Відэа

Арэлі і скульптура закаханых: модная аглядная пляцоўка з’явілася ў Гродне

Падпісацца
Пакатацца на арэлях з відам на замкі і на цэнтр Гродна, а таксама памарыць пра каханне зараз змогуць гродзенцы і турысты на самай папулярнай у горадзе агляднай пляцоўцы. Як яна выглядае, глядзіце ў відэасюжэце Sputnik.
Гаворка ідзе аб краявіднай пляцоўцы, размешчанай на высокім левым беразе Нёмана насупраць драмтэатра. Да Дня горада тут уладкавалі стыльную зону адпачынку. Высадзілі дрэвы, устанавілі лаўкі і велапаркоўкі, зрабілі дзіцячую пляцоўку, а таксама арэлі з відам на самыя папулярныя турыстычныя месцы.
Разыначкай новай зоны адпачынку стала скульптурная кампазіцыя пад назвай "Сустрэча", якая паказвае застылую ў абдымках шчаслівую пару хлопца і дзяўчыны.
Мэр Гродна Андрэй Хмель падчас адкрыцця сквера на агляднай пляцоўцы адзначыў, што новую скульптуру можна назваць знакавай. Яна паказвае сустрэчу хлопца і дзяўчыны і падкрэслівае, што ў Гродне падтрымліваюць і берагуць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці.
У час цырымоніі адкрыцця далі старт новай прыгожай традыцыі. Пара маладых і сямейная пара, якая пражыла разам 50 гадоў, абмяняліся паштоўкамі і добрымі пажаданнямі.
Аглядная пляцоўка і да рэканструкцыі карысталася вялікай папулярнасцю ў гараджан і турыстаў. Сюды прыязджаюць для эфектных фота і каб любавацца захадам сонца. Цяпер новы сквер абяцае збіраць яшчэ больш гасцей.
Дзень нараджэння Гродна – 897 гадоў з даты яго заснавання – будуць адзначаць у бліжэйшыя выхадныя. У абласным цэнтры пройдуць фестываль сыру і фестываль кветак, фестываль ліхтарыкаў, будзе шмат забаўляльных інтэрактыўных пляцовак, а горад дадаткова ўпрыгожаць незвычайнымі кветкавымі кампазіцыямі. Хэдлайнерам вячэрняга канцэрта стане расійская выканаўца Мары Краймбрэры.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0