Відэа

Горнае вар’яцтва: лавіна, вадаспады і дзядуля Эльбрус – відэа

Падпісацца
Многія пачаткоўцы альпіністы спрабуюць свае сілы ў гарах Каўказа, дзе знаходзіцца самая высокая кропка Еўропы – Эльбрус. Глядзіце на відэа Sputnik прасторы Прыэльбрусся, якія зачароўваюць сваёй прыгажосцю.
Прырода Прыэльбрусся багатая на выдатныя мясціны, да якіх круглы год цягнуцца сотні тысяч турыстаў – вадаспады, сярод якіх Церскол і Дзявочыя косы, леднікі, азёры, цясніны і гаючыя мінеральныя крыніцы, у тым ліку і са знакамітым Нарзанам.
На ўсё гэтае прыроднае хараство з вышыні глядзіць дзядуля Эльбрус – так многія з павагай называюць гэтую гару – найвышэйшая кропка Еўропы (5 642 м).
Вяршыня Эльбруса, дакладней іх дзве – Заходняя і Усходняя – прыцягвае многіх альпіністаў з усяго свету. Эльбрус уваходзіць у дзве праграмы, якія імкнуцца выканаць альпіністы, гэта – "Сем вяршынь" (самыя высокія кропкі ўсіх частак свету) і "Снежны барс" (ганаровае званне ў расійскім альпінізме).
Падняцца на Эльбрус мараць і тыя, хто жадае паспрабаваць свае сілы ў "вышынным турызме", бо адзін з самых папулярных маршрутаў на вяршыню падыходзіць і для навічкоў. Аднак гэта не азначае, што для ўздыму на Эльбрус не патрэбна падрыхтоўка – спецыялісты не раяць падыходзіць да пад’ёму на Эльбрус легкадумна і прапануюць нескладаныя праграмы трэніровак, якія можна выконваць самастойна.

Двухгаловая вяршыня

Першае паспяховае ўзыходжанне на Эльбрус зафіксавана 22 ліпеня 1829 года – тады на Усходнюю вяршыню падняўся карачаеўскі праваднік Кілар Хашыраў – удзельнік навуковай экспедыцыі, арганізаванай Расійскай Акадэміяй навук пад кіраўніцтвам генерала Георгія Эмануэля. На Заходнюю вяршыню ў 1874 годзе ўпершыню падняліся англічане на чале з альпіністам і пісьменнікам Флорэнсам Гроўвам.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Прыэльбруссе кіпелі гарачыя баі – нямецкія альпіністы з дывізіі "Эдэльвейс" устанавілі ў жніўні 1942 года на вяршыні нацысцкі флаг, які савецкія воіны знялі ў лютым 1943-га. Пра гэтыя падзеі можна даведацца з экспазіцыі музея абароны Прыэльбрусся, які знаходзіцца на станцыі канатнай дарогі "Мир" (3 500 м).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0