"Крынж" і "траблы": Пуціна пазнаёмілі з маладзёжным слэнгам

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкРабочая паездка прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ва Уладзівасток
Рабочая паездка прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ва Уладзівасток - Sputnik Беларусь, 1920, 04.09.2025
Падпісацца
Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі работу спецыяльнай лінгвістычнай платформы, распрацаванай для навучання варыятыўнасці рускай мовы.
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ва Уладзівастоку азнаёмілі з маладзёжным слэнгам, у прыватнасці, з такімі словамі, як "крынж", "траблы", "чыловая катка".
Кіраўнік дзяржавы ў час рабочай паездкі ва Уладзівасток наведаў інтэрактыўную экспазіцыю "Уникальный русский язык", якая адкрыта ў філіяле Нацыянальнага цэнтра "Россия".
На выставе прадстаўлены розныя праграмы, у тым ліку і тыя, якія перакладаюць рускую мову на маладзёжны слэнг. Падчас наведвання выставы прэзідэнту Пуціну "далі ўрок" маладзёжнай мовы.
Прэзідэнту прадставілі інтэрактыўныя панэлі, якія зроблены ў выглядзе вясёлай гульні.
Кіраўніку дзяржавы прапанавалі выканаць некалькі заданняў, у тым ліку і правільна расставіць націскі ў словах, якія ў залежнасці ад пастаўленага націску мяняюць сэнс. Прэзідэнт прыцягнуў да гэтай гульні выхаванцаў цэнтра "Воин".
"Мне ніхто не падказваў", - жартаўліва заўважыў ён, звяртаючыся да аднаго з маладых людзей, які быў відавочна збянтэжаны.
Зрэшты, моладзь у гэты ж час таксама атрымала ўрок рускай мовы "высокага стылю" – круцячы ручку на адной з панэлей, можна было ўбачыць, як мяняюцца адны і тыя ж па сэнсе фразы, але якія вымаўляліся ў розныя эпохі.
Напрыклад, моладзевую фразу "гайз, гэтыя траблы – поўны крынж" на рускую мову пераклалі як "сябры, гэтыя нелады – абсалютная лухта".
Расійскі прэзідэнт таксама даведаўся, што выраз "лёгкая гульня" на маладзёжным слэнгу гучыць "чыловая катка".
Гэты інтэрактыўны праект распрацаваны для таго. каб навучаць школьнікаў і дарослых стылістычнай разнастайнасці рускай мовы. Праект дазваляе ўбачыць, як у розных сацыяльных кантэкстах адны і тыя ж словы гучаць па-рознаму.
Пуцін знаходзіцца ва Уладзівастоку ў рамках Х Усходняга эканамічнага форуму (УЭФ).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Падручнікі па рускай мове, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2025
Пуцін падпісаў закон аб абароне рускай мовы ў публічнай прасторы
Стужка навiн
0