Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Першы візіт Пуціна ў Мінск у 1999 годзе і сустрэча з Лукашэнкам – відэа

Падпісацца
Роўна 26 гадоў таму, 8 верасня 1999-га, Уладзімір Пуцін упершыню прыехаў у Мінск у якасці прэм'ер-міністра РФ і сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, рэдкія архіўныя кадры глядзіце на Sputnik.
Дату 8 верасня 1999 года можна лічыць палітычным знаёмствам двух яркіх лідараў – у гэты дзень прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымаў у Мінску старшыню ўрада РФ Уладзіміра Пуціна, які ўпершыню прыбыў у беларускую сталіцу на новай пасадзе.
Пуцін быў прызначаны прэм'ер-міністрам РФ 16 жніўня 1999 года (на пасадзе яго зацвердзіла Дзярждума), а да гэтага з 9 жніўня выконваў абавязкі кіраўніка расійскага ўрада. Пройдуць няпоўныя пяць месяцаў і пасля сыходу ў адстаўку Барыса Ельцына 31 снежня 1999-га Уладзімір Пуцін стане выконваючым абавязкі, а затым і прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі.
1999 год стаў годам актыўнага фарміравання Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Менску адыгрывала ключавую ролю ў гэтым працэсе.
У 1999 годзе ў Мінску былі падпісаны асноўныя дакументы, у тым ліку Пагадненне аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Статут Саюзнай дзяржавы. Сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Мінску папярэднічалі падпісанню гэтых дакументаў і былі прысвечаны абмеркаванню дэталей стварэння новай міжнароднай структуры, уключаючы эканамічную і палітычную інтэграцыю.
Дарэчы, лічба 8 стала ў нейкім сэнсе лёсавызначальнай – дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы быў падпісаны 8 снежня – роўна праз 3 месяцы пасля першага прыезду Пуціна ў Мінск, які адбыўся 8 верасня.
Глядзіце кадры сустрэчы Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску 8 верасня 1999 года з архіва прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0