https://bel.sputnik.by/20250902/maskva--pekn-damovlsya-ab-samym-mashtabnym-praektse--gazavay-galne-1099436286.html
Масква і Пекін дамовіліся аб самым маштабным праекце ў газавай галіне
Масква і Пекін дамовіліся аб самым маштабным праекце ў газавай галіне
Sputnik Беларусь
Дамоўленасць па "Силе Сибири - 2" разлічана на 30 гадоў, кошт паставак будзе ніжэйшы, чым для Еўропы. 02.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-02T11:12+0300
2025-09-02T11:12+0300
2025-09-02T11:12+0300
газ
газаправод
эканоміка
кнр
кітай
расія
"сила сибири - 2"
газпром
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/01/1047283695_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_711221f17b14c5e537588a88f6fc409a.jpg
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Расія і Кітай падпісалі мемарандум аб будаўніцтве газаправода "Сила Сибири - 2", ён будзе самым маштабным і капіталаёмістым праектам у газавай галіне ў свеце, паведаміў журналістам у Пекіне кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер.У прысутнасці прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Пекіне адбылася цырымонія абмену дакументамі паміж ПАТ "Газпром" і Кітайскай нацыянальнай нафтагазавай карпарацыяй (CNPC).Таксама былі падпісаны чатыры дакументы, у тым ліку пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве, якое пашырае напрамкі ўзаемадзеяння кампаній.Ён таксама паведаміў, што дамоўленасць па "Силе Сибири - 2" разлічана на 30 гадоў. Кошт паставак будзе ніжэйшы, чым для Еўропы.Мемарандум аб будаўніцтве газаправода "Сила Сибири - 2" і транзітнага газаправода праз тэрыторыю Манголіі "Союз Восток" быў падпісаны на падставе заявы, якая была зроблена лідарамі трох краін – Расіі, Кітая і Манголіі.Паводле слоў Мілера, у Пекіне быў падпісаны мемарандум, а такія пытанні, як удакладненне аб’ёмаў фінансавання, якія адносяць да катэгорыі камерцыйных, будуць вырашацца з цягам часу.Расійскі газ у Кітай па газаправодзе "Сила Сибири" пачалі пастаўляць у 2019 годзе ў адпаведнасці з дагаворам паміж "Газпромом" і CNPC. З 2020 года гэтыя пастаўкі ідуць з перавышэннем аб’ёмаў, прадугледжаных кантрактам.Кошт паставак газу для Кітая, адзначае кіраўніцтва расійскага "Газпрома" аб’ектыўна ніжэйшы, чым для Еўропы, з-за больш кароткага транспартнага пляча.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250902/putsn--s-tsznpn-pravodzyats-peragavory--pekne-1099430852.html
кнр
кітай
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/01/1047283695_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_e8dbd0e7d61b8adcd8e0c4817b42a318.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
газ, газаправод, эканоміка, кнр, кітай, расія, "сила сибири - 2", газпром, палітыка, у свеце, навіны , сі цзіньпін, уладзімір пуцін, перагаворы
газ, газаправод, эканоміка, кнр, кітай, расія, "сила сибири - 2", газпром, палітыка, у свеце, навіны , сі цзіньпін, уладзімір пуцін, перагаворы
Масква і Пекін дамовіліся аб самым маштабным праекце ў газавай галіне
Дамоўленасць па "Силе Сибири - 2" разлічана на 30 гадоў, кошт паставак будзе ніжэйшы, чым для Еўропы.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Расія і Кітай падпісалі мемарандум аб будаўніцтве газаправода "Сила Сибири - 2", ён будзе самым маштабным і капіталаёмістым праектам у газавай галіне ў свеце, паведаміў журналістам у Пекіне кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер.
У прысутнасці прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Пекіне адбылася цырымонія абмену дакументамі паміж ПАТ "Газпром" і Кітайскай нацыянальнай нафтагазавай карпарацыяй (CNPC).
Таксама былі падпісаны чатыры дакументы, у тым ліку пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве, якое пашырае напрамкі ўзаемадзеяння кампаній.
"(…) праект будаўніцтва газаправода "Сила Сибири - 2" і будаўніцтва газаправода "Союз Восток" (…) будзе самым буйным, самым маштабным і самым капіталаёмістым праектам у газавай галіне ў свеце", - сказаў Мілер.
Ён таксама паведаміў, што дамоўленасць па "Силе Сибири - 2" разлічана на 30 гадоў. Кошт паставак будзе ніжэйшы, чым для Еўропы.
Мемарандум аб будаўніцтве газаправода "Сила Сибири - 2" і транзітнага газаправода праз тэрыторыю Манголіі "Союз Восток" быў падпісаны на падставе заявы, якая была зроблена лідарамі трох краін – Расіі, Кітая і Манголіі.
Паводле слоў Мілера, у Пекіне быў падпісаны мемарандум, а такія пытанні, як удакладненне аб’ёмаў фінансавання, якія адносяць да катэгорыі камерцыйных, будуць вырашацца з цягам часу.
Расійскі газ у Кітай па газаправодзе "Сила Сибири" пачалі пастаўляць у 2019 годзе ў адпаведнасці з дагаворам паміж "Газпромом" і CNPC. З 2020 года гэтыя пастаўкі ідуць з перавышэннем аб’ёмаў, прадугледжаных кантрактам.
Кошт паставак газу для Кітая, адзначае кіраўніцтва расійскага "Газпрома" аб’ектыўна ніжэйшы, чым для Еўропы, з-за больш кароткага транспартнага пляча.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"