https://bel.sputnik.by/20250902/sprava-karnka-vnntskaga-vyarkhony-sud-pachne-razglyadats-15-verasnya-1099440981.html
Справу карніка Вінніцкага Вярхоўны суд пачне разглядаць 15 верасня
Справу карніка Вінніцкага Вярхоўны суд пачне разглядаць 15 верасня
Sputnik Беларусь
Карніка Восіпа Вінніцкага будуць судзіць пасмяротна за генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 02.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-02T12:41+0300
2025-09-02T12:41+0300
2025-09-02T12:42+0300
крымінальная справа
вярхоўны суд рб
генацыд
грамадства
бяспека
гісторыя
вялікая айчынная вайна
навіны
генпракуратура
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/1a/1091418658_0:59:2730:1595_1920x0_80_0_0_f44a75f4b77ebaef4ef95a908db87739.jpg
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі 15 верасня пачне разглядаць крымінальную справу Восіпа Вінніцкага.Крымінальную справу па абвінавачанні камандзіра першай роты 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Вінніцкага ў здзяйсненні генацыду расследавала Генеральная пракуратура. У пачатку жніўня генпракурор накіраваў справу ў Вярхоўны суд.Як паведаміў кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе Валерый Талкачоў, Вінніцкі абвінавачваецца ў тым, што наўмысна пазбавіў жыцця больш за 400 чалавек, з якіх больш за 140 – дзеці.Вінніцкі быў камандзірам першай роты 118-га паліцэйскага батальёна, які ў час акупацыі БССР праводзіў карныя аперацыі на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей. У крымінальнай справе ёсць даныя аб тым, што Вінніцкі браў удзел у спаленні беларускай вёскі Хатынь.Справа Вінніцкага генпракуратура вылучыла ў асобную вытворчасць з маштабнай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якая была ўзбуджана ў красавіку 2021 года.Вінніцкі – не першы карнік, які пасля заканчэння вайны схаваўся на Захадзе і не быў пры жыцці прыцягнуты да адказнасці. У мінулым годзе былі вынесены абвінаваўчыя прысуды карнікам Хатыні Уладзіміру Катруку і Канстанціну Смоўскаму, у сакавіку 2025-га – памагатаму фашыстаў Сямёну Серафімовічу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250206/patsyarpely--sudze-serafmovch-rasstralya-pradzeda-na-beraze-nmana-1093405048.html
беларусь
хатынь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/1a/1091418658_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_2c287eb069ee8061b4dec58c4aec8bd2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крымінальная справа, вярхоўны суд рб, генацыд, грамадства, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, навіны , генпракуратура, беларусь, у беларусі, хатынь, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
крымінальная справа, вярхоўны суд рб, генацыд, грамадства, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, навіны , генпракуратура, беларусь, у беларусі, хатынь, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
Справу карніка Вінніцкага Вярхоўны суд пачне разглядаць 15 верасня
12:41 02.09.2025 (абноўлена: 12:42 02.09.2025) Карніка Восіпа Вінніцкага будуць судзіць пасмяротна за генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі 15 верасня пачне разглядаць крымінальную справу Восіпа Вінніцкага.
Крымінальную справу па абвінавачанні камандзіра першай роты 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Вінніцкага ў здзяйсненні генацыду расследавала Генеральная пракуратура. У пачатку жніўня генпракурор накіраваў справу ў Вярхоўны суд.
"Пачатак пасяджэння па крымінальнай справе ў дачыненні да Вінніцкага, 1915 года нараджэння, які памёр у 1997 годзе, па абвінавачанні ва ўчыненні генацыду беларускага народа (арт.127 КК) прызначаны на 10:00", - паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.
Як паведаміў кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе Валерый Талкачоў, Вінніцкі абвінавачваецца ў тым, што наўмысна пазбавіў жыцця больш за 400 чалавек, з якіх больш за 140 – дзеці.
Вінніцкі быў камандзірам першай роты 118-га паліцэйскага батальёна, які ў час акупацыі БССР праводзіў карныя аперацыі на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей. У крымінальнай справе ёсць даныя аб тым, што Вінніцкі браў удзел у спаленні беларускай вёскі Хатынь.
Справа Вінніцкага генпракуратура вылучыла ў асобную вытворчасць з маштабнай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якая была ўзбуджана ў красавіку 2021 года.
Вінніцкі – не першы карнік, які пасля заканчэння вайны схаваўся на Захадзе і не быў пры жыцці прыцягнуты да адказнасці. У мінулым годзе былі вынесены абвінаваўчыя прысуды карнікам Хатыні Уладзіміру Катруку і Канстанціну Смоўскаму, у сакавіку 2025-га – памагатаму фашыстаў Сямёну Серафімовічу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"