Відэа

Аб чым размалялі прэзідэнт Расіі і лідар КНДР на сустрэчы ў Пекіне – відэа

Падпісацца
Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын адправіліся на перагаворы на адным аўтамабілі ў дзяржаўную рэзідэнцыю Дзяоюйтай, дзе спыніўся расійскі прэзідэнт падчас візіту ў Пекін. Падрабязнасці сустрэчы глядзіце на відэа.
Размова двух лідараў стартавала з падзякі расійскага прэзідэнта, якую Пуцін выказаў субяседніку за ўдзел паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у вызваленні Курскай вобласці.
"Па Вашай ініцыятыве, як добра вядома, вашыя спецпадраздзяленні прынялі ўдзел у вызваленні Курскай вобласці – у поўнай адпаведнасці з нашым новым Дагаворам", - сказаў Пуцін.
Расійскі лідар падкрэсліў, што ўдзячны паўночнакарэйскаму калегу за "ўдзел у барацьбе з сучасным нацызмам". Расія не забудзе ахвяры, якія панеслі ваенныя КНДР і іх сем’і, зазначыў Пуцін. І дадаў, што адносіны Расіі і КНДР маюць асаблівы характар.
У сваю чаргу, Кім Чэн Ын у адказ заявіў, што аказваць любую дапамогу Расіі – гэта брацкі абавязак КНДР. Акрамя таго, кіраўнік Паўночнай Карэі гатоў абмяркоўваць з РФ перспектывы развіцця двухбаковых адносін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0