https://bel.sputnik.by/20250901/lukashenka-nazva-stvarenne-banka-razvtstsya-shas-vazhnym-krokam-1099379287.html
Лукашэнка назваў стварэнне Банка развіцця ШАС важным крокам
Лукашэнка назваў стварэнне Банка развіцця ШАС важным крокам
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар мяркуе, што стварэнне банка дасць магчымасць забяспечыць дадатковую ўстойлівасць эканамічным сувязям. 01.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-01T09:49+0300
2025-09-01T09:49+0300
2025-09-01T09:49+0300
шас
саміт шас
кітай
кнр
навіны
палітыка
эканоміка
фінансы
беларусь
банк
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/01/1099373635_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_f3fdff724a034bb810fdfce610bc5b20.png
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Стварэнне Банка развіцця ШАС – важны крок да эканамічнага суверэнітэту рэгіёна, такой думкай падзяліўся беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў кітайскім Цяньцзіні.Лукашэнка лічыць, што стварэнне гэтай фінансавай структуры дасць магчымасць забяспечыць дадатковую ўстойлівасць эканамічным сувязям. Акрамя таго, гэта, паводле меркавання прэзідэнта, стане важным крокам да эканамічнага суверэнітэту рэгіёна.Разам з тым, кіраўнік беларускай дзяржавы мяркуе, што карысць ад банка будзе толькі ў выпадку, калі ён будзе функцыянаваць у кожнай з дзяржаў ШАС.Старшыня КНР Сі Цзіньпін таксама лічыць, што краінам-членам ШАС неабходна ў бліжэйшы час стварыць Банк развіцця арганізацыі.На думку кітайскага лідара, гэта трэба зрабіць як мага хутчэй для "ўзмацнення падтрымкі супрацоўніцтва дзяржаў-членаў у сферы бяспекі і эканомікі".Акрамя таго, Цзіньпін заклікаў паскорыць запуск універсальнага цэнтра ШАС па супрацьдзеянні выклікам і пагрозам бяспецы і антынаркатычнага цэнтра арганізацыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250901/lukashenka-nazva-chlenstva--shas-strategchnym-vybaram-belarus-1099374622.html
кітай
кнр
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/01/1099373635_102:0:1138:777_1920x0_80_0_0_b53d7dc53142ae13f006a7a69b73306a.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
шас, саміт шас, кітай, кнр, навіны , палітыка, эканоміка, фінансы, беларусь, банк, у свеце, бяспека, сі цзіньпін
шас, саміт шас, кітай, кнр, навіны , палітыка, эканоміка, фінансы, беларусь, банк, у свеце, бяспека, сі цзіньпін
Лукашэнка назваў стварэнне Банка развіцця ШАС важным крокам
Беларускі лідар мяркуе, што стварэнне банка дасць магчымасць забяспечыць дадатковую ўстойлівасць эканамічным сувязям.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Стварэнне Банка развіцця ШАС – важны крок да эканамічнага суверэнітэту рэгіёна, такой думкай падзяліўся беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў кітайскім Цяньцзіні.
"Ён заявіў аб падтрымцы Беларуссю ідэі стварэння Банка развіцця ШАС", - паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Лукашэнка лічыць, што стварэнне гэтай фінансавай структуры дасць магчымасць забяспечыць дадатковую ўстойлівасць эканамічным сувязям. Акрамя таго, гэта, паводле меркавання прэзідэнта, стане важным крокам да эканамічнага суверэнітэту рэгіёна.
Разам з тым, кіраўнік беларускай дзяржавы мяркуе, што карысць ад банка будзе толькі ў выпадку, калі ён будзе функцыянаваць у кожнай з дзяржаў ШАС.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін таксама лічыць, што краінам-членам ШАС неабходна ў бліжэйшы час стварыць Банк развіцця арганізацыі.
На думку кітайскага лідара, гэта трэба зрабіць як мага хутчэй для "ўзмацнення падтрымкі супрацоўніцтва дзяржаў-членаў у сферы бяспекі і эканомікі".
Акрамя таго, Цзіньпін заклікаў паскорыць запуск універсальнага цэнтра ШАС па супрацьдзеянні выклікам і пагрозам бяспецы і антынаркатычнага цэнтра арганізацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"