093.html
Мінск рашуча асуджае дзеянні ў Карыбскім рэгіёне
Мінск рашуча асуджае дзеянні ў Карыбскім рэгіёне
Sputnik Беларусь
CША заявілі аб гатоўнасці правесці ваенную аперацыю ў Венесуэле, прэзідэнт баліварыянскай рэспублікі Нікалас Мадура аб’явіў у краіне мабілізацыю. 27.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-27T17:18+0300
2025-08-27T17:18+0300
2025-08-27T17:18+0300
венесуэла
беларусь
у беларусі
мзс беларусі
у свеце
навіны
палітыка
бяспека
зша
нікалас мадура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1e/1045298200_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_fef45cd572ea7a576596cdc36e3bf8ee.jpg
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі рашуча асуджае любыя агрэсіўныя дзеянні, якія ствараюць напружанае становішча ў Карыбскім басейне, паведамілі ў прэс-службе ведамства.Раней ЗША абвінавацілі Венесуэлу і прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура ў арганізацыі наркагандлю. Штаты адправілі да берагоў баліварыянскай рэспублікі тры ваенныя караблі з, як мяркуецца, чатырма тысячамі марпехаў.У МЗС адзначылі, што любыя супярэчнасці павінны вырашацца выключна мірным шляхам, праз дыялог і без ужывання ваеннай сілы і палітычнага націску."Рэспубліка Беларусь пацвярджае падтрымку законна выбранаму прэзідэнту Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласу Мадура і ўраду краіны, паслядоўна выступаючы за захаванне яе суверэнітэту, незалежнасці і стабільнасці", - заявілі ў беларускім дыпламатычным ведамстве.Карыбскі крызіс 2.0?Раней прэс-сакратар Белага дома Каралін Левіт паведаміла аб гатоўнасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа задзейнічаць "усе элементы амерыканскай сілы" для барацьбы з наркатрафікам. Пры гэтым у адміністрацыі амерыканскага лідара не выключылі правядзенне ваеннай аперацыі ў Венесуэле.Пазней Пентагон накіраваў да берагоў рэспублікі ваенныя караблі, каб нанесці ўдар па картэлях. Акрамя гэтага, Штаты аб’явілі ўзнагароду ў 50 млн долараў за інфармацыю, якая дапаможа Вашынгтону арыштаваць прэзідэнта Венесуэлы.У выніку ў Каракасе адбыўся мітынг, на якім Мадура заклікаў грамадзян уступіць у шэрагі народнага апалчэння, каб абараніць суверэнітэт краіны. Крыху пазней кіраўнік дзяржавы аб'явіў перапіс насельніцтва і масавую мабілізацыю.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250822/madura-z-za-dzeyannya-zsha-abyav-peraps--pryzy-narodnaga-apalchennya-1099130499.html
венесуэла
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1e/1045298200_122:0:2789:2000_1920x0_80_0_0_7525b9093d5f1809c46be709a40cb09a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
венесуэла, беларусь, у беларусі, мзс беларусі, у свеце, навіны , палітыка, бяспека, зша, нікалас мадура
венесуэла, беларусь, у беларусі, мзс беларусі, у свеце, навіны , палітыка, бяспека, зша, нікалас мадура
Мінск рашуча асуджае дзеянні ў Карыбскім рэгіёне
CША заявілі аб гатоўнасці правесці ваенную аперацыю ў Венесуэле, прэзідэнт баліварыянскай рэспублікі Нікалас Мадура аб’явіў у краіне мабілізацыю.
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі рашуча асуджае любыя агрэсіўныя дзеянні, якія ствараюць напружанае становішча ў Карыбскім басейне, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Раней ЗША абвінавацілі Венесуэлу і прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура ў арганізацыі наркагандлю. Штаты адправілі да берагоў баліварыянскай рэспублікі тры ваенныя караблі з, як мяркуецца, чатырма тысячамі марпехаў.
"Беларусь нязменна выступае за міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з наркатрафікам. Разам з тым лічым недапушчальнымі бяздоказныя і палітычна матываваныя абвінавачанні ў адрас суверэнных дзяржаў, у прыватнасці Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і яе кіраўніцтва, у падтрымцы тэрарызму і незаконнага абароту наркотыкаў", - гаворыцца ў паведамленні.
У МЗС адзначылі, што любыя супярэчнасці павінны вырашацца выключна мірным шляхам, праз дыялог і без ужывання ваеннай сілы і палітычнага націску.
"Рэспубліка Беларусь пацвярджае падтрымку законна выбранаму прэзідэнту Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласу Мадура і ўраду краіны, паслядоўна выступаючы за захаванне яе суверэнітэту, незалежнасці і стабільнасці", - заявілі ў беларускім дыпламатычным ведамстве.
Раней прэс-сакратар Белага дома Каралін Левіт паведаміла аб гатоўнасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа задзейнічаць "усе элементы амерыканскай сілы" для барацьбы з наркатрафікам. Пры гэтым у адміністрацыі амерыканскага лідара не выключылі правядзенне ваеннай аперацыі ў Венесуэле.
Пазней Пентагон накіраваў да берагоў рэспублікі ваенныя караблі, каб нанесці ўдар па картэлях. Акрамя гэтага, Штаты аб’явілі ўзнагароду ў 50 млн долараў за інфармацыю, якая дапаможа Вашынгтону арыштаваць прэзідэнта Венесуэлы.
У выніку ў Каракасе адбыўся мітынг, на якім Мадура заклікаў грамадзян уступіць у шэрагі народнага апалчэння, каб абараніць суверэнітэт краіны. Крыху пазней кіраўнік дзяржавы аб'явіў перапіс насельніцтва і масавую мабілізацыю.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"