https://bel.sputnik.by/20250830/putsn-zayav-ab-nebyvala-vysokm-uzron-ekanamchnykh-suvyazey-ras--ktaya-1099345354.html
Пуцін заявіў аб небывала высокім узроўні эканамічных сувязей Расіі і Кітая
Пуцін заявіў аб небывала высокім узроўні эканамічных сувязей Расіі і Кітая
Sputnik Беларусь
Па словах расійскага лідара, эканамічныя адносіны Расіі і Кітая паспяхова развіваюцца ў шэрагу ключавых галін. 30.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-30T17:53+0300
2025-08-30T17:53+0300
2025-08-30T17:53+0300
уладзімір пуцін
інтэрв'ю
"сіньхуа"
навіны
кнр
кітай
сі цзіньпін
шас
у свеце
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/08/1096124439_0:0:3318:1867_1920x0_80_0_0_f35538b61a2847823da8e4610f34b7e3.jpg
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Эканамічныя адносіны Масквы і Пекіна выйшлі на небывала высокі ўзровень, сказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву "Cіньхуа".Адпаведнае інтэрв’ю расійскага лідара напярэдадні афіцыйнага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку апублікавана на сайце Крамля.Кіраўнік расійскай дзяржавы назваў Кітай безумоўным лідарам для РФ па аб’ёме двухбаковага гандлю, у той час як Расія ў 2024 годзе заняла пятае месца сярод замежных гандлёвых партнёраў Кітая.Сельская гаспадаркаПрэзідэнт адзначыў, што харчовыя тавары і сельскагаспадарчая прадукцыя займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў расійскім экспарце ў Кітай. Паводле яго слоў, працягваецца работа над зніжэннем гандлёвых бар’ераў паміж дзвюма краінамі.Нафта, газ і аўтамабіліКіраўнік расійскай дзяржавы таксама дадаў, што Расія ўпэўнена захоўвае лідарства ў экспарце нафты і газу ў КНР. У прыватнасці, ён адзначыў, што з моманту запуску газаправода "Сила Сибири" ў 2019 годзе агульныя аб’ёмы паставак "блакітнага паліва" ўжо дасягнулі больш як 100 млрд кубаметраў.Акрамя таго, Расія з’яўляецца вядучым у свеце рынкам для экспарту кітайскіх аўтамабіляў.Раней пасол Расіі ў Кітаі Ігар Маргулаў заяўляў, што агульны экспарт кітайскіх аўтамабіляў за апошнія 5 гадоў вырас у 6 разоў. Дыпламат адзначыў, што кітайская аўтамабільная прамысловасць – адна з галін, якая хутка развіваецца і якая па выніках мінулага года заняла першае месца па ўкладзе ў эканоміку краіны, забяспечыўшы каля 10% нацыянальнага ВУП."З канвеера 80 мясцовых аўтаканцэрнаў сышло 31,3 млн транспартных сродкаў, а іх экспарт за апошнія 5 гадоў вырас у 6 разоў да амаль 6,5 млн адзінак", - сказаў Маргулаў.Ён таксама дадаў, што сёння Кітай стаў найбуйнейшым сусветным пастаўшчыком аўтамабіляў, што яшчэ 10-15 гадоў таму здавалася неймаверным.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250830/putsn-maskva--pekn-vystupayuts-za-spravyadlvae-svetaparadkavanne-1099344656.html
кнр
кітай
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/08/1096124439_239:0:2970:2048_1920x0_80_0_0_18214748e7c5fdd0fc74904c94bce1f1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, інтэрв'ю, "сіньхуа", навіны , кнр, кітай, сі цзіньпін, шас, у свеце, расія, палітыка, эканоміка, прамысловасць, аўто
уладзімір пуцін, інтэрв'ю, "сіньхуа", навіны , кнр, кітай, сі цзіньпін, шас, у свеце, расія, палітыка, эканоміка, прамысловасць, аўто
Пуцін заявіў аб небывала высокім узроўні эканамічных сувязей Расіі і Кітая
Па словах расійскага лідара, эканамічныя адносіны Расіі і Кітая паспяхова развіваюцца ў шэрагу ключавых галін.
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Эканамічныя адносіны Масквы і Пекіна выйшлі на небывала высокі ўзровень, сказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву "Cіньхуа".
Адпаведнае інтэрв’ю расійскага лідара напярэдадні афіцыйнага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку апублікавана на сайце Крамля.
"Эканамічныя адносіны Расіі і Кітая выйшлі на небывала высокі ўзровень. З 2021 года рост тавараабароту склаў каля 100 млрд долараў", - заявіў Пуцін.
Кіраўнік расійскай дзяржавы назваў Кітай безумоўным лідарам для РФ па аб’ёме двухбаковага гандлю, у той час як Расія ў 2024 годзе заняла пятае месца сярод замежных гандлёвых партнёраў Кітая.
Прэзідэнт адзначыў, што харчовыя тавары і сельскагаспадарчая прадукцыя займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў расійскім экспарце ў Кітай. Паводле яго слоў, працягваецца работа над зніжэннем гандлёвых бар’ераў паміж дзвюма краінамі.
"За апошнія гады наладжаны экспарт свініны і ялавічыны ў КНР. У цэлым харчовыя тавары і прадукцыя сельскай гаспадаркі займаюць адну з вядучых пазіцый у расійскім экспарце ў Кітай", - падкрэсліў Пуцін.
Кіраўнік расійскай дзяржавы таксама дадаў, што Расія ўпэўнена захоўвае лідарства ў экспарце нафты і газу ў КНР. У прыватнасці, ён адзначыў, што з моманту запуску газаправода "Сила Сибири" ў 2019 годзе агульныя аб’ёмы паставак "блакітнага паліва" ўжо дасягнулі больш як 100 млрд кубаметраў.
Акрамя таго, Расія з’яўляецца вядучым у свеце рынкам для экспарту кітайскіх аўтамабіляў.
"Нашы краіны цесна супрацоўнічаюць у сферы прамысловасці. Расія з’яўляецца адным з асноўных у свеце рынкаў для экспарту аўтамабіляў з КНР", - сказаў прэзідэнт.
Раней пасол Расіі ў Кітаі Ігар Маргулаў заяўляў, што агульны экспарт кітайскіх аўтамабіляў за апошнія 5 гадоў вырас у 6 разоў. Дыпламат адзначыў, што кітайская аўтамабільная прамысловасць – адна з галін, якая хутка развіваецца і якая па выніках мінулага года заняла першае месца па ўкладзе ў эканоміку краіны, забяспечыўшы каля 10% нацыянальнага ВУП.
"З канвеера 80 мясцовых аўтаканцэрнаў сышло 31,3 млн транспартных сродкаў, а іх экспарт за апошнія 5 гадоў вырас у 6 разоў да амаль 6,5 млн адзінак", - сказаў Маргулаў.
Ён таксама дадаў, што сёння Кітай стаў найбуйнейшым сусветным пастаўшчыком аўтамабіляў, што яшчэ 10-15 гадоў таму здавалася неймаверным.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"