Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём ведаў

© Sputnik / Татьяна ФедоренкоУрачыстая лінейка ў школе Гомеля
Урачыстая лінейка ў школе Гомеля - Sputnik Беларусь, 1920, 01.09.2025
Падпісацца
Паводле слоў прэзідэнта, самая пільная ўвага да першакласнікаў і першакурснікаў, якія адчыняюць дзверы ў дзіўны свет ведаў і прафстанаўлення.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы назваў першага верасня асаблівай датай у календары для беларуса. Бо ў гэты дзень у краіне адзначаецца пачатак новага навучальнага года.
"Але самая пільная ўвага сёння да першакласнікаў і першакурснікаў, якія адчыняюць дзверы ў дзіўны свет ведаў і прафесійнага станаўлення", - адзначыў Лукашэнка.
Ён пажадаў, каб гэты час быў у іх прадукцыйным і займальным, а атрыманая адукацыя – трывалым падмуркам для далейшай кар’еры.
Таксама Лукашэнка звярнуўся да настаўнікаў і бацькоў, бо, на яго думку, у іх руках будучыня краіны.
"Вам даверана адказная місія – выхаваць усебакова развітага чалавека, дапамагчы рэалізаваць сябе і навучыць любіць Радзіму", - сказаў ён.
Пры гэтым прэзідэнт выказаў упэўненасць, што і бацькі, і настаўнікі, добра гэта разумеюць, і прыкладуць усе намаганні, каб дзеці раслі дастойнымі грамадзянамі.
"Няхай будучы навучальны год прынясе радасць адкрыццяў, стане плённым і па-сапраўднаму шчаслівым для кожнага з вас. Жадаю вам поспехаў, добрага здароўя і дабрабыту", - гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лінейка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 01.09.2025
"Прыступіце, дзеці, да навукі…": вершы пра школу
Стужка навiн
0