Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Першая брэнд-зона бытавой тэхнікі з Беларусі адкрылася ў расійскім ГЦ

© Photo : Telegram / Национальный банк РБПершая брэнд-зона бытавой тэхнікі з Беларусі адкрылася ў расійскім ГЦ
Першая брэнд-зона бытавой тэхнікі з Беларусі адкрылася ў расійскім ГЦ - Sputnik Беларусь, 1920, 11.09.2025
Падпісацца
Беларускія банкі пачалі прасоўваць продаж айчынных тавараў на знешніх рынках па даручэнні кіраўніка дзяржавы.
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Аляксандр Ягораў прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці першай брэнд-зоны беларускіх вытворцаў у адным з гандлёвых цэнтраў Масквы, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
У брэнд-зоне, якая адкрыта ў краме буйной расійскай сеткі, прадстаўлена бытавая тэхніка вядомых у РФ беларускіх вытворцаў.
"Мерапрыемства прайшло ў рамках выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па прасоўванні экспарту на знешніх рынках пры фінансавай падтрымцы беларускіх банкаў, а таксама выбудоўванні комплекснага ўзаемадзеяння з расійскай кампаніяй (сеткай крам. - Sputnik)", - адзначылі ў Нацбанку.
Праграма візіту першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка Аляксандра Ягорава ў Маскву не абмежавалася толькі гэтым мерапрыемствам. Ён таксама правёў сустрэчу з прадстаўнікамі адной з расійскіх ІТ-карпарацый, якая працуе і на рынку Беларусі.
"Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі шэрага сумесных пілотных праектаў у сферы штучнага інтэлекту і аналізу звестак, а таксама перспектывы далейшага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе Нацбанка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Генконсул ва Уладзівастоку: беларусам на Далёкім Усходзе ёсць над чым працаваць - Sputnik Беларусь, 1920, 04.09.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Генконсул ва Уладзівастоку: беларусам на Далёкім Усходзе ёсць над чым працаваць
Стужка навiн
0