Боевая подготовка военнослужащих бригады Север - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Работа пакуль не бурліць: Пяскоў аб магчымай сустрэчы Пуціна і Зяленскага

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкПрэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 29.08.2025
Падпісацца
На сустрэчы павінны быць фіналізаваны тыя напрацоўкі, якія папярэдне былі падрыхтаваны на экспертным узроўні, удакладніў Пяскоў.
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Пакуль нельга сказаць пра актыўную работу над арганізацыяй сустрэчы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з Уладзімірам Зяленскім, пра гэта ў пятніцу паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
Раней прэзідэнт Расіі неаднаразова гаварыў аб тым, што не выключае магчымасць правядзення сустрэчы з Зяленскім, аднак любая сустрэча на вышэйшым узроўні павінна быць старанна падрыхтавана, аб гэтым сёння нагадаў Пяскоў.
"Сустрэча на вышэйшым узроўні павінна быць добра падрыхтавана з тым, каб на ёй можна было фіналізаваць тыя напрацоўкі, якія папярэдне павінны быць ажыццёўлены на экспертным узроўні. Пакуль нельга сказаць, што экспертная работа, скажам так, бурліць", - сказаў Пяскоў.
Ён адзначыў, што Масква захоўвае зацікаўленасць у такіх перагаворах. Усе пазіцыі Расіі вядомы і даведзены, украінскі бок таксама перадаў свае асноўныя палажэнні.
"Так, гэта запытныя пазіцыі, далей неабходна абмеркаванне. Вось менавіта ў такім стане зараз сітуацыя", - рэзюміраваў Пяскоў.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб падрыхтоўцы да сустрэчы паміж Пуціным і Зяленскім, пасля якой можа адбыцца і трохбаковая сустрэча з яго ўдзелам. Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што канфлікт ва Украіне завершыцца, паколькі гэтага хочуць усе бакі, пытанне пакуль стаіць толькі ў тэрмінах.
Падчас апошняй тэлефоннай размовы Пуцін і Трамп падтрымалі працяг прамых пергавораў паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Таксама кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ідэю аб магчымасці павышэння ўзроўню прадстаўнікоў бакоў перагавораў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Будынак Дзярждэпа ЗША - Sputnik Беларусь, 1920, 29.08.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Дзярждэп ЗША адобрыў продаж Украіне авіяцыйных боепрыпасаў на $825 млн
Стужка навiн
0