Белстат: зарплата настаўнікаў перавышае 2500 рублёў

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкПершакласніца і настаўніца, архіўнае фота
Першакласніца і настаўніца, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2025
Падпісацца
На аднаго школьнага выкладчыка ў Беларусі прыпадае 11 вучняў, а самы папулярны прадмет сярод настаўнікаў – замежная мова.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. У Беларусі сярэдняя зарплата настаўнікаў перавышае 2,5 тыс рублёў, гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня ведаў.
За апошні год заработная плата школьных педагогаў вырасла амаль на чвэрць – на 23,3%. У ліпені яна склала 2 526,4 рубля, наблізіўшыся да сярэдняй зарплаты па рэспубліцы.
У статаглядзе таксама гаворыцца, што на аднаго настаўніка, як і раней, у краіне прыпадае 11 вучняў. У гарадскіх школах нагрузка на выкладчыкаў крыху большая: 12 дзяцей на аднаго педагога. А ў сельскіх установах агульнай сярэдняй адукацыі гэты паказчык у два разы меншы – 6 вучняў.
Паводле статыстыкі, найбольш настаўнікаў выкладаюць замежную мову – 18,8% сярод усіх выкладчыкаў-прадметнікаў. На другім месцы – матэматыка (10,7%). У топ-5 таксама праходзяць беларуская мова і літаратура (9,9%), руская мова і літаратура (9,9%), а таксама фізкультура (9,8%).
Як і раней, у школах і гімназіях працуюць у асноўным настаўнікі-жанчыны – 83,2% ад агульнага выкладчыцкага складу.
Дзень ведаў адзначаецца 1 верасня. Сёлета ў першыя класы пойдуць 90 тысяч дзетак, а ўсяго за парты сядуць больш за 1 мільён школьнікаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Колькі каштуюць зборы да 1 верасня ў розных краінах – інфаграфіка - Sputnik Беларусь, 1920, 29.08.2025
Інфаграфіка
Колькі каштуюць зборы да 1 верасня ў розных краінах – інфаграфіка
Стужка навiн
0