https://bel.sputnik.by/20250903/mnnfarm--bpts-padpsal-pagadnenne-ab-supratsontstve-1099488299.html
Мінінфарм і БПЦ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Мінінфарм і БПЦ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Sputnik Беларусь
У абноўленым дакуменце абазначаны галоўны арыенцір партнёрскага ўзаемадзеяння – работа па выхаванні моладзі з дапамогай СМІ і процідзеянне негатыўнаму ўплыву... 03.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-03T12:52+0300
2025-09-03T12:52+0300
2025-09-03T12:52+0300
бпц
міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь
марат маркаў
мітрапаліт веніямін
кнігі
грамадства
палітыка
рэлігія
навіны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/03/1099483839_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_1af2112d4ad7b30e866776ecaa9cc59e.jpg
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквой падпісалі міністр Марат Маркаў і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, паведамляе БелТА.Падпісанне дакумента адбылося падчас навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святынь", якая сёння пачалася ў Мінску.Як адзначыў мітрапаліт Веніямін, падпісаны дакумент абнаўляе ўмовы ранейшага пагаднення.Кіраўнік БПЦ выказаў спадзяванне, што сумесная праца прынясе добры вынік. У сваю чаргу міністр інфармацыі Марат Маркаў заявіў, што абноўлены дакумент неабходны ў сучасных рэаліях, перш за ўсё для барацьбы з навязанымі звонку каштоўнасцямі.Міністр дадаў, што ведамства ў гэтым плане заўсёды цесна працавала з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, у прыватнасці, маніторылася інфармацыйная прастора. А зараз, дадаў Маркаў, гэтая праца будзе весціся таксама сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквой.Кіраўнік інфармацыйнага ведамства адзначыў, што новае пагадненне будзе садзейнічаць выпуску кніг, напоўненых духоўным сэнсам і адлюстроўваючых каштоўнасці беларускага грамадства."Калі мы не будзем гэта друкаваць і не будзем гэта культываваць, за нас прыдумаюць іншыя каштоўнасці. Больш за тое, калі знікне інтэрнэт, застанецца толькі напісанае слова, і гэтаму слову будуць верыць. Для нас вельмі важна, каб гэтае напісанае слова было каштоўным для нас, духоўным", - сказаў Маркаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250829/rpts-kesk-rezhym-sprabue-admyants-shmatvyakovuyu-gstoryyu-ukrany-1099314041.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/03/1099483839_71:0:1208:853_1920x0_80_0_0_9b9361f1cc32564a01fb43388273d21d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бпц, міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь, марат маркаў, мітрапаліт веніямін, кнігі, грамадства, палітыка, рэлігія, навіны , беларусь, у беларусі, беларуская праваслаўная царква
бпц, міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь, марат маркаў, мітрапаліт веніямін, кнігі, грамадства, палітыка, рэлігія, навіны , беларусь, у беларусі, беларуская праваслаўная царква
Мінінфарм і БПЦ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
У абноўленым дакуменце абазначаны галоўны арыенцір партнёрскага ўзаемадзеяння – работа па выхаванні моладзі з дапамогай СМІ і процідзеянне негатыўнаму ўплыву звонку.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквой падпісалі міністр Марат Маркаў і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, паведамляе
БелТА.
Падпісанне дакумента адбылося падчас навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святынь", якая сёння пачалася ў Мінску.
Як адзначыў мітрапаліт Веніямін, падпісаны дакумент абнаўляе ўмовы ранейшага пагаднення.
"У ёй (новай рэдакцыі пагаднення - Sputnik) абазначаны важныя пазіцыі сённяшняга дня – гэта сумесная работа па выхаванні падрастаючага пакалення з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі і разам з тым процідзеянне той негатыўнай рабоце, якая часам можа весціся праз тыя выданні, якія прыходзяць звонку", - расказаў мітрапаліт Веніямін.
Кіраўнік БПЦ выказаў спадзяванне, што сумесная праца прынясе добры вынік. У сваю чаргу міністр інфармацыі Марат Маркаў заявіў, што абноўлены дакумент неабходны ў сучасных рэаліях, перш за ўсё для барацьбы з навязанымі звонку каштоўнасцямі.
"У Беларусі мы выдаем вялікую колькасць кніг, і гэта добра. Але яшчэ большая колькасць кніг прыходзіць у Беларусь з-за мяжы, і яны часта не адпавядаюць нашым каштоўнасцям або нават змяшчаюць прамую прапаганду тых каштоўнасцей, якіх не павінна быць у нас", - падкрэсліў Маркаў.
Міністр дадаў, што ведамства ў гэтым плане заўсёды цесна працавала з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, у прыватнасці, маніторылася інфармацыйная прастора. А зараз, дадаў Маркаў, гэтая праца будзе весціся таксама сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквой.
Кіраўнік інфармацыйнага ведамства адзначыў, што новае пагадненне будзе садзейнічаць выпуску кніг, напоўненых духоўным сэнсам і адлюстроўваючых каштоўнасці беларускага грамадства.
"Калі мы не будзем гэта друкаваць і не будзем гэта культываваць, за нас прыдумаюць іншыя каштоўнасці. Больш за тое, калі знікне інтэрнэт, застанецца толькі напісанае слова, і гэтаму слову будуць верыць. Для нас вельмі важна, каб гэтае напісанае слова было каштоўным для нас, духоўным", - сказаў Маркаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"