https://bel.sputnik.by/20250910/novuyu-pagranzastavu-adkryl--belarus-na-myazhy-z-ukranay-1099738535.html
Новую пагранзаставу адкрылі ў Беларусі на мяжы з Украінай
Новую пагранзаставу адкрылі ў Беларусі на мяжы з Украінай
Sputnik Беларусь
Да пераезду ў новы комплекс вайскоўцы размяшчаліся на рэйдавай баржы і ў памяшканнях модульнага тыпу. 10.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-10T14:15+0300
2025-09-10T14:15+0300
2025-09-10T14:15+0300
пагранічнікі
мяжа
украіна
беларусь
у беларусі
застава
бяспека
навіны
дпк беларусі
канстанцін моластаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0a/1099733892_0:28:1099:646_1920x0_80_0_0_5c1696c29ed2c3685347df7141f6d5f9.jpg
ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, 10 вер – Sputnik, Таццяна Федарэнка. Новая пагранзастава "Асарэвічы" адкрылася на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Брагінскім раёне, перадае карэспандэнт Sputnik.Гэта трэцяе падраздзяленне, уведзенае ў строй на мяжы з Украінай з пачатку года. Застава ахоўвае каля 37 км дзяржаўнай мяжы з Украінай па фарватэры ракі Днепр.Пагранічная застава "Асарэвічы" пачала ахову паўднёвых рубяжоў у 2017 годзе. Працягласць тэрыторыі, якую кантралююць беларускія пагранічнікі – каля 37 км па фарватэры ракі Днепр у межах Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.Да пераезду ў новы комплекс вайскоўцы размяшчаліся на рэйдавай баржы і ў памяшканнях модульнага тыпу. Сёння афіцыйна асабовы склад пераехаў у новыя карпусы на зямлі. А вайскоўцаў кантрактнай службы засялілі ў шматкватэрны дом афіцэрскага складу, які размешчаны ў крокавай даступнасці ад падраздзялення.Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко акцэнтаваў увагу на тое, што дзяржава сёння ўдзяляе прыярытэтную ўвагу бяспецы і ўмацаванню нашых рубяжоў ва ўмовах няпростай міжнароднай абстаноўкі.Губернатар таксама дадаў, што пагранзастава – гэта не толькі тэхніка, але і людзі, якія тут служаць і жывуць. Для іх створана ўся неабходная інфраструктура."Пагранічнік можа выконваць свой абавязак спакойна, ведаючы, што побач яго блізкія, і яны забяспечаны ўсім неабходным для камфортнага жыцця", - падкрэсліў губернатар.Як адзначыў кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў, органы пагранічнай службы комплексна і на сістэмнай аснове вырашаюць пытанне па забеспячэнні бяспекі.Кіраўніцтва рэспублікі і асабіста прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўвагу ўдзяляе добраўпарадкаванню беларуска-ўкраінскага ўчастка мяжы. Комплекс будынкаў і збудаванняў у Брагінскім раёне – гэта вынік рэалізацыі дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Пагранзастава стала трэцім з шасці запланаваных у бягучым годзе аб’ектаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240528/katapulty-z-tsygaretam--drony-repartazh-z-napruzhanaga-chastka-myazhy-1086613377.html
украіна
беларусь
гомельская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0a/1099733892_62:0:1038:732_1920x0_80_0_0_c023516e95f58ea5766d8bc0176919cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пагранічнікі, мяжа, украіна, беларусь, у беларусі, застава, бяспека, навіны , дпк беларусі, канстанцін моластаў, гомельская вобласць
пагранічнікі, мяжа, украіна, беларусь, у беларусі, застава, бяспека, навіны , дпк беларусі, канстанцін моластаў, гомельская вобласць
Новую пагранзаставу адкрылі ў Беларусі на мяжы з Украінай
Да пераезду ў новы комплекс вайскоўцы размяшчаліся на рэйдавай баржы і ў памяшканнях модульнага тыпу.
ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, 10 вер – Sputnik, Таццяна Федарэнка. Новая пагранзастава "Асарэвічы" адкрылася на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Брагінскім раёне, перадае карэспандэнт Sputnik.
Гэта трэцяе падраздзяленне, уведзенае ў строй на мяжы з Украінай з пачатку года. Застава ахоўвае каля 37 км дзяржаўнай мяжы з Украінай па фарватэры ракі Днепр.
Пагранічная застава "Асарэвічы" пачала ахову паўднёвых рубяжоў у 2017 годзе. Працягласць тэрыторыі, якую кантралююць беларускія пагранічнікі – каля 37 км па фарватэры ракі Днепр у межах Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.
Да пераезду ў новы комплекс вайскоўцы размяшчаліся на рэйдавай баржы і ў памяшканнях модульнага тыпу. Сёння афіцыйна асабовы склад пераехаў у новыя карпусы на зямлі. А вайскоўцаў кантрактнай службы засялілі ў шматкватэрны дом афіцэрскага складу, які размешчаны ў крокавай даступнасці ад падраздзялення.
"Тут створаны ўсе ўмовы камфортнага пражывання і нясення службы: сучасная бытавая тэхніка і мэбля, месцы для захоўвання і рамонту тэхнікі, гадавальнік для службовых сабак, гарадок пагранічнай службы і спартыўныя аб’екты", - адзначылі ў Гомельскай пагранічнай групе.
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко акцэнтаваў увагу на тое, што дзяржава сёння ўдзяляе прыярытэтную ўвагу бяспецы і ўмацаванню нашых рубяжоў ва ўмовах няпростай міжнароднай абстаноўкі.
Губернатар таксама дадаў, што пагранзастава – гэта не толькі тэхніка, але і людзі, якія тут служаць і жывуць. Для іх створана ўся неабходная інфраструктура.
"Пагранічнік можа выконваць свой абавязак спакойна, ведаючы, што побач яго блізкія, і яны забяспечаны ўсім неабходным для камфортнага жыцця", - падкрэсліў губернатар.
Як адзначыў кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў, органы пагранічнай службы комплексна і на сістэмнай аснове вырашаюць пытанне па забеспячэнні бяспекі.
Кіраўніцтва рэспублікі і асабіста прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўвагу ўдзяляе добраўпарадкаванню беларуска-ўкраінскага ўчастка мяжы. Комплекс будынкаў і збудаванняў у Брагінскім раёне – гэта вынік рэалізацыі дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Пагранзастава стала трэцім з шасці запланаваных у бягучым годзе аб’ектаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"