https://bel.sputnik.by/20250912/shlagbaum-kalyuchka-shchyty-yak-polshcha-zakryvala-myazhu-z-belarussyu--vdea-1099805077.html
Шлагбаум, "калючка", шчыты: як Польшча закрывала мяжу з Беларуссю – відэа
Шлагбаум, "калючка", шчыты: як Польшча закрывала мяжу з Беларуссю – відэа
Sputnik Беларусь
У ноч на пятніцу 12 верасня польскі бок закрыў два апошнія пункты пропуску, якія да гэтага часу функцыянавалі на мяжы з Беларуссю. Многія аўтобусы, роўна як... 12.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-12T11:58+0300
2025-09-12T11:58+0300
2025-09-12T12:46+0300
калючая загарода еўрасаюза
відэа
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
польшча
беларусь
у беларусі
брэст
грамадства
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0c/1099801676_0:25:3071:1752_1920x0_80_0_0_89ded20c58ef0ba1a190156a41cecba8.jpg
За некалькі гадзін да закрыцця мяжы перад пунктамі пропуску яшчэ стаялі чэргі легкавушак, фур і аўтобусаў, многія да апошняга спадзяваліся, што паспеюць "праскочыць". Але польскі бок не палічыў патрэбным паскорыць працу ці хаця б дзейнічаць у адпаведнасці з "прапускнымі" нарматывамі.Здымачная група Sputnik прыехала ў пункт пропуску "Брэст", каб паглядзець, што адбываецца на мяжы ў апошнія хвіліны да закрыцця КПП і адразу пасля.Некаторыя аўтобусы не паспелі праехаць "Варшаўскі мост" да гадзіны "Ч" і вярнуліся ў Беларусь. У чарзе засталіся толькі самыя рызыкоўныя і тыя, каму ў прамым сэнсе слова няма куды дзявацца. Адзін з кіроўцаў распавёў Sputnik, што працуе на польскага перавозчыка і яму трэба вярнуць аўтобус работадаўцу. Калі не паспее прайсці мяжу, паедзе доўгім кругам праз Літву ці Латвію, так – гэта лішні час і грошы, але страціць працу для яго яшчэ больш страшна.Закрываць мяжу палякі павінны былі пачаць у 01:00 па мінскім часе (апоўначы па Польшчы), але і тут спазніліся (і гэта ўжо традыцыя для палякаў), каманда паступіла толькі ў 01:15, на мосце расцягнулі "калючку" (спіраль з калючага дроту), а за ёй устанавілі металічныя шчыты.Некалькім аўтобусам не пашанцавала – шлагбаум апусцілі прама "перад носам", хоць да апошняга вадзіцелі спадзяваліся, што з пасажырамі іх прапусцяць. Але не – прыйшлося здаваць назад і выязджаць заднім ходам – развярнуцца аўтобусам там проста няма дзе.Тым часам, афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі запэўніў, што беларускія пункты пропуску на мяжы з Польшчай працягнуць работу. Для тых жа, хто едзе з Беларусі ў краіны ЕС, застаўся мінімум варыянтаў – гэта пункты пропуску "Каменны Лог" і "Беняконі" на літоўскім напрамку, "Грыгароўшчына" на мяжы з Латвіяй, а таксама Нацыянальны аэрапорт Мінск.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
польшча
беларусь
брэст
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0c/1099801676_224:0:2955:2048_1920x0_80_0_0_9e87ca2f12873e86ab853e56b3e4b27b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, польшча, беларусь, у беларусі, брэст, грамадства, бяспека, палітыка, турызм, у свеце, видео
відэа, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, польшча, беларусь, у беларусі, брэст, грамадства, бяспека, палітыка, турызм, у свеце, видео
Шