Лукашэнку на чырвонай дарожцы саміту ШАС сустракалі "Беловежской пущей"

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце ШАС у Цяньцзіні (КНР)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце ШАС у Цяньцзіні (КНР) - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2025
Падпісацца
Найбуйнейшы за ўсю гісторыю арганізацыі саміт ШАС стартаваў сёння ў кітайскім Цяньцзіні, сёння старшыня КНР Сі Цзіньпін арганізаваў урачысты прыём для высокіх гасцей.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку на чырвонай дарожцы саміту ШАС, які стартаваў сёння ў Кітаі, сустрэлі пад мелодыю знакамітай песні "Беловежская пуща".
Адпаведнае відэа апублікаваў Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы.
"Першы на чырвонай дарожцы саміту ШАС. Пазнаяце мелодыю?" - гаворыцца ў паведамленні.
Саміт ШАС праходзіць у кітайскім горадзе Цяньцзін. Гэта найбуйнейшае мерапрыемства за ўсю гісторыю арганізацыі. У ім бяруць удзел больш за 20 лідараў дзяржаў. Асвятляюць падзеі саміту звыш трох тысяч журналістаў. Асноўная праграма запланавана на раніцу панядзелка па мясцовым часе, сёння ж старшыня КНР Сі Цзіньпін арганізаваў урачысты прыём для высокіх гасцей, сярод якіх быў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Раней у нядзелю беларускі лідар правёў перагаворы з Сі Цзіньпінем.
ШАС была заснавана ў 2001 годзе. У яе ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. 4 ліпеня 2024 года на саміце ў Астане да арганізацыі афіцыйна далучылася Беларусь. Краінамі-назіральнікамі з’яўляюцца Афганістан і Манголія, краінамі-партнёрамі па дыялогу ШАС – Азербайджан, Арменія, Бахрэйн, Егіпет, Камбоджа, Катар, Кувейт, Мальдывы, М’янма, Непал, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Аравія, Турцыя, Шры-Ланка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аляксандр Лукашэнка на саміце ШАС у горадзе Цяньцзінь (КНР) - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2025
Лукашэнка ў кулуарах саміту ШАС меў зносіны з Аліевым і Шарыфам
Стужка навiн
0