https://bel.sputnik.by/20250901/putsn-sproby-zakhadu-tsyagnuts-ukranu--nata--adna-z-prychyn-kryzsu-1099380347.html
Пуцін: спробы Захаду ўцягнуць Украіну ў НАТА – адна з прычын крызісу
Пуцін: спробы Захаду ўцягнуць Украіну ў НАТА – адна з прычын крызісу
Sputnik Беларусь
Павінны быць ліквідаваны першапрычыны крызісу ва Украіне, таксама неабходна аднавіць баланс у сферы бяспекі. 01.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-01T09:58+0300
2025-09-01T09:58+0300
2025-09-01T09:58+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
шас
спецаперацыя
навіны
уладзімір пуцін
кітай
кнр
расія
украіна
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/01/1099372146_0:0:3275:1842_1920x0_80_0_0_3f62bf48f01d3b28d42c3bea0229ffe0.jpg
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Спробы Захаду ўцягнуць Украіну ў НАТА з’яўляюцца адной з прычын крызісу ва Украіне, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.Кіраўнік дзяржавы прымае ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), якое праходзіць у кітайскім Цяньцзіні.Падчас выступлення расійскі лідар падкрэсліў, што крызіс узнік "не ў выніку нападзення", а з-за дзяржперавароту ў Кіеве, справакаванага і падтрыманага Захадам. Ён падкрэсліў, што ў выніку дзяржперавароту ва Украіне ў 2014 годзе было ліквідавана палітычнае кіраўніцтва, якое не падтрымлівала ўступлення краіны ў Паўночнаатлантычны блок.Пуцін адзначыў, што першапрычыны крызісу ва Украіне павінны быць ліквідаваны для ўстойлівага ўрэгулявання канфлікту. Таксама неабходна аднавіць справядлівы баланс у сферы бяспекі. Паводле яго слоў, ні адна краіна не можа гарантаваць сваю бяспеку за кошт іншай.Па словах Пуціна, Масква шануе намаганні Кітая, Індыі і іншых партнёраў па ўрэгуляванні ва Украіне.Прэзідэнт Расіі выказаў надзею, што "разуменні", дасягнутыя на жнівеньскім саміце на Алясцы, адкрываюць дарогу да міру ва Украіне. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў таксама праінфармаваць калег па ШАС аб выніках сваёй сустрэчы з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам.Саміт ШАС праходзіць у Кітаі з 31 жніўня па 1 верасня. У ім бяруць удзел больш за 20 лідараў замежных дзяржаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250831/vaennyya-rf-peradaduts-vopyt-udzelnkam-vuchennya-adkb-1099362454.html
кітай
кнр
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/01/1099372146_156:0:2885:2047_1920x0_80_0_0_abb44c5ba93ccb5d53e97beaf336bcdf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
шас, спецаперацыя, навіны , уладзімір пуцін, кітай, кнр, расія, украіна, бяспека, палітыка, у свеце, ната
шас, спецаперацыя, навіны , уладзімір пуцін, кітай, кнр, расія, украіна, бяспека, палітыка, у свеце, ната
Пуцін: спробы Захаду ўцягнуць Украіну ў НАТА – адна з прычын крызісу
Павінны быць ліквідаваны першапрычыны крызісу ва Украіне, таксама неабходна аднавіць баланс у сферы бяспекі.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Спробы Захаду ўцягнуць Украіну ў НАТА з’яўляюцца адной з прычын крызісу ва Украіне, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
"Другая прычына крызісу заключаецца ў пастаянных спробах Захаду ўцягнуць Украіну ў НАТА, што, як мы шматразова падкрэслівалі і казалі, пры чым на працягу многіх гадоў, уяўляе прамую пагрозу бяспецы Расіі", - сказаў Пуцін.
Кіраўнік дзяржавы прымае ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), якое праходзіць у кітайскім Цяньцзіні.
Падчас выступлення расійскі лідар падкрэсліў, што крызіс узнік "не ў выніку нападзення", а з-за дзяржперавароту ў Кіеве, справакаванага і падтрыманага Захадам. Ён падкрэсліў, што ў выніку дзяржперавароту ва Украіне ў 2014 годзе было ліквідавана палітычнае кіраўніцтва, якое не падтрымлівала ўступлення краіны ў Паўночнаатлантычны блок.
Пуцін адзначыў, што першапрычыны крызісу ва Украіне павінны быць ліквідаваны для ўстойлівага ўрэгулявання канфлікту. Таксама неабходна аднавіць справядлівы баланс у сферы бяспекі. Паводле яго слоў, ні адна краіна не можа гарантаваць сваю бяспеку за кошт іншай.
Па словах Пуціна, Масква шануе намаганні Кітая, Індыі і іншых партнёраў па ўрэгуляванні ва Украіне.
Прэзідэнт Расіі выказаў надзею, што "разуменні", дасягнутыя на жнівеньскім саміце на Алясцы, адкрываюць дарогу да міру ва Украіне. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў таксама праінфармаваць калег па ШАС аб выніках сваёй сустрэчы з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам.
Саміт ШАС праходзіць у Кітаі з 31 жніўня па 1 верасня. У ім бяруць удзел больш за 20 лідараў замежных дзяржаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"