https://bel.sputnik.by/20250831/neyrasets-pradstavla-yakm-alyaksandr-lukashenka-by-u-maladosts--vdea-1099353579.html
Нейрасетка прадставіла, якім Аляксандр Лукашэнка быў у маладосці – відэа
Нейрасетка прадставіла, якім Аляксандр Лукашэнка быў у маладосці – відэа
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі 30 жніўня святкаваў свой 71 дзень нараджэння. Sputnik сабраў самыя вядомыя фатаграфіі беларускага лідара ў маладыя гады і пры дапамозе... 31.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-31T11:58+0300
2025-08-31T11:58+0300
2025-08-31T11:58+0300
відэа
відэа
штучны інтэлект
аляксандр лукашэнка
палітыка
грамадства
нейрасеткі
беларусь
у беларусі
эксклюзіў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/1d/1099320180_0:42:751:464_1920x0_80_0_0_9c1d78ee2bd91741bdec11fc6a256cad.png
Будучы прэзідэнт Беларусі нарадзіўся 30 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Аляксандр Лукашэнка – выпускнік Александрыйскай сярэдняй школы ў Шклоўскім раёне.З дзяцінства будучы кіраўнік дзяржавы захапляўся спортам, а галоўным са спартыўных захапленняў лічыў футбол, хоць зараз замест буцаў часцей апранае хакейныя канькі."Як стары футбаліст, гэта мая першая прафесія, у хакей я гуляю па няшчасці, а ўвогуле я футбаліст. Але – траўма калена, і мне прыйшлося займацца хакеем", - успамінаў прэзідэнт.У Аляксандра Лукашэнкі дзве вышэйшыя адукацыі. У 1975 годзе ён скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, дзе атрымаў дыплом гісторыка, праз 10 гадоў – у 1985-м – скончыў Беларускую сельгасакадэмію па спецыяльнасці "эканаміст".Атрымаўшы першую вышэйшую адукацыю, Аляксандр Лукашэнка пайшоў служыць у армію, ён праходзіў службу ў пагранічных войсках. Тэму аховы мяжы беларускі лідар заўсёды прымае блізка да сэрца і нярэдка жартам называе сябе "старым пагранічнікам".Пасля службы ў пагранвойсках Аляксандр Лукашэнка быў сакратаром камітэта камсамола, працаваў у таварыстве "Веды", быў намеснікам кіраўніка калгаса "Ударнік" Шклоўскага раёна, намеснік дырэктара камбіната будматэрыялаў Шклова, сакратаром парткама ў калгасе імя Леніна.Ва ўзросце 33 гадоў Аляксандр Лукашэнка ўзначаліў саўгас "Гарадзец" Шклоўскага раёна і кіраваў ім да 1994 года – адначасова з выбраннем у склад Вярхоўнага Савета БССР у 1990-м і з першай прэзідэнцкай кампаніяй у 1994-м.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/1d/1099320180_0:0:751:563_1920x0_80_0_0_4c5c53df875ccfe71b7a0467284c82d2.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, штучны інтэлект, аляксандр лукашэнка, палітыка, грамадства, нейрасеткі, беларусь, у беларусі, эксклюзіў, видео
відэа, штучны інтэлект, аляксандр лукашэнка, палітыка, грамадства, нейрасеткі, беларусь, у беларусі, эксклюзіў, видео
Нейрасетка прадставіла, якім Аляксандр Лукашэнка быў у маладосці – відэа
Эксклюзіў
Прэзідэнт Беларусі 30 жніўня святкаваў свой 71 дзень нараджэння. Sputnik сабраў самыя вядомыя фатаграфіі беларускага лідара ў маладыя гады і пры дапамозе нейрасеткі прадставіў, якім быў Аляксандр Лукашэнка да пачатку сваёй палітычнай кар’еры.
Будучы прэзідэнт Беларусі нарадзіўся 30 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Аляксандр Лукашэнка – выпускнік Александрыйскай сярэдняй школы ў Шклоўскім раёне.
З дзяцінства будучы кіраўнік дзяржавы захапляўся спортам, а галоўным са спартыўных захапленняў лічыў футбол, хоць зараз замест буцаў часцей апранае хакейныя канькі.
"Як стары футбаліст, гэта мая першая прафесія, у хакей я гуляю па няшчасці, а ўвогуле я футбаліст. Але – траўма калена, і мне прыйшлося займацца хакеем", - успамінаў прэзідэнт.
У Аляксандра Лукашэнкі дзве вышэйшыя адукацыі. У 1975 годзе ён скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, дзе атрымаў дыплом гісторыка, праз 10 гадоў – у 1985-м – скончыў Беларускую сельгасакадэмію па спецыяльнасці "эканаміст".
Атрымаўшы першую вышэйшую адукацыю, Аляксандр Лукашэнка пайшоў служыць у армію, ён праходзіў службу ў пагранічных войсках. Тэму аховы мяжы беларускі лідар заўсёды прымае блізка да сэрца і нярэдка жартам называе сябе "старым пагранічнікам".
Пасля службы ў пагранвойсках Аляксандр Лукашэнка быў сакратаром камітэта камсамола, працаваў у таварыстве "Веды", быў намеснікам кіраўніка калгаса "Ударнік" Шклоўскага раёна, намеснік дырэктара камбіната будматэрыялаў Шклова, сакратаром парткама ў калгасе імя Леніна.
Ва ўзросце 33 гадоў Аляксандр Лукашэнка ўзначаліў саўгас "Гарадзец" Шклоўскага раёна і кіраваў ім да 1994 года – адначасова з выбраннем у склад Вярхоўнага Савета БССР у 1990-м і з першай прэзідэнцкай кампаніяй у 1994-м.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"