Відэа

Дзе ваявалі і каго бамбілі краіны НАТА пасля Другой сусветнай – гісторыя ў відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
Паўночнаатлантычны альянс быў створаны праз 4 гады пасля заканчэння Другой сусветнай вайны – нібыта для сумеснай абароны, але "мір ва ўсім свеце" працягнуўся нядоўга – з тых часоў не праходзіла і года, каб краіны НАТА не ўвязваліся ў канфлікты па ўсёй планеце.
3 верасня ў Расіі адзначаецца Дзень воінскай славы – дзень заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе. Свята было заснавана на наступны дзень пасля капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
Гістарычны дакумент – Акт аб капітуляцыі Японіі – быў падпісаны 2 верасня 1945 года на борце амерыканскага лінкора "Місуры" ў Такійскім заліве. Здавалася б, вось ён – доўгачаканы "мір ва ўсім свеце", аднак дзе там…
4 красавіка 1949 года на канферэнцыі ў Вашынгтоне 12 краін (ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Бельгія, Данія, Ісландыя, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія і Францыя) падпісалі Паўночнаатлантычны дагавор нібыта аб калектыўнай абароне.
Аб мэтах стварэння НАТА першы генеральны сакратар альянсу, брытанскі генерал, барон Гасцінгс Лаянэл Ісмей казаў так: "Трымаць СССР за межамі Еўропы, амерыканцаў – унутры, а немцаў – у падпарадкаванні".
Не праходзіла і года, каб краіны альянсу не ўвязваліся ва ўзброеныя канфлікты ў той ці іншай кропцы планеты – дзесьці ваявалі падоўгу, а дзесьці бамбілі, разбуралі, захоплівалі тэрыторыі і рэсурсы.
І хаця ў кожным з канфліктаў краіны альянсу дэкларавалі "абарону дэмакратыі", барацьбу з тэрарызмам і іншыя не менш высокія мэты, гады паказалі, што НАТА не ваюе за ідэалы, а зарабляе – на продажы зброі, кантролі над рэсурсамі, будаўніцтве ваенных баз і крэдытным уплыве. Гэта не "абарона", гэта бізнес-мадэль.
Глядзіце ў спецпраекце Sputnik, як краіны НАТА на працягу дзесяцігоддзяў адпрацоўвалі "эканоміку вайны" у розных кропках планеты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0