https://bel.sputnik.by/20250910/maradzry--kamendantskaya-gadzna-stuatsyya--nepale-na-dadzeny-momant-1099724012.html
Марадзёры і каменданцкая гадзіна: сітуацыя ў Непале на дадзены момант
Марадзёры і каменданцкая гадзіна: сітуацыя ў Непале на дадзены момант
Sputnik Беларусь
Пратэсты моладзі пачаліся ў краіне пасля ўвядзення забароны на дзейнасць шэрага буйных сацыяльных сетак. 10.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-10T10:18+0300
2025-09-10T10:18+0300
2025-09-10T10:18+0300
непал
пратэсты
бяспека
грамадства
палітыка
сацсеткі
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0a/1099718220_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_6e4d83763ba890b63d6ef8336f02d8e7.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Армія Непала затрымала 27 пратэстуючых грамадзян, якія ўдзельнічалі ў грабяжах, падпалах і гвалтоўных нападзеннях супраць жыцця і маёмасці людзей, пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.Таксама канфіскавана 31 адзінка агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, выкрадзеных падчас беспарадкаў.Улады папярэдзілі, што любыя акты вандалізму і нападзенні, звязаныя з пратэстамі, будуць разглядацца як крымінальныя злачынствы і спыняцца.Па ўсёй краіне ўведзена каменданцкая гадзіна, яна будзе дзейнічаць да чацвярга. У гэты перыяд рух дазволены толькі транспарту экстраных службаў. Жыхароў заклікаюць заставацца дома.Урад Непала 4 верасня абмежаваў працу шэрага месенджараў і сацсетак, якія не былі зарэгістраваны ў міністэрстве сувязі і інфармацыйных тэхналогій ва ўстаноўлены тэрмін.Пасля гэтага ў Катманду і шэрагу іншых буйных гарадоў пачаліся масавыя акцыі, асноўнымі іх удзельнікамі сталі студэнты і актывісты моладзевага руху Gen-Z. Пратэстуючыя грамадзяне падпальвалі будынкі дзяржаўных устаноў, нападалі на дамы палітыкаў і чыноўнікаў.Падчас сутыкненняў дэманстрантаў з паліцыяй загінулі больш за 20 чалавек, больш за 500 атрымалі раненні.На фоне таго, што адбываецца, 9 верасня знялі забарону на працу сацсетак. У адстаўку падалі прэм’ер-міністр краіны Шарма Олі.МЗС Беларусі ў сувязі з тым, што адбываецца ў Непале, выпусціла рэкамендацыі для суайчыннікаў, якія зараз знаходзяцца ў гэтай краіне.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250909/mzs-vypustsla-rekamendatsy-dlya-belarusa-u-nepale-1099699892.html
непал
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0a/1099718220_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_31f0a4b8b0ba0cc44abdbcfe1d2b0a7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
непал, пратэсты, бяспека, грамадства, палітыка, сацсеткі, навіны , у свеце
непал, пратэсты, бяспека, грамадства, палітыка, сацсеткі, навіны , у свеце
Марадзёры і каменданцкая гадзіна: сітуацыя ў Непале на дадзены момант
Пратэсты моладзі пачаліся ў краіне пасля ўвядзення забароны на дзейнасць шэрага буйных сацыяльных сетак.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Армія Непала затрымала 27 пратэстуючых грамадзян, якія ўдзельнічалі ў грабяжах, падпалах і гвалтоўных нападзеннях супраць жыцця і маёмасці людзей, пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.
Таксама канфіскавана 31 адзінка агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, выкрадзеных падчас беспарадкаў.
Улады папярэдзілі, што любыя акты вандалізму і нападзенні, звязаныя з пратэстамі, будуць разглядацца як крымінальныя злачынствы і спыняцца.
Па ўсёй краіне ўведзена каменданцкая гадзіна, яна будзе дзейнічаць да чацвярга. У гэты перыяд рух дазволены толькі транспарту экстраных службаў. Жыхароў заклікаюць заставацца дома.
Урад Непала 4 верасня абмежаваў працу шэрага месенджараў і сацсетак, якія не былі зарэгістраваны ў міністэрстве сувязі і інфармацыйных тэхналогій ва ўстаноўлены тэрмін.
Пасля гэтага ў Катманду і шэрагу іншых буйных гарадоў пачаліся масавыя акцыі, асноўнымі іх удзельнікамі сталі студэнты і актывісты моладзевага руху Gen-Z. Пратэстуючыя грамадзяне падпальвалі будынкі дзяржаўных устаноў, нападалі на дамы палітыкаў і чыноўнікаў.
Падчас сутыкненняў дэманстрантаў з паліцыяй загінулі больш за 20 чалавек, больш за 500 атрымалі раненні.
На фоне таго, што адбываецца, 9 верасня знялі забарону на працу сацсетак. У адстаўку падалі прэм’ер-міністр краіны Шарма Олі.
МЗС Беларусі ў сувязі з тым, што адбываецца ў Непале, выпусціла рэкамендацыі для суайчыннікаў, якія зараз знаходзяцца ў гэтай краіне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"