https://bel.sputnik.by/20250904/belaruskuyu-branyu-vykarystovayuts-u-zone-sva-dlya-dastak-gumantarnykh-gruza-1099535849.html
Беларускую браню выкарыстоўваюць у зоне СВА для дастаўкі гуманітарных грузаў
Беларускую браню выкарыстоўваюць у зоне СВА для дастаўкі гуманітарных грузаў
Sputnik Беларусь
Беларусы адправілі ў зону СВА гуманітарны груз на браніраваным санітарным аўтамабілі. 04.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-04T16:39+0300
2025-09-04T16:39+0300
2025-09-04T16:39+0300
спецаперацыя
навіны
фонд
аляксей талай
гуманітарная дапамога
грамадства
бяспека
расія
днр
лнр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/17/1083016795_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_bdba2ded6a4a9d7f41cfb1cc859f0c8a.jpg
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Чарговая гуманітарная дапамога ад Фонду Талая адправілася на Данбас і ў прыгранічныя рэгіёны Курскай і Белгародскай абласцей. Санітарны аўтамабіль для перавозкі параненых і гуманітарнай дапамогі дапамаглі браніраваць беларускія спецыялісты з навукова-вытворчай кампаніі "Браня", а дарагі рамонт аплаціў прыхаджанін аднаго з мінскіх праваслаўных прыходаў."Не толькі ваенныя, але і валанцёры групы эвакуацыі паблізу лініі баявога судакранання прыгранічча Курскай і Белгародскай абласцей рызыкуюць трапіць пад абстрэлы і атакі FPV-дронаў, якія ўкраінскі бок накіроўвае на ўсе аб’екты, якія рухаюцца, у тым ліку і санітарныя аўтамабілі з грамадзянамі і параненымі", - распавёў Sputnik кіраўнік справамі Фонду Аляксея Талая Уладзімір Казбанаў.Прадстаўнік фонду дадаў, што санітарныя аўтамабілі хуткай дапамогі па просьбе валанцёраў і жыхароў прыгранічча аснасцілі бранёй беларускай вытворчасці ад партнёра фонду НПК "Браня".Па словах прадстаўніка фонду Аляксея Талая гэтыя меры абароны прыняты на ўсялякі выпадак, асноўная ж мэта гуманітарнай місіі – даставіць груз з зялёнай зоны ў шпіталі для дапамогі цяжкапараненым, якія знаходзяцца на апаратах жыццядзейнасці і інтэнсіўнай тэрапіі.Гуманітарную дапамогу даставілі не толькі ў шпіталі, але і ў школы. Для дзяцей Новаазоўска і Марыупаля, Херсоншчыны і Запарожжа, Данецка і Луганска ў рамках акцыі "З любоўю з Беларусі – сем’ям Данбаса" аб’яўлены восеньскі збор гуманітарнай дапамогі для дзяцей "Дапаможам дзецям Данбаса пайсці ў школу!", першыя партыі ўжо прыбылі на месца."Зборы ў школу – асобны артыкул расходаў для многіх сямей, асабліва складана гэта ажыццяўляць сем’ям у Данбасе і ў новых рэгіёнах Расіі, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў, сем’ям перасяленцаў і сіротам", - растлумачыла прадстаўнік Фонду Талая па Гомельскай вобласці Юлія Малава.Малава ўдакладніла, што ўсе рэгіёны Беларусі ўнеслі свой уклад у збор і набыццё прадметаў першай неабходнасці.Прадстаўнік фонду дадала, што мэтавая дапамога будзе размеркавана дзецям з інваліднасцю і шпіталю Данецка, бежанцам у Марыупалі і Новаазаўску, пунктам часовага размяшчэння Херсонскай і Запарожскай абласцей, шпіталю Луганска.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250610/dzyakuy-rusk-saldat-zhykhary-grodna-adpravl-psmy-baytsam-sva--vdea-1097110285.html
расія
запарожская вобласць
херсонская вобласць
курская вобласць
белгародская вобласць
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/17/1083016795_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_e3b2db63e77b82bff8f08f1beab38b4d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , фонд, аляксей талай, гуманітарная дапамога, грамадства, бяспека, расія, днр, лнр, запарожская вобласць, херсонская вобласць, курская вобласць, белгародская вобласць, данбас
спецаперацыя, навіны , фонд, аляксей талай, гуманітарная дапамога, грамадства, бяспека, расія, днр, лнр, запарожская вобласць, херсонская вобласць, курская вобласць, белгародская вобласць, данбас
Беларускую браню выкарыстоўваюць у зоне СВА для дастаўкі гуманітарных грузаў
Беларусы адправілі ў зону СВА гуманітарны груз на браніраваным санітарным аўтамабілі.
