Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2025" стартуюць сёння ў Беларусі

© Sputnik / Sputnik / Перайсці ў медыябанкРасійска-беларускія вучэнні "Захад"
Расійска-беларускія вучэнні Захад - Sputnik Беларусь, 1920, 12.09.2025
Падпісацца
Беларускія і расійскія ваенныя на сумесных вучэннях адпрацуюць у тым ліку і пытанні планавання выкарыстання ядзернай зброі і комплексу "Орешник".
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2025" пройдзе ў Беларусі з 12 па 16 верасня, асноўнай тэмай манеўраў стане прымяненне груповак войск у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, паведамілі Sputnik у прэс-службе Міністэрства абароны.
Вучэнні "Захад" праводзяцца Беларуссю і Расіяй рэгулярна, яны планавыя, назіраць за вучэннямі Мінск заўсёды запрашае ваенных аташэ заходніх краін, у тым ліку з ЕС. Сёлета запрасілі прадстаўнікоў некалькіх дзясяткаў дзяржаў, сярод якіх еўрапейскія краіны.
"Вучэнні – гэта планавы элемент сумеснай падрыхтоўкі сіл і сродкаў рэгіянальнай групоўкі войск. Яму папярэднічаў комплекс мерапрыемстваў, якія прайшлі як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі Расіі", - адзначылі ў беларускім абаронным ведамстве.

Асноўныя мэты манеўраў

У Мінабароны падкрэслілі, што асноўнымі мэтамі вучэнняў з’яўляюцца ўдасканаленне навыкаў камандуючых і штабоў па кіраванні групоўкамі войск пры адбіцці агрэсіі ў адносінах да Саюзнай дзяржавы.
Таксама вучэнне накіравана на адпрацоўку розных варыянтаў сумесных дзеянняў па нейтралізацыі пагроз і стабілізацыі абстаноўкі на межах Саюзнай дзяржавы.
Як раней заяўляў журналістам начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочнік міністра абароны генерал-маёр Валерый Равенка, "агульнай мэтай вучэнняў з’яўляецца праверка магчымасцей Беларусі і Расіі па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы".

Задума вучэнняў

Паводле задумы вучэнняў, будуць адпрацавана адбіццё ўдараў сродкаў паветранага нападзення праціўніка. Таксама вайскоўцы адпрацуюць вядзенне абарончага бою. Акрамя таго, у адзін з дзён вучэнняў будзе адпрацоўвацца разгром праціўніка, які ўклініўся ў абарону, і стварэнне ўмоў для аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, паведамілі ў Мінабароны.
На палігонах падчас вучэнняў адпрацуюць і элементы барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка.
Кіруе манеўрамі Генеральны штаб Узброеных Сіл Беларусі.

Ядзерная зброя і "Орешник"

На манеўрах вайскоўцы адпрацуюць і планаванне выкарыстанне ядзернай зброі і комплексу "Орешник", паведамілі раней у беларускім Мінабароны.
"Мы, вядома, і ў рамках вучэння "Захад" разам з нашымі расійскімі калегамі адпрацуем пытанні планавання выкарыстання гэтага віду ўзбраенняў", - заяўляў раней СМІ міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Паводле яго слоў, "Орешник" з’яўляецца важным элементам стратэгічнага стрымлівання.
"Мы бачым абстаноўку на нашых заходніх, паўночных межах і не можам спакойна назіраць за мілітарызацыяй і ваеннай актыўнасцю. Мы дэманструем сваю адкрытасць, міралюбнасць, але порах заўсёды трэба трымаць сухім", - сказаў міністр.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 11.09.2025
Калючая загарода Еўрасаюза
Лукашэнка пракаменціраваў інцыдэнт з дронамі ў Польшчы
Стужка навiн
0