Отработка боевого слаживания военнослужащими 8-й разведывательной штурмовой бригады добровольческого корпуса Южной группировки войск в ЛНР - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскія вайскоўцы вызвалілі Сасноўку ў Днепрапятроўскай вобласці

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкВаенны РФ
Ваенны РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 11.09.2025
Падпісацца
За суткі ў зоне СВА былі ліквідаваны ізраільская шматфункцыянальная РЛС RADA, склады ракетнага і артылерыйскага ўзбраення і пункты дыслакацыі фарміраванняў УСУ і замежных наёмнікаў.
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Расійскія вайскоўцы за мінулыя суткі вызвалілі населены пункт Сасноўка ў Днепрапятроўскай вобласці, пра гэта ў чацвер паведаміла прэс-служба Мінабароны Расіі.
"Падраздзяленні групоўкі войск "Усход" у выніку актыўных наступальных дзеянняў вызвалілі населены пункт Сасноўка Днепрапятроўскай вобласці", - гаворыцца ў паведамленні.
У Мінабароны ўдакладнілі, што падраздзяленні "Усходу" за суткі нанеслі паражэнне фарміраванням чатырох брыгад УСУ ў раёнах пяці населеных пунктаў у Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцях.
Праціўнік страціў у зоне дзеяння групоўкі больш як 265 ваеннаслужачых, дзве бронемашыны, дзевяць аўтамабіляў і адну станцыю радыёэлектроннай барацьбы.
За мінулыя суткі падчас СВА авіяцыя, артылерыя, беспілотнікі знішчылі шматфункцыянальную РЛС RADA ізраільскай вытворчасці, ракетна-артылерыйскія склады, а таксама пункты дыслакацыі УСУ і замежных наёмнікаў у 147 раёнах.
Сродкі СПА збілі тры кіраваныя авіябомбы, чатыры снарады РСЗА HIMARS, ракету "Няптун" і 166 беспілотнікаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Нмеснік старшыні расійскага Савета бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў - Sputnik Беларусь, 1920, 11.09.2025
Мядзведзеў аб забойстве Кірка: падтрымка Украіны роўная падтрымцы забойцаў
Стужка навiн
0