Ражкоў: разумення па допуску паралімпійцаў Беларусі і РФ да Гульняў пакуль няма

© Sputnik / Павел Бедняков / Перайсці ў медыябанкБеларускі паралімпіец Ігар Бокій
Беларускі паралімпіец Ігар Бокій - Sputnik Беларусь, 1920, 04.09.2025
Падпісацца
На Паралімпіядзе ў Парыжы беларускія і расійскія спартсмены выступалі ў нейтральным статусе.
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Прэзідэнт агульнарасійскай грамадскай арганізацыі "Паралимпийский комитет России" Павел Ражкоў пракаменціраваў каналу SputnikLive на УЭФ сітуацыю аб допуску беларускіх і расійскіх паралімпійцаў да міжнародных спаборніцтваў і зімовых Гульняў-2026 у Італіі.
Кіраўнік профільнай арганізацыі нагадаў, што ў верасні пройдзе сесія Генеральнай Асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта, на якой будзе вырашацца пытанне аб членстве Паралімпійскага камітэта РФ у Міжнародным паралімпійскім камітэце.
Але рашэнне аб допуску расійскіх паралімпійцаў, а таксама беларускіх, у якіх, паводле слоў Ражкова, сітуацыя аналагічная, будзе прымаць Міжнародная асацыяцыя па зімовых відах спорту FIS, якая на сённяшні дзень "не ідзе на кантакт".
"Калі ўсё ж такі FIS прыме рашэнне аб допуску нашых спартсменаў, то ў нашых паралімпійцаў у зімовых відах спорту ёсць шанс прыняць удзел у Паралімпійскіх гульнях", - сказаў ён.
Ражкоў падкрэсліў, што ў беларускіх паралімпійцаў сітуацыя аналагічная, бо разам з расійскімі спартсменамі "яны ідуць праз коску".
"У іх усе зараз адзін у адзін, як у нас, яны ідуць разам з намі. Усё тое ж самае", - дадаў ён.

Надзея ёсць

Гаворачы аб прагнозах, кіраўнік профільнай арганізацыі падкрэсліў, што пакуль вельмі ўсё складана, у адрозненне ад сітуацыі, якая была перад Паралімпійскімі гульнямі ў Парыжы.
"Там Міжнародны паралімпійскі камітэт з намі ўвесь час кантактаваў. Хаця з аргкамітэтам Гульняў у Італіі ў нас пастаянна ідуць кантакты і ўзаемадзеянні. Яны вопытныя і разумеюць, што рашэнне можа прынята ў апошні момант, і ім трэба будзе тады аператыўна вырашаць пытанні аб сустрэчы, размяшчэнні, арганізацыі медыцынскага забеспячэння і гэтак далей. Таму мы з аргкамітэтам працуем, з FIS пакуль не атрымоўваецца. Але надзея ўсё яшчэ ёсць", - падсумаваў ён.

Паралімпіяда ў Парыжы

Сціплае прадстаўніцтва беларускіх спартсменаў на Паралімпіядзе – усяго восем атлетаў – не перашкодзіла краіне дабіцца трыумфу. Гульні праходзілі ў мінулым годзе з 28 жніўня па 8 верасня.
Сапраўдны фурор зрабіў плывец Ігар Бокій, які здабыў у Парыжы пяць залатых узнагарод, стаўшы 21-разовым чэмпіёнам Паралімпіяд.
Яшчэ адно "золата" заваяваў плывец Ягор Шчалканаў, а Дзмітрый Салей (таксама плывец) прынёс у скарбонку каманды "срэбра".
Беларускія праралімпійцы выступалі без свайго сцяга і гімна, а акрамя таго, ім, як і прадстаўнікам краіны на Алімпіядзе, паводле рашэння выканкама МАК, прыйшлося прайсці праверку на адпаведнасць патрабаванням нейтральнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ХК Юнацтва - Sputnik Беларусь, 1920, 01.09.2025
"Команда молодости нашей": ХК "Юнацтва" адзначае 50-гадовы юбілей
Стужка навiн
0