https://bel.sputnik.by/20250911/lukashenka--paslam-u-asobe-belarus-vy-znoydzetse-adkaznaga-partnra-1099760838.html
Лукашэнка – паслам: у асобе Беларусі вы знойдзеце адказнага партнёра
Лукашэнка – паслам: у асобе Беларусі вы знойдзеце адказнага партнёра
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў афіцыйнае мерапрыемства для шэрага замежных паслоў, нядаўна назначаных у Мінск. 11.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-11T12:19+0300
2025-09-11T12:19+0300
2025-09-11T12:19+0300
аляксандр лукашэнка
навіны
беларусь
у беларусі
палітыка
пасол
в'етнам
славакія
шас
кнр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0b/1099761241_0:0:2275:1279_1920x0_80_0_0_d00f6ff3a38700806fc3bbd29966c17b.jpg
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Зерне ідэй аб нейкай "выключнасці", прэтэнзіі на "ісціну ў апошняй інстанцыі" зноў пусцілі парасткі ў розумах шэрага заходніх і празаходніх палітыкаў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паслам замежных дзяржаў, прымаючы ў іх даверчыя граматы, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Пры гэтым ён нагадаў, што зусім нядаўна адбыліся саміт ШАС у КНР і анлайн-сустрэча ў рамках БРІКС, а таксама мерапрыемствы міждзяржаўных аб’яднанняў Афрыкі.Рэальныя сусветныя праблемыАкрамя таго, ён адзначыў, што паўтарэнне гісторыі ў выглядзе будаўніцтва пасярод Еўропы рэальнай "жалезнай заслоны" было б фарсам, калі б не санкцыйная вайна і мілітарызацыя краін ЕС.Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў выніку гэтыя працэсы адсунулі не на другі, а нават на пяты план сапраўды важныя праблемы. Размова ідзе аб харчовай, энергетычнай, кліматычнай і экалагічнай бяспецы, аб устараненні прычын беднасці і няроўнасці, аб неэфектыўным кіраванні рэсурсамі."Аб гэтым, а таксама іншых сістэмных праблемах, у тым ліку аб павышэнні ролі і эфектыўнасці ААН, новых падыходах да глабальнага кіравання зараз гавораць не ў Еўропе, а на іншых пляцоўках", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.У Мінску чакаюць ФіцаКіраўнік дзяржавы, паводле традыцыі, якая ўжо склалася, звярнуўся да кожнага з дыпламатаў у кантэксце адносін з канкрэтнай краінай. В’етнам ён вызначыў як аднаго з ключавых партнёраў у Азіі.Звяртаючыся да пасла Славакіі, прэзідэнт асобна падкрэсліў, што гэтая краіна даслала ў Мінск такога вопытнага палітыка, як Ёзэф Мігаш (у мінулым в.а. прэзідэнта і кіраўнік парламента).Пры гэтым ён адзначыў, што Фіца зноў чакаюць у Беларусі і гатовы абмеркаваць усе пытанні ў дружалюбнай атмасферы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250906/genasambleya-aan-prynyala-rezalyutsyyu-ab-supratsontstve-z-shas-1099602733.html
беларусь
в'етнам
славакія
кнр
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0b/1099761241_0:0:1705:1279_1920x0_80_0_0_cf127b05b3fa2ca666c25f341651ca5f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , беларусь, у беларусі, палітыка, пасол, в'етнам, славакія, шас, кнр, брікс, аан
аляксандр лукашэнка, навіны , беларусь, у беларусі, палітыка, пасол, в'етнам, славакія, шас, кнр, брікс, аан
Лукашэнка – паслам: у асобе Беларусі вы знойдзеце адказнага партнёра
Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў афіцыйнае мерапрыемства для шэрага замежных паслоў, нядаўна назначаных у Мінск.
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Зерне ідэй аб нейкай "выключнасці", прэтэнзіі на "ісціну ў апошняй інстанцыі" зноў пусцілі парасткі ў розумах шэрага заходніх і празаходніх палітыкаў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паслам замежных дзяржаў, прымаючы ў іх даверчыя граматы, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Пры гэтым ён нагадаў, што зусім нядаўна адбыліся саміт ШАС у КНР і анлайн-сустрэча ў рамках БРІКС, а таксама мерапрыемствы міждзяржаўных аб’яднанняў Афрыкі.
"У асобе Беларусі вы знойдзеце адказнага партнёра для працы і па гэтым, і па двухбаковым парадку дня", - запэўніў беларускі лідар.
Рэальныя сусветныя праблемы
Акрамя таго, ён адзначыў, што паўтарэнне гісторыі ў выглядзе будаўніцтва пасярод Еўропы рэальнай "жалезнай заслоны" было б фарсам, калі б не санкцыйная вайна і мілітарызацыя краін ЕС.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў выніку гэтыя працэсы адсунулі не на другі, а нават на пяты план сапраўды важныя праблемы. Размова ідзе аб харчовай, энергетычнай, кліматычнай і экалагічнай бяспецы, аб устараненні прычын беднасці і няроўнасці, аб неэфектыўным кіраванні рэсурсамі.
"Аб гэтым, а таксама іншых сістэмных праблемах, у тым ліку аб павышэнні ролі і эфектыўнасці ААН, новых падыходах да глабальнага кіравання зараз гавораць не ў Еўропе, а на іншых пляцоўках", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы, паводле традыцыі, якая ўжо склалася, звярнуўся да кожнага з дыпламатаў у кантэксце адносін з канкрэтнай краінай. В’етнам ён вызначыў як аднаго з ключавых партнёраў у Азіі.
"Сумеснымі намаганнямі мы вывелі традыцыйна дружалюбныя беларуска-в’етнамскія сувязі на ўзровень стратэгічнага ўзаемадзеяння", - адзначыў Лукашэнка.
Звяртаючыся да пасла Славакіі, прэзідэнт асобна падкрэсліў, што гэтая краіна даслала ў Мінск такога вопытнага палітыка, як Ёзэф Мігаш (у мінулым в.а. прэзідэнта і кіраўнік парламента).
"Высока цэнім незалежны курс, які праводзіць Браціслава. Праводзіць мужна і дастойна, нягледзячы на знешні націск і пагрозы. Гаварылі аб гэтым з прэм’ер-міністрам Робертам Фіца ў Пекіне", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Пры гэтым ён адзначыў, што Фіца зноў чакаюць у Беларусі і гатовы абмеркаваць усе пытанні ў дружалюбнай атмасферы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"