https://bel.sputnik.by/20250901/khrenn-mnskae-suvoraskae-vaennae-vuchylshcha-padaryla-bolsh-za-50-generala-1099408206.html
Хрэнін: Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча падарыла больш за 50 генералаў
Хрэнін: Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча падарыла больш за 50 генералаў
Sputnik Беларусь
За гады свайго існавання адукацыйная ўстанова дала пуцёўку ў жыццё больш за 12 тысячам выпускнікоў. 01.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-01T15:49+0300
2025-09-01T15:49+0300
2025-09-01T15:49+0300
віктар хрэнін
сувораўскае вучылішча
навіны
дзень ведаў
свята
бяспека
грамадства
міністэрства абароны рб
мінск
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/01/1099406350_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_1410c9989e7a536497f3d097b62ccb26.jpg
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Прайшоўшы ўнікальную школу выхавання юных абаронцаў Айчыны, сувораўцы закліканы стаць надзейнай апорай арміі і дзяржавы, заявіў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня ведаў і прысвячэнні першакурснікаў у сувораўцы, перадае карэспандэнт Sputnik.Міністр абароны разам з іншымі ганаровымі гасцямі павіншаваў сувораўцаў і ўручыў першакурснікам пунсовыя пагоны.Сёлета ў вучылішча паступілі 103 чалавекі. Абітурыенты з розных куткоў краіны прайшлі для гэтага сур’ёзныя выпрабаванні. Ужо два гады запар у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы трымаецца конкурс больш за тры чалавекі на месца.Міністр назваў вучылішча прэстыжнай навучальнай установай, якая "стаіць у авангардзе ўстаноў адукацыі рэспублікі і мае больш як 70-гадовую гісторыю і традыцыі".Па словах Хрэніна, вучоба ў МСВВ стане для навучэнцаў пачаткам мужчынскага станаўлення, якое прывядзе да важных дасягненняў."Вам трэба будзе не толькі авалодаць асновамі "навукі перамагаць", падужэць фізічна і духоўна, але і спазнаць сапраўдныя каштоўнасці сувораўскага і вайсковага таварыства", - сказаў Хрэнін.Ён таксама падкрэсліў, што за гады існавання вучылішча з яго сцен выпусцілася больш за 12 тысяч выхаванцаў. Многія з іх дабіліся поспехаў на дзяржслужбе."Большасць стала афіцэрамі, а звыш 50 – генераламі, выбраўшы цяжкі, але высакародны шлях – ваенную службу", - падкрэсліў міністр.Кіраўнік абароннага ведамства пажадаў курсантам з гонарам выконваць свой воінскі і грамадзянскі абавязак, самаахвярна любіць і абараняць Радзіму.Міністр таксама павіншаваў педагогаў вучылішча. Ён адзначыў, што іх прафесіяналізм дапамагае фарміраваць цвёрдыя веды і светапогляд сувораўцаў, а таксама выхоўваць у іх пачуццё патрыятызму і любві да Радзімы."Няхай у гэтай нялёгкай і адказнай рабоце вам спадарожнічае натхненне, а высокія дасягненні вашых выпускнікоў стануць галоўнай ацэнкай вашай высакароднай працы", - сказаў на заканчэнне міністр.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250901/z-kvetkam--pershym-zvankom-u-mnskkh-shkolakh--gmnazyakh-prayshl-lneyk--vdea-1099398687.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/01/1099406350_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_f8175a9a19c271d58f82d7b5b3122797.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віктар хрэнін, сувораўскае вучылішча, навіны , дзень ведаў, свята, бяспека, грамадства, міністэрства абароны рб, мінск, беларусь, у беларусі, адукацыя
віктар хрэнін, сувораўскае вучылішча, навіны , дзень ведаў, свята, бяспека, грамадства, міністэрства абароны рб, мінск, беларусь, у беларусі, адукацыя
Хрэнін: Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча падарыла больш за 50 генералаў
За гады свайго існавання адукацыйная ўстанова дала пуцёўку ў жыццё больш за 12 тысячам выпускнікоў.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Прайшоўшы ўнікальную школу выхавання юных абаронцаў Айчыны, сувораўцы закліканы стаць надзейнай апорай арміі і дзяржавы, заявіў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня ведаў і прысвячэнні першакурснікаў у сувораўцы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Міністр абароны разам з іншымі ганаровымі гасцямі павіншаваў сувораўцаў і ўручыў першакурснікам пунсовыя пагоны.
Сёлета ў вучылішча паступілі 103 чалавекі. Абітурыенты з розных куткоў краіны прайшлі для гэтага сур’ёзныя выпрабаванні. Ужо два гады запар у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы трымаецца конкурс больш за тры чалавекі на месца.
"Вы – будучыня нашай краіны і яе Узброеных Сіл. На вас, якія стаяць у гэтым страі, мы ўскладаем вялікія надзеі, бо прайшоўшы унікальную школу выхавання юных абаронцаў Айчыны, вы павінны стаць надзейнай апорай арміі і дзяржавы", - звярнуўся да сувораўцаў Хрэнін.
Міністр назваў вучылішча прэстыжнай навучальнай установай, якая "стаіць у авангардзе ўстаноў адукацыі рэспублікі і мае больш як 70-гадовую гісторыю і традыцыі".
Па словах Хрэніна, вучоба ў МСВВ стане для навучэнцаў пачаткам мужчынскага станаўлення, якое прывядзе да важных дасягненняў.
"Вам трэба будзе не толькі авалодаць асновамі "навукі перамагаць", падужэць фізічна і духоўна, але і спазнаць сапраўдныя каштоўнасці сувораўскага і вайсковага таварыства", - сказаў Хрэнін.
Ён таксама падкрэсліў, што за гады існавання вучылішча з яго сцен выпусцілася больш за 12 тысяч выхаванцаў. Многія з іх дабіліся поспехаў на дзяржслужбе.
"Большасць стала афіцэрамі, а звыш 50 – генераламі, выбраўшы цяжкі, але высакародны шлях – ваенную службу", - падкрэсліў міністр.
Кіраўнік абароннага ведамства пажадаў курсантам з гонарам выконваць свой воінскі і грамадзянскі абавязак, самаахвярна любіць і абараняць Радзіму.
"Штодня працягвайце ўпарта і настойліва імкнуцца да сваёй мары, прытрымліваючыся пры гэтым галоўнага кадэцкага прынцыпу: Жыццё – Радзіме, гонар – нікому!", - сказаў Хрэнін.
Міністр таксама павіншаваў педагогаў вучылішча. Ён адзначыў, што іх прафесіяналізм дапамагае фарміраваць цвёрдыя веды і светапогляд сувораўцаў, а таксама выхоўваць у іх пачуццё патрыятызму і любві да Радзімы.
"Няхай у гэтай нялёгкай і адказнай рабоце вам спадарожнічае натхненне, а высокія дасягненні вашых выпускнікоў стануць галоўнай ацэнкай вашай высакароднай працы", - сказаў на заканчэнне міністр.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"