https://bel.sputnik.by/20250911/lukashenka-belarus-gatova-zaklyuchyts-vyalkuyu-zdzelku-z-zsha-pa-asudzhanykh-1099767213.html
Лукашэнка: Беларусь гатова заключыць "вялікую здзелку" з ЗША па асуджаных
Лукашэнка: Беларусь гатова заключыць "вялікую здзелку" з ЗША па асуджаных
Sputnik Беларусь
Тэму вызвалення зняволеных лідары Беларусі і Злучаных Штатаў Амерыкі абмяркоўвалі падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася 15 жніўня. 11.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-11T14:28+0300
2025-09-11T14:28+0300
2025-09-11T14:44+0300
аляксандр лукашэнка
дональд трамп
грамадства
бяспека
навіны
у свеце
палітыка
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0b/1099765547_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_a99ce965d9dd6c88d7b1014b674e8130.jpg
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі абмяркоўваў на сустрэчы са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам пытанне вызвалення шэрага асуджаных грамадзян.Лукашэнка звярнуў увагу, што прадстаўнікі беларускай апазіцыі за мяжой таксама кантактуюць з амерыканцамі па гэтым пытанні і хочуць "прымазацца да тэмы". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускія ўлады – абсалютна не прыхільнікі таго, каб гэтыя людзі знаходзіліся ў папраўчых калоніях."Тым больш яны не за палітыку асуджаныя, у нас артыкулаў такіх няма ў Крымінальным кодэксе. Калі Дональду (Трампу) цікава – напэўна, не вельмі – мы яму можам па кожным чалавеку прадставіць сутнасць яго правапарушэнняў і злачынстваў", - падкрэсліў беларускі лідар.Прэзідэнт дадаў, што гатоў абмеркаваць пытанне вызвалення гэтых грамадзян.Перагаворы па зняволенымТэму вызвалення шэрага асуджаных прэзідэнты Беларусі і ЗША абмяркоўвалі ў асабістай тэлефоннай размове, якая адбылася 15 жніўня. Трамп падзякаваў Лукашэнку за вызваленне 16 зняволеных – яны былі вызвалены ў чэрвені. Сярод іх – блогер Сяргей Ціханоўскі.Акрамя таго, лідары краін гаварылі аб магчымасці вызвалення яшчэ 1 300 асуджаных."Хочаце паўтары ці дзве тысячы (як яны там лічаць)? Забірайце да сябе, вязіце іх туды", - заявіў крыху пазней Аляксандр Лукашэнка.Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускае грамадства можа не падтрымаць вызваленне бандытаў, якія "палілі і ўзрывалі".Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваю чаргу 6 верасня пацвердзіў, што Вашынгтон абмяркоўвае з Мінскам вызваленне часткі зняволеных.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250911/zsha-znyal-sanktsy-z-belavya-1099765338.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0b/1099765547_238:0:1138:675_1920x0_80_0_0_f4e5fc515ff67b0c9f7d7bfbf167f26c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, дональд трамп, грамадства, бяспека, навіны , у свеце, палітыка, беларусь, у беларусі
аляксандр лукашэнка, дональд трамп, грамадства, бяспека, навіны , у свеце, палітыка, беларусь, у беларусі
Лукашэнка: Беларусь гатова заключыць "вялікую здзелку" з ЗША па асуджаных
14:28 11.09.2025 (абноўлена: 14:44 11.09.2025) Тэму вызвалення зняволеных лідары Беларусі і Злучаных Штатаў Амерыкі абмяркоўвалі падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася 15 жніўня.
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі абмяркоўваў на сустрэчы са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам пытанне вызвалення шэрага асуджаных грамадзян.
"Слухаючы нядаўна Трамп, я так зразумеў, з вашай падачы хутчэй за ўсё, яго вельмі хвалююць пытанні, як ён сказаў, "заложнікаў" ці "палітвязняў", і яшчэ чагосьці. Я не супраць. Давайце абмяркуем і гэтую тэму так глабальна", - сказаў Лукашэнка, відэа сустрэчы апублікаваў Telegram-канал "Пул Першага".
Лукашэнка звярнуў увагу, што прадстаўнікі беларускай апазіцыі за мяжой таксама кантактуюць з амерыканцамі па гэтым пытанні і хочуць "прымазацца да тэмы". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускія ўлады – абсалютна не прыхільнікі таго, каб гэтыя людзі знаходзіліся ў папраўчых калоніях.
"Тым больш яны не за палітыку асуджаныя, у нас артыкулаў такіх няма ў Крымінальным кодэксе. Калі Дональду (Трампу) цікава – напэўна, не вельмі – мы яму можам па кожным чалавеку прадставіць сутнасць яго правапарушэнняў і злачынстваў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт дадаў, што гатоў абмеркаваць пытанне вызвалення гэтых грамадзян.
"І, калі Дональд настойвае на тым, што ён гатоў забраць да сябе гэтых усіх вызваленых, бог з вамі, давайце паспрабуем выпрацаваць глабальную здзелку. Як любіць спадар Трамп (гаварыць) – вялікую здзелку", - падсумаваў Лукашэнка.
Тэму вызвалення шэрага асуджаных прэзідэнты Беларусі і ЗША абмяркоўвалі ў асабістай тэлефоннай размове, якая адбылася 15 жніўня. Трамп падзякаваў Лукашэнку за вызваленне 16 зняволеных – яны былі вызвалены ў чэрвені. Сярод іх – блогер Сяргей Ціханоўскі.
Акрамя таго, лідары краін гаварылі аб магчымасці вызвалення яшчэ 1 300 асуджаных.
"Хочаце паўтары ці дзве тысячы (як яны там лічаць)? Забірайце да сябе, вязіце іх туды", - заявіў крыху пазней Аляксандр Лукашэнка.
Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускае грамадства можа не падтрымаць вызваленне бандытаў, якія "палілі і ўзрывалі".
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваю чаргу 6 верасня пацвердзіў, што Вашынгтон абмяркоўвае з Мінскам вызваленне часткі зняволеных.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"