https://bel.sputnik.by/20250905/lukashenka-daruchy-vyznachyts-mekhanzmy-kantrolyu--sfery-kryptavalyut-1099574557.html
Лукашэнка даручыў вызначыць механізмы кантролю ў сферы крыптавалют
Лукашэнка даручыў вызначыць механізмы кантролю ў сферы крыптавалют
Sputnik Беларусь
У Беларусі дзейнасць па стварэнні, эмісіі і продажы-куплі токенаў у многім рэгулюецца Паркам высокіх тэхналогій. 05.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-05T11:49+0300
2025-09-05T11:49+0300
2025-09-05T12:12+0300
лічбавізацыя
навіны
крыптавалюта
эканоміка
аляксандр лукашэнка
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0e/1046906170_0:158:3077:1889_1920x0_80_0_0_b7325df0ff735a8be2b58d51f574765e.jpg
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця сферы лічбавых знакаў даручыў вызначыць механізмы кантролю ў гэтай сферы.Лукашэнка мяркуе, што Беларусі важна не ўпусціць трэнды і не страціць тэхналагічнае лідарства.Для рэспублікі гэта новы напрамак.Прэзідэнт нагадаў, што ў 2023-м ён даў даручэнні забяспечыць комплекснае рэгуляванне сферы лічбавых знакаў і крыптавалют."Аднак да гэтага часу ўзгодненых дакументаў у мяне на стале няма", - дадаў беларускі лідар.Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што зараз дзейнасць па стварэнні, эмісіі і продажы-куплі токенаў шмат у чым рэгулюецца Паркам высокіх тэхналогій. Ажыццяўляецца гэта ў рамках Дэкрэта №8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі".Кіраўнік дзяржавы расказаў, што вынікі пазапланавай праверкі аператараў крыптаплатформ сведчаць аб неабходнасці больш тонкіх настроек такой дзейнасці. У прыватнасці, былі ўстаноўлены парушэнні пры рэгістрацыі фінансавых аперацый."Грашовыя сродкі беларускіх інвестараў, выведзеныя за мяжу, у палове выпадкаў не вяртаюцца. Так справа не пойдзе", - заявіў прэзідэнт.Як падкрэсліў беларускі лідар, сёння лічбавае жыццё пачынае апярэджваць права, а больш дакладна, ініцыюе стварэнне яго новых галін. У сувязі з гэтым, на яго думку, па выніках гэтай нарады трэба дакладна вызначыць задачы дзяржорганаў і ПВТ у сферы крыптатэхналогій з улікам ужо існуючага вопыту і кампетэнцый.Таксама Лукашэнка даручыў намеціць ключавыя, прынцыповыя моманты ў новым прававым рэгуляванні, якое дазволіць беларускім суб’ектам гаспадарання і замежным інвестарам працягваць "спакойна працаваць у нашай лічбавай гавані".Акрамя таго, Лукашэнка мяркуе, што гэта таксама будзе гарантаваць фінансавую стабільнасць і бяспеку як для дзяржавы, так і для грамадзян і бізнесу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250812/turchyn-pytanne-vykarystannya-kryptavalyut-aktualnae--belarus-1098833381.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0e/1046906170_174:0:2903:2047_1920x0_80_0_0_1d63c9834d70ac19b055ccd0f52c8c14.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лічбавізацыя, навіны , крыптавалюта, эканоміка, аляксандр лукашэнка, беларусь, у беларусі
лічбавізацыя, навіны , крыптавалюта, эканоміка, аляксандр лукашэнка, беларусь, у беларусі
Лукашэнка даручыў вызначыць механізмы кантролю ў сферы крыптавалют
11:49 05.09.2025 (абноўлена: 12:12 05.09.2025) У Беларусі дзейнасць па стварэнні, эмісіі і продажы-куплі токенаў у многім рэгулюецца Паркам высокіх тэхналогій.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця сферы лічбавых знакаў даручыў вызначыць механізмы кантролю ў гэтай сферы.
Лукашэнка мяркуе, што Беларусі важна не ўпусціць трэнды і не страціць тэхналагічнае лідарства.
"Задача дзяржавы ў такіх умовах – вызначыць зразумелыя, празрыстыя правілы гульні і механізмы кантролю ў гэтай сферы", - сказаў ён, словы кіраўніка дзяржавы прыводзіць БелТА.
Для рэспублікі гэта новы напрамак.
Прэзідэнт нагадаў, што ў 2023-м ён даў даручэнні забяспечыць комплекснае рэгуляванне сферы лічбавых знакаў і крыптавалют.
"Аднак да гэтага часу ўзгодненых дакументаў у мяне на стале няма", - дадаў беларускі лідар.
Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што зараз дзейнасць па стварэнні, эмісіі і продажы-куплі токенаў шмат у чым рэгулюецца Паркам высокіх тэхналогій. Ажыццяўляецца гэта ў рамках Дэкрэта №8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі".
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што вынікі пазапланавай праверкі аператараў крыптаплатформ сведчаць аб неабходнасці больш тонкіх настроек такой дзейнасці. У прыватнасці, былі ўстаноўлены парушэнні пры рэгістрацыі фінансавых аперацый.
"Грашовыя сродкі беларускіх інвестараў, выведзеныя за мяжу, у палове выпадкаў не вяртаюцца. Так справа не пойдзе", - заявіў прэзідэнт.
Як падкрэсліў беларускі лідар, сёння лічбавае жыццё пачынае апярэджваць права, а больш дакладна, ініцыюе стварэнне яго новых галін. У сувязі з гэтым, на яго думку, па выніках гэтай нарады трэба дакладна вызначыць задачы дзяржорганаў і ПВТ у сферы крыптатэхналогій з улікам ужо існуючага вопыту і кампетэнцый.
Таксама Лукашэнка даручыў намеціць ключавыя, прынцыповыя моманты ў новым прававым рэгуляванні, якое дазволіць беларускім суб’ектам гаспадарання і замежным інвестарам працягваць "спакойна працаваць у нашай лічбавай гавані".
Акрамя таго, Лукашэнка мяркуе, што гэта таксама будзе гарантаваць фінансавую стабільнасць і бяспеку як для дзяржавы, так і для грамадзян і бізнесу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"