https://bel.sputnik.by/20250903/lukashenka-abmerkava-z-prezdentam-ndanez-dvukhbakovae-supratsontstva-1099476124.html
Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Інданезіі двухбаковае супрацоўніцтва
Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Інданезіі двухбаковае супрацоўніцтва
Sputnik Беларусь
Інданезійскі прэзідэнт падчас сустрэчы запрасіў беларускага калегу прыехаць у краіну з афіцыйным візітам. 03.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-03T09:48+0300
2025-09-03T09:48+0300
2025-09-03T09:48+0300
інданезія
беларусь
пекін
у свеце
навіны
кнр
кітай
палітыка
эканоміка
парад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/03/1099470201_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_13a9e966e0015c0183692071a0a3da53.jpg
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіанта двухбаковае супрацоўніцтва падчас сустрэчы ў Пекіне, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".Таксама прэзідэнты дзвюх краін пагаварылі аб навучанні інданезійцаў у Беларусі.Акрамя таго, Субіянта запрасіў беларускага прэзідэнта здзейсніць візіт у Інданезію.Нядаўняя сустрэча ў МінскуУ ліпені прэзідэнт Інданезіі пабываў у Мінску.Беларускі прэзідэнт прыняў інданезійскага калегу ў сябе дома. Размова кіраўнікоў дзяржаў працягвалася каля трох гадзін, на працягу якіх яны абмеркавалі шырокае кола пытанняў.Субіянта таксама таксама запрашаў Лукашэнку наведаць Інданезію і беларускі лідар гэтае запрашэнне прыняў.Пазней, віншуючы Субіянта і інданезійцаў з Днём Незалежнасці, Лукашэнка прызнаўся, што з цеплынёй узгадвае гэтую нядаўнюю сустрэчу ў Мінску.Кіраўнік Беларусі ўжо наведваў Інданезію з афіцыйным візітам – вясной 2013 года. У Джакарце ён правёў перагаворы з прэзідэнтам Сусіла Бамбанг Юдаёна і абмеркаваў двухбаковае супрацоўніцтва ў розных сферах, а таксама пытанні актывізацыі гандлю. Тады ж быў падпісаны пакет пагадненняў і мемарандумаў аб узаемадзеянні.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250903/vaenny-parad-na-ploshchy-tsyananmen-u-pekne--translyatsyya-1099466257.html
інданезія
беларусь
пекін
кнр
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/03/1099470201_272:0:3003:2048_1920x0_80_0_0_02aeac62d364352cda4fd3bbc29da69e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інданезія, беларусь, пекін, у свеце, навіны , кнр, кітай, палітыка, эканоміка, парад, парад перамогі, гісторыя, вялікая айчынная вайна, аляксандр лукашэнка
інданезія, беларусь, пекін, у свеце, навіны , кнр, кітай, палітыка, эканоміка, парад, парад перамогі, гісторыя, вялікая айчынная вайна, аляксандр лукашэнка
Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Інданезіі двухбаковае супрацоўніцтва
Інданезійскі прэзідэнт падчас сустрэчы запрасіў беларускага калегу прыехаць у краіну з афіцыйным візітам.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіанта двухбаковае супрацоўніцтва падчас сустрэчы ў Пекіне, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
"Беларусь-Інданезія. І зноў размова аб двухбаковым супрацоўніцтве", - гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала.
Таксама прэзідэнты дзвюх краін пагаварылі аб навучанні інданезійцаў у Беларусі.
Акрамя таго, Субіянта запрасіў беларускага прэзідэнта здзейсніць візіт у Інданезію.
Нядаўняя сустрэча ў Мінску
У ліпені прэзідэнт Інданезіі пабываў у Мінску.
Беларускі прэзідэнт прыняў інданезійскага калегу ў сябе дома. Размова кіраўнікоў дзяржаў працягвалася каля трох гадзін, на працягу якіх яны абмеркавалі шырокае кола пытанняў.
Субіянта таксама таксама запрашаў Лукашэнку наведаць Інданезію і беларускі лідар гэтае запрашэнне прыняў.
Пазней, віншуючы Субіянта і інданезійцаў з Днём Незалежнасці, Лукашэнка прызнаўся, што з цеплынёй узгадвае гэтую нядаўнюю сустрэчу ў Мінску.
Кіраўнік Беларусі ўжо наведваў Інданезію з афіцыйным візітам – вясной 2013 года. У Джакарце ён правёў перагаворы з прэзідэнтам Сусіла Бамбанг Юдаёна і абмеркаваў двухбаковае супрацоўніцтва ў розных сферах, а таксама пытанні актывізацыі гандлю. Тады ж быў падпісаны пакет пагадненняў і мемарандумаў аб узаемадзеянні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"