https://bel.sputnik.by/20250830/ksyal-zaklka-vyzvalts-zatrymanykh-u-azerbaydzhane-zhurnalsta-sputnik-1099346578.html
Кісялёў заклікаў вызваліць затрыманых у Азербайджане журналістаў Sputnik
Кісялёў заклікаў вызваліць затрыманых у Азербайджане журналістаў Sputnik
Sputnik Беларусь
Паводле слоў гендырэктара медыягрупы "Россия сегодня", за два месяцы не было ніякай рэакцыі ад тых, хто наўмысна выкарыстаў журналістаў Sputnik Азербайджан для... 30.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-30T18:39+0300
2025-08-30T18:39+0300
2025-08-30T18:39+0300
азербайджан
sputnik
медыягрупа "россия сегодня"
дзмітрый кісялёў
навіны
палітыка
смі
свабода смі
грамадства
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1d/1084993556_0:250:3196:2048_1920x0_80_0_0_28c5c7e85c5fa6fe9ff8d22fe2cddd10.jpg
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Журналісты Sputnik Азербайджан павінны быць як мага хутчэй вызвалены, а не выкарыстоўвацца для правакавання сур’ёзнага крызісу ў адносінах дзвюх саюзніцкіх краін і народаў, заявіў РІА Навіны гендырэктар медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.Ён адзначыў, што журналісты Ігар Картавых і Яўген Белавусаў ужо два месяцы знаходзяцца за кратамі ў Азербайджане. Паводле яго слоў, на працягу ўсяго гэтага часу не было ніякай рэакцыі з боку тых, хто спецыяльна выкарыстоўваў журналістаў Sputnik Азербайджан для таго, каб справакаваць сур’ёзны крызіс у адносінах дзвюх саюзніцкіх краін і народаў.Паліцыя Азербайджана 30 чэрвеня без усялякіх падстаў затрымала ў офісе Sputnik у Баку семярых супрацоўнікаў, у тым ліку кіраўніка рэдакцыі Ігара Картавых і шэф-рэдактара Яўгена Белавусава. Па паведамленнях мясцовых СМІ, ім прад’яўлены абсурдныя абвінавачанні ў тым, што яны нібыта з’яўляюцца "агентамі ФСБ". Яны арыштаваны на чатыры месяцы.Медыягрупа "Россия сегодня" назвала дзеянні паліцыі ў Баку неабгрунтаванымі, а абвінавачанні – надуманымі. У сувязі з гэтым медыягрупа заклікала ўрэгуляваць гэтую непрымальную сітуацыю і неадкладна вызваліць людзей.Прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што ў Крамлі ўважліва паставіліся да інфармацыі аб затрыманні супрацоўнікаў Sputnik Азербайджан і Ruptly. Расійскі бок разлічвае дабіцца іх вызвалення ў ходзе прамых перагавораў з азербайджанскімі партнёрамі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250710/szhr-zvyarnusya--mzhnarodnyya-arganzatsy-z-za-sputnik-azerbaydzhan-1098039269.html
азербайджан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1d/1084993556_233:0:2964:2048_1920x0_80_0_0_5447e445ba7a02b138a74aad6b3d7b4b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
азербайджан, sputnik, медыягрупа "россия сегодня", дзмітрый кісялёў, навіны , палітыка, смі, свабода смі, грамадства, у свеце
азербайджан, sputnik, медыягрупа "россия сегодня", дзмітрый кісялёў, навіны , палітыка, смі, свабода смі, грамадства, у свеце
Кісялёў заклікаў вызваліць затрыманых у Азербайджане журналістаў Sputnik
Паводле слоў гендырэктара медыягрупы "Россия сегодня", за два месяцы не было ніякай рэакцыі ад тых, хто наўмысна выкарыстаў журналістаў Sputnik Азербайджан для стварэння напружанасці ў адносінах дзвюх краін.
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Журналісты Sputnik Азербайджан павінны быць як мага хутчэй вызвалены, а не выкарыстоўвацца для правакавання сур’ёзнага крызісу ў адносінах дзвюх саюзніцкіх краін і народаў, заявіў
РІА Навіны гендырэктар медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
Ён адзначыў, што журналісты Ігар Картавых і Яўген Белавусаў ужо два месяцы знаходзяцца за кратамі ў Азербайджане. Паводле яго слоў, на працягу ўсяго гэтага часу не было ніякай рэакцыі з боку тых, хто спецыяльна выкарыстоўваў журналістаў Sputnik Азербайджан для таго, каб справакаваць сур’ёзны крызіс у адносінах дзвюх саюзніцкіх краін і народаў.
"Пазбаўляць свабоды журналістаў, да якіх ніколі не было ніякіх пытанняў па іх рабоце, абвінавачваць іх спачатку ледзь не ў шпіянажы, а потым рэзка мяняць сутнасць беспадстаўных абвінавачанняў на махлярства, – дзеянні, якія ніяк не адпавядаюць цывілізаваным нормам", - падкрэсліў Кісялёў.
Паліцыя Азербайджана 30 чэрвеня без усялякіх падстаў затрымала ў офісе Sputnik у Баку семярых супрацоўнікаў, у тым ліку кіраўніка рэдакцыі Ігара Картавых і шэф-рэдактара Яўгена Белавусава. Па паведамленнях мясцовых СМІ, ім прад’яўлены абсурдныя абвінавачанні ў тым, што яны нібыта з’яўляюцца "агентамі ФСБ". Яны арыштаваны на чатыры месяцы.
Медыягрупа "Россия сегодня" назвала дзеянні паліцыі ў Баку неабгрунтаванымі, а абвінавачанні – надуманымі. У сувязі з гэтым медыягрупа заклікала ўрэгуляваць гэтую непрымальную сітуацыю і неадкладна вызваліць людзей.
Прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што ў Крамлі ўважліва паставіліся да інфармацыі аб затрыманні супрацоўнікаў Sputnik Азербайджан і Ruptly. Расійскі бок разлічвае дабіцца іх вызвалення ў ходзе прамых перагавораў з азербайджанскімі партнёрамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"