https://bel.sputnik.by/20250827/pyasko-dakladnay-daty-novay-sustrechy-peragavornykh-grup-rf--ukrany-yashche-nyama-1099245951.html
Пяскоў: дакладнай даты новай сустрэчы перагаворных груп РФ і Украіны яшчэ няма
Пяскоў: дакладнай даты новай сустрэчы перагаворных груп РФ і Украіны яшчэ няма
Sputnik Беларусь
Кіраўнікі перагаворных груп Расіі і Украіны знаходзяцца ў пастаянным кантакце, але канкрэтыкі па тэрмінах яе правядзення няма, адзначыў прэс-сакратар... 27.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-27T14:22+0300
2025-08-27T14:22+0300
2025-08-27T14:22+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
дзмітрый пяскоў
расія
украіна
палітыка
бяспека
перагаворы па украіне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/03/1096861874_0:152:3102:1897_1920x0_80_0_0_a2b2d7340d6305b3ba12284356fb2b73.jpg
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Дакладнай даты новай сустрэчы расійскай і ўкраінскай перагаворных груп па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне яшчэ няма, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.Кіраўнікі перагаворных груп РФ і Украіны знаходзяцца ў кантакце, але тэрмінаў новай сустрэчы ў "стамбульскім фармаце" пакуль няма, удакладніў афіцыйны прадстаўнік Крамля.Пяскоў адзначыў, што кантакты на ўзроўні перагаворных груп Расіі і Украіны павінны быць працягнуты, Масква прадаўжае прытрымлівацца пазіцыі, што канфлікт можа быць урэгуляваны на ўзроўні палітыкаў і дыпламатаў.Ён таксама ў чарговы раз падкрэсліў, што для любых іншых кантактаў на высокім ці вышэйшым узроўні патрэбна добрая падрыхтоўка.Расія "захоўвае свой настрой на ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту пераважна мірнымі палітыка-дыпламатычнымі сродкамі", дадаў Пяскоў, падкрэсліўшы пры гэтым, што і ў Кіева павінна быць "узаемнасць" па гэтым пытанні.Аднаўленне перагавораў у СтамбулеПерагаворны працэс Масквы і Кіева быў адноўлены пасля трохгадовага перапынку па ініцыятыве РФ. Першы раунд прайшоў у Стамбуле 16 мая, тады бакі дамовіліся аб маштабным абмене палоннымі, а таксама дамовіліся ў кароткія тэрміны падрыхтаваць і абмяняцца мемарандумамі са сваім бачаннем мірнага ўрэгулявання.Другі раунд перагавораў РФ і Украіны прайшоў 2 чэрвеня. У ходзе яго бакі абмяняліся мемарандумамі па ўрэгуляванні канфлікту, дамовіліся аб самым маштабным абмене палоннымі.Трэці раунд перагавораў Расіі і Украіны прайшоў у палацы Чыраган у Стамбуле 23 ліпеня. Хаця прарыву ад яго ў Маскве не чакалі, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што трэба пазітыўна ацэньваць яго вынікі.Як расказаў кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах Уладзімір Мядзінскі, Расія прапанавала Украіне сфарміраваць тры рабочыя групы, якія будуць працаваць анлайн. Аднак, як распавёў у нядаўнім інтэрв’ю тэлеканалу NBC міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, хоць прайшло ўжо больш за месяц, адказу ўкраінскага боку на гэтыя прапановы да гэтага часу няма. Ён таксама заявіў, што дэлегацыі Расіі і Украіны сустракаліся і будуць сустракацца ў Стамбуле для абмеркавання канкрэтных ваенных і гуманітарных пытанняў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250822/lukashenka-ukrana-ne-pavnna--buduchyn-stats-platsdarmam-dlya-napadzennya-1099137720.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/03/1096861874_371:0:3102:2048_1920x0_80_0_0_0bf593a8919322ccc269fd7e21cc0e41.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , дзмітрый пяскоў, расія, украіна, палітыка, бяспека, перагаворы па украіне
спецаперацыя, навіны , дзмітрый пяскоў, расія, украіна, палітыка, бяспека, перагаворы па украіне
Пяскоў: дакладнай даты новай сустрэчы перагаворных груп РФ і Украіны яшчэ няма
Кіраўнікі перагаворных груп Расіі і Украіны знаходзяцца ў пастаянным кантакце, але канкрэтыкі па тэрмінах яе правядзення няма, адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Дакладнай даты новай сустрэчы расійскай і ўкраінскай перагаворных груп па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне яшчэ няма, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
"Дакладных тэрмінаў пакуль мы назваць не можам", - заявіў Пяскоў журналістам.
Кіраўнікі перагаворных груп РФ і Украіны знаходзяцца ў кантакце, але тэрмінаў новай сустрэчы ў "стамбульскім фармаце" пакуль няма, удакладніў афіцыйны прадстаўнік Крамля.
Пяскоў адзначыў, што кантакты на ўзроўні перагаворных груп Расіі і Украіны павінны быць працягнуты, Масква прадаўжае прытрымлівацца пазіцыі, што канфлікт можа быць урэгуляваны на ўзроўні палітыкаў і дыпламатаў.
Ён таксама ў чарговы раз падкрэсліў, што для любых іншых кантактаў на высокім ці вышэйшым узроўні патрэбна добрая падрыхтоўка.
Расія "захоўвае свой настрой на ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту пераважна мірнымі палітыка-дыпламатычнымі сродкамі", дадаў Пяскоў, падкрэсліўшы пры гэтым, што і ў Кіева павінна быць "узаемнасць" па гэтым пытанні.
Аднаўленне перагавораў у Стамбуле
Перагаворны працэс Масквы і Кіева быў адноўлены пасля трохгадовага перапынку па ініцыятыве РФ. Першы раунд прайшоў у Стамбуле 16 мая, тады бакі дамовіліся аб маштабным абмене палоннымі, а таксама дамовіліся ў кароткія тэрміны падрыхтаваць і абмяняцца мемарандумамі са сваім бачаннем мірнага ўрэгулявання.
Другі раунд перагавораў РФ і Украіны прайшоў 2 чэрвеня. У ходзе яго бакі абмяняліся мемарандумамі па ўрэгуляванні канфлікту, дамовіліся аб самым маштабным абмене палоннымі.
Трэці раунд перагавораў Расіі і Украіны прайшоў у палацы Чыраган у Стамбуле 23 ліпеня. Хаця прарыву ад яго ў Маскве не чакалі, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што трэба пазітыўна ацэньваць яго вынікі.
Як расказаў кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах Уладзімір Мядзінскі, Расія прапанавала Украіне сфарміраваць тры рабочыя групы, якія будуць працаваць анлайн. Аднак, як распавёў у нядаўнім інтэрв’ю тэлеканалу NBC міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, хоць прайшло ўжо больш за месяц, адказу ўкраінскага боку на гэтыя прапановы да гэтага часу няма. Ён таксама заявіў, што дэлегацыі Расіі і Украіны сустракаліся і будуць сустракацца ў Стамбуле для абмеркавання канкрэтных ваенных і гуманітарных пытанняў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"