Боевая работа расчета БПЛА группировки Центр - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пяскоў: Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву для перагавораў, а не капітуляцыі

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 05.09.2025
Падпісацца
Украінскі бок адмовіўся ад запрашэння на сустрэчу ў Маскве, якое зрабіў расійскі прэзідэнт.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запрашаў Уладзіміра Зяленскага ў Маскву для перагавораў, а не каб прыняць капітуляцыю, заявіў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
"Зяленскага запрашалі ў Маскву пагаварыць, а не капітуляваць", - сказаў прадстаўнік Крамля на палях УЭФ.
Пяскоў нагадаў, што запрашэнне было адхілена Кіевам.
Раней 3 верасня Пуцін заявіў, што ніколі не выключаў магчымасьць сустрэчы з Зяленскім. Расійскі лідар распавёў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спытаў у яго, ці магчымая яго сустрэча з Зяленскім. На што Пуцін адказаў станоўча: такая сустрэча магчымая.
"Калі Зяленскі гатоў, няхай прыязджае ў Маскву, такая сустрэча адбудзецца", - сказаў прэзідэнт Расіі.
Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што сустрэча з Зяленскім у яго цяперашнім статусе – гэта "шлях у нікуды", паколькі яго паўнамоцтвы як прэзідэнта Украіны скончыліся.
Х Усходні эканамічны форум праходзіць 3-6 верасня ва Уладзівастоку на пляцоўцы кампуса Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі Расіі і Украіны - Sputnik Беларусь, 1920, 03.09.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін: Расія гатова павысіць узровень перагаворнай групы па Украіне
Стужка навiн
0