https://bel.sputnik.by/20250906/khrenn-tolk-sumesna-krany-adkb-moguts-supratsstayats-pagrozam-1099607360.html
Хрэнін: толькі сумесна краіны АДКБ могуць супрацьстаяць пагрозам
Хрэнін: толькі сумесна краіны АДКБ могуць супрацьстаяць пагрозам
Sputnik Беларусь
Міністр абароны Беларусі звярнуў увагу на няпростую ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёне і бесперапынныя спробы гібрыднай агрэсіі ў адносінах да краін АДКБ. 06.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-06T14:07+0300
2025-09-06T14:07+0300
2025-09-06T14:39+0300
адкб
ваенныя вучэнні
віктар хрэнін
навіны
міністэрства абароны рб
бяспека
беларусь
у беларусі
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/06/1099606158_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_ad7936c11c38a9dff7c220a4870d63f0.jpg
ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, 6 вер – Sputnik. Эфектыўна супрацьдзейнічаць пагрозам і гарантаваць бяспеку ў рэгіёне АДКБ магчыма толькі сумеснымі намаганнямі краін-членаў арганізацыі, заявіў на закрыцці вучэнняў Калектыўных сіл АДКБ міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на палігоне "Лосвіда", перадае Sputnik.Ён адзначыў, што ў час манеўраў Калектыўных сіл АДКБ у Беларусі пастаўленыя мэты і задачы былі выкананы на высокім якасным узроўні.Міністр звярнуў увагу на тое, што сёння па перыметры меж АДКБ складваецца няпростая ваенна-палітычная абстаноўка, ідуць пастаянныя спробы гібрыднай агрэсіі супраць дзяржаў Арганізацыі, гарачы канфлікт ва Украіне, які падаграваецца Захадам.Паводле яго слоў, вучэнні дазволілі павысіць зладжанасць органаў ваеннага кіравання і падраздзяленняў у ходзе выканання задач.Вучэнні АДКБ у БеларусіУрачыстая цырымонія адкрыцця вучэнняў Калектыўных сіл АДКБ "Узаемадзеянне", "Эшалон" і "Пошук" прайшла ў Віцебску ў мінулую нядзелю. Удзел у вучэннях прынялі кантынгенты войск АДКБ з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, РФ і Таджыкістан – усяго больш за дзве тысячы ваеннаслужачых, 450 адзінак узбраення, ваеннай і спецтэхнікі, у тым ліку дзевяць баявых самалётаў і верталётаў, звыш 70 рознатыповых дронаў.У суботу адбыўся практычны розыгрыш вучэння "Узаемадзеянне" на палігоне "Лосвіда". Ён быў накіраваны на вырашэнне крызіснай сітуацыі на тэрыторыі краіны-члена АДКБ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250906/gensakratar-adkb-vuchenn--belarus-lyaguts-u-asnovu-daleyshaga-razvtstsya-ksar-1099598407.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/06/1099606158_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_ff3ff9040b3d569fe69a3e20f5bb3474.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, ваенныя вучэнні, віктар хрэнін, навіны , міністэрства абароны рб, бяспека, беларусь, у беларусі, у свеце
адкб, ваенныя вучэнні, віктар хрэнін, навіны , міністэрства абароны рб, бяспека, беларусь, у беларусі, у свеце
Хрэнін: толькі сумесна краіны АДКБ могуць супрацьстаяць пагрозам
14:07 06.09.2025 (абноўлена: 14:39 06.09.2025) Міністр абароны Беларусі звярнуў увагу на няпростую ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёне і бесперапынныя спробы гібрыднай агрэсіі ў адносінах да краін АДКБ.
ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, 6 вер – Sputnik. Эфектыўна супрацьдзейнічаць пагрозам і гарантаваць бяспеку ў рэгіёне АДКБ магчыма толькі сумеснымі намаганнямі краін-членаў арганізацыі, заявіў на закрыцці вучэнняў Калектыўных сіл АДКБ міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на палігоне "Лосвіда", перадае Sputnik.
Ён адзначыў, што ў час манеўраў Калектыўных сіл АДКБ у Беларусі пастаўленыя мэты і задачы былі выкананы на высокім якасным узроўні.
Міністр звярнуў увагу на тое, што сёння па перыметры меж АДКБ складваецца няпростая ваенна-палітычная абстаноўка, ідуць пастаянныя спробы гібрыднай агрэсіі супраць дзяржаў Арганізацыі, гарачы
канфлікт ва Украіне, які падаграваецца Захадам.
"Эфектыўнае супрацьдзеянне ўсім гэтым пагрозам і гарантаванне бяспекі ў рэгіёне АДКБ магчыма толькі сумеснымі намаганнямі яе членаў. Падобна да таго, як 80 гадоў таму прадстаўнікі нашых народаў разам перамаглі фашызм. Менавіта таму мы ўмацоўваем супрацоўніцтва ўнутры Арганізацыі і ўдасканальваем узаемадзеянне сіл у ходзе іх сумеснага навучання", - дадаў Хрэнін.
Паводле яго слоў, вучэнні дазволілі павысіць зладжанасць органаў ваеннага кіравання і падраздзяленняў у ходзе выканання задач.
Урачыстая цырымонія адкрыцця вучэнняў Калектыўных сіл АДКБ "Узаемадзеянне", "Эшалон" і "Пошук" прайшла ў Віцебску ў мінулую нядзелю. Удзел у вучэннях прынялі кантынгенты войск АДКБ з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, РФ і Таджыкістан – усяго больш за дзве тысячы ваеннаслужачых, 450 адзінак узбраення, ваеннай і спецтэхнікі, у тым ліку дзевяць баявых самалётаў і верталётаў, звыш 70 рознатыповых дронаў.
У суботу адбыўся практычны розыгрыш вучэння "Узаемадзеянне" на палігоне "Лосвіда". Ён быў накіраваны на вырашэнне крызіснай сітуацыі на тэрыторыі краіны-члена АДКБ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"