https://bel.sputnik.by/20250912/mzs-rf-zakhad-dae-kevu-zbroyu--ne-razumee-nebyaspeku-yago-ablomka-1099815606.html
МЗС РФ: Захад дае Кіеву зброю і не разумее небяспеку яго абломкаў
МЗС РФ: Захад дае Кіеву зброю і не разумее небяспеку яго абломкаў
Sputnik Беларусь
Расійскі бок пастаянна паведамляе аб абломках на сваёй тэрыторыі заходняга ўзбраення, якое пастаўляецца Кіеву, удакладніла Захарава. 12.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-12T15:43+0300
2025-09-12T15:43+0300
2025-09-12T15:43+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
марыя захарава
навіны
мзс рф
расія
польшча
дроны
узбраенні
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0c/1099810538_0:36:3068:1762_1920x0_80_0_0_75fac5ff1dbf898bc36e6d71d6c7c470.jpg
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Краіны Захаду забяспечваюць Украіну зброяй і не ўсведамляюць, што яе абломкі могуць залятаць і да іх, аб гэтым заявіла на брыфінгу ў пятніцу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.Яна нагадала, што расійскі бок пастаянна дае каментарыі наконт выяўленых на сваёй тэрыторыі абломкаў ад рознага віду заходняга ўзбраення – у прыватнасці дальнабойных ракет і дронаў.Гэтыя віды ўзбраення, як удакладніла Захарава, пастаўляе Кіеву Брытанія, Германія Польшча, Францыя, а закупляецца гэта ўсё на грошы Швецыі, Нарвегіі і іншых краін Еўрасаюза і НАТА.Інцыдэнт з дронаміПрэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск у мінулую сераду паведаміў аб збітых над Польшчай беспілотніках, пазней ён назваў іх "расійскімі", аднак не прывёў ніякіх доказаў гэтаму. Пазней кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен паведаміла пра больш чым дзесяць дронаў.У беларускім ведамстве канстатавалі, што ноччу быў зафіксаваны абмен ударамі БПЛА паміж Расійскай Федэрацыяй і Украінай. Частка беспілотнікаў была знішчана сіламі СПА Беларусі над тэрыторыяй рэспублікі.Пры гэтым беларускі бок апавясціў суседзяў аб набліжэнні невядомых лятальных апаратаў да тэрыторыі іх краін, што дазволіла Польшчы аператыўна адрэагаваць на дзеянні беспілотнікаў, узняўшы ў паветра свае дзяжурныя сілы.Мінабароны Расіі пазней паведаміла, што пры масіраваным удары па прадпрыемствах ВПК Украіны ноччу 10 верасня аб’екты для паражэння на тэрыторыі Польшчы не планаваліся. Ведамства выказала гатоўнасць правесці кансультацыі з польскімі калегамі наконт дронаў, якія нібыта пераляцелі мяжу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250911/rf-zaklkae-polshchu-neadkladna-peragledzets-rashenne-ab-zakrytsts-myazhy-z-belarussyu-1099788509.html
расія
польшча
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0c/1099810538_169:0:2900:2048_1920x0_80_0_0_3dddeed52d6cd3995670f70853f71b24.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, марыя захарава, навіны , мзс рф, расія, польшча, дроны, узбраенні, палітыка, бяспека, украіна, у свеце
спецаперацыя, марыя захарава, навіны , мзс рф, расія, польшча, дроны, узбраенні, палітыка, бяспека, украіна, у свеце
МЗС РФ: Захад дае Кіеву зброю і не разумее небяспеку яго абломкаў
Расійскі бок пастаянна паведамляе аб абломках на сваёй тэрыторыі заходняга ўзбраення, якое пастаўляецца Кіеву, удакладніла Захарава.
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Краіны Захаду забяспечваюць Украіну зброяй і не ўсведамляюць, што яе абломкі могуць залятаць і да іх, аб гэтым заявіла на брыфінгу ў пятніцу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
Яна нагадала, што расійскі бок пастаянна дае каментарыі наконт выяўленых на сваёй тэрыторыі абломкаў ад рознага віду заходняга ўзбраення – у прыватнасці дальнабойных ракет і дронаў.
Гэтыя віды ўзбраення, як удакладніла Захарава, пастаўляе Кіеву Брытанія, Германія Польшча, Францыя, а закупляецца гэта ўсё на грошы Швецыі, Нарвегіі і іншых краін Еўрасаюза і НАТА.
"Яны, значыць, лічаць гэта абсалютна нармальным? А чаму ж яны не лічаць абсалютна нармальным, што пры адбіцці пагрозы, якую самі ствараюць, да іх таксама могуць залятаць абломкі?" - задала пытанне Захарава.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск у мінулую сераду паведаміў аб збітых над Польшчай беспілотніках, пазней ён назваў іх "расійскімі", аднак не прывёў ніякіх доказаў гэтаму. Пазней кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен паведаміла пра больш чым дзесяць дронаў.
У беларускім ведамстве канстатавалі, што ноччу быў зафіксаваны абмен ударамі БПЛА паміж Расійскай Федэрацыяй і Украінай. Частка беспілотнікаў была знішчана сіламі СПА Беларусі над тэрыторыяй рэспублікі.
Пры гэтым беларускі бок апавясціў суседзяў аб набліжэнні невядомых лятальных апаратаў да тэрыторыі іх краін, што дазволіла Польшчы аператыўна адрэагаваць на дзеянні беспілотнікаў, узняўшы ў паветра свае дзяжурныя сілы.
Мінабароны Расіі пазней паведаміла, што пры масіраваным удары па прадпрыемствах ВПК Украіны ноччу 10 верасня аб’екты для паражэння на тэрыторыі Польшчы не планаваліся. Ведамства выказала гатоўнасць правесці кансультацыі з польскімі калегамі наконт дронаў, якія нібыта пераляцелі мяжу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"