https://bel.sputnik.by/20250909/tusk-polshcha-zakrye-myazhu-z-belarussyu--suvyaz-z-vuchennyam-zakhad-2025-1099696631.html
Туск: Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі "Захад-2025"
Туск: Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі "Захад-2025"
Sputnik Беларусь
Польскі бок тлумачыць рашэнне закрыць мяжу правядзеннем беларуска-расійскіх вучэнняў у верасні. 09.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-09T14:45+0300
2025-09-09T14:45+0300
2025-09-09T16:45+0300
калючая загарода еўрасаюза
дональд туск
польшча
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
беларусь
ваенныя вучэнні
палітыка
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1d/1090684473_0:33:1280:753_1920x0_80_0_0_76d64b8e7072e58404e9ffa75757b165.jpg
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Польшча ў ноч на чацвер закрые мяжу з Беларуссю, аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск.Ён растлумачыў, што звязана гэтае рашэнне правядзеннем беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад - 2005".Туск таксама дадаў, што яшчэ адной прычынай рашэння аб закрыцці мяжы стаў арышт у Беларусі падазронага ў шпіянажы паляка.Пры гэтым кіраўнік урада Польшчы не ўдакладніў, на які тэрмін польскі бок закрывае сваю мяжу.Раней Туск пагражаў Беларусі "асаблівымі мерамі" ў сувязі з правядзеннем у рэспубліцы вучэнняў.Польскі прэм'ер лічыць вучэнні "Захад-2025" трэніроўкай нападзення на Польшчу. Ён таксама дадаў, што Варшава разам з саюзнікамі рыхтуецца адрэагаваць на "агрэсіўныя манеўры" Беларусі і Расіі.Вучэнні "Захад-2025"Беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2025" пройдуць у верасні. Анансавалася, што ў манеўрах прымуць удзел больш за 13 тыс вайскоўцаў.Пазней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што вучэнні было вырашана перанесці ўглыб краіны, каб знізіць градус напружанасці ў рэгіёне. Таксама практычна ўдвая была зніжана колькасць вайскоўцаў.На іх, як гэта было і ў папярэднія гады, плануюць запрасіць ваенных аташэ замежных краін, акрэдытаваных у Мінску. У Мінабароны заявілі, што Беларусь апавясціць усе дзяржавы аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках гэтых манеўраў і запросіць назіральнікаў.Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін таксама падкрэсліваў, што па інтэнсіўнасці і маштабах вучэнні "Захад" несупастаўныя з тымі мерапрыемствамі, якія праводзяць у Еўропе краіны НАТА.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250902/u-polshchy--prybaltytsy-pachalsya-mashtabnyya-vaennyya-vuchenn-1099442330.html
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1d/1090684473_74:0:1211:853_1920x0_80_0_0_3c46ca141d1fb79ac9d94bb9a91dc532.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дональд туск, польшча, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, беларусь, ваенныя вучэнні, палітыка, бяспека, навіны , у свеце, "захад-2025", саюзная дзяржава
дональд туск, польшча, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, беларусь, ваенныя вучэнні, палітыка, бяспека, навіны , у свеце, "захад-2025", саюзная дзяржава
Туск: Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі "Захад-2025"
14:45 09.09.2025 (абноўлена: 16:45 09.09.2025) Польскі бок тлумачыць рашэнне закрыць мяжу правядзеннем беларуска-расійскіх вучэнняў у верасні.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Польшча ў ноч на чацвер закрые мяжу з Беларуссю, аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск.
Ён растлумачыў, што звязана гэтае рашэнне правядзеннем беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад - 2005".
"У пятніцу пачынаюцца расійска-беларускія манеўры каля нашай усходняй мяжы. Гэта мае свае наступствы, у тым ліку нашы вучэнні. Зыходзячы з інтарэсаў бяспекі дзяржавы, мы закрыем мяжу з Беларуссю ў тым ліку чыгуначныя пераходы ў чацвер апоўначы – з чацвярга на пятніцу", - сказаў кіраўнік польскага ўрада.
Туск таксама дадаў, што яшчэ адной прычынай рашэння аб закрыцці мяжы стаў арышт у Беларусі падазронага ў шпіянажы паляка.
Пры гэтым кіраўнік урада Польшчы не ўдакладніў, на які тэрмін польскі бок закрывае сваю мяжу.
Раней Туск пагражаў Беларусі "асаблівымі мерамі" ў сувязі з правядзеннем у рэспубліцы вучэнняў.
Польскі прэм'ер лічыць вучэнні "Захад-2025" трэніроўкай нападзення на Польшчу. Ён таксама дадаў, што Варшава разам з саюзнікамі рыхтуецца адрэагаваць на "агрэсіўныя манеўры" Беларусі і Расіі.
Беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2025" пройдуць у верасні. Анансавалася, што ў манеўрах прымуць удзел больш за 13 тыс вайскоўцаў.
Пазней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што вучэнні было вырашана перанесці ўглыб краіны, каб знізіць градус напружанасці ў рэгіёне. Таксама практычна ўдвая была зніжана колькасць вайскоўцаў.
На іх, як гэта было і ў папярэднія гады, плануюць запрасіць ваенных аташэ замежных краін, акрэдытаваных у Мінску. У Мінабароны заявілі, што Беларусь апавясціць усе дзяржавы аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках гэтых манеўраў і запросіць назіральнікаў.
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін таксама падкрэсліваў, што па інтэнсіўнасці і маштабах вучэнні "Захад" несупастаўныя з тымі мерапрыемствамі, якія праводзяць у Еўропе краіны НАТА.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"