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Чарговая гуманітарная дапамога ад Фонду Талая адправілася на Данбас і ў прыгранічныя рэгіёны Курскай і Белгародскай абласцей. Санітарны аўтамабіль для перавозкі параненых і гуманітарнай дапамогі дапамаглі браніраваць беларускія спецыялісты з навукова-вытворчай кампаніі "Браня", а дарагі рамонт аплаціў прыхаджанін аднаго з мінскіх праваслаўных прыходаў.
"Не толькі ваенныя, але і валанцёры групы эвакуацыі паблізу лініі баявога судакранання прыгранічча Курскай і Белгародскай абласцей рызыкуюць трапіць пад абстрэлы і атакі FPV-дронаў, якія ўкраінскі бок накіроўвае на ўсе аб’екты, якія рухаюцца, у тым ліку і санітарныя аўтамабілі з грамадзянамі і параненымі", - распавёў Sputnik кіраўнік справамі Фонду Аляксея Талая Уладзімір Казбанаў.
Прадстаўнік фонду дадаў, што санітарныя аўтамабілі хуткай дапамогі па просьбе валанцёраў і жыхароў прыгранічча аснасцілі бранёй беларускай вытворчасці ад партнёра фонду НПК "Браня".
"Браню зрабілі менавіта пад аўтамабіль хуткай дапамогі. Дадзеная браня абараняе ад асколкаў. Балістычнымі бронепакетамі цалкам пакрыты кузаў, вадзіцельскае і пасажырскае месца. У выпадку атакі дронаў абарона істотна павысіць шансы выжыць вадзіцелю, медперсаналу і параненым. У гэтай канкрэтнай брані ёсць перавага – яна лёгкая і не ўплывае на манеўранасць і хуткасць транспарту, якія важны ў зоне баявых дзеянняў", - удакладніў Казбанаў.
Па словах прадстаўніка фонду Аляксея Талая гэтыя меры абароны прыняты на ўсялякі выпадак, асноўная ж мэта гуманітарнай місіі – даставіць груз з зялёнай зоны ў шпіталі для дапамогі цяжкапараненым, якія знаходзяцца на апаратах жыццядзейнасці і інтэнсіўнай тэрапіі.
Гуманітарную дапамогу даставілі не толькі ў шпіталі, але і ў школы. Для дзяцей Новаазоўска і Марыупаля, Херсоншчыны і Запарожжа, Данецка і Луганска ў рамках акцыі "З любоўю з Беларусі – сем’ям Данбаса" аб’яўлены восеньскі збор гуманітарнай дапамогі для дзяцей "Дапаможам дзецям Данбаса пайсці ў школу!", першыя партыі ўжо прыбылі на месца.
"Зборы ў школу – асобны артыкул расходаў для многіх сямей, асабліва складана гэта ажыццяўляць сем’ям у Данбасе і ў новых рэгіёнах Расіі, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў, сем’ям перасяленцаў і сіротам", - растлумачыла прадстаўнік Фонду Талая па Гомельскай вобласці Юлія Малава.
Малава ўдакладніла, што ўсе рэгіёны Беларусі ўнеслі свой уклад у збор і набыццё прадметаў першай неабходнасці.
"Адзенне, пасцельная бялізна, сродкі гігіены, лекі, сродкі догляду за дзецьмі, прадукты харчавання і бытавая тэхніка, сабраныя ад добрых людзей праз Фонд Талая, раз’едуцца па заяўках у ДНР, ЛНР, Херсонскую і Запарожскую вобласці", - расказала яна.
Прадстаўнік фонду дадала, што мэтавая дапамога будзе размеркавана дзецям з інваліднасцю і шпіталю Данецка, бежанцам у Марыупалі і Новаазаўску, пунктам часовага размяшчэння Херсонскай і Запарожскай абласцей, шпіталю Луганска.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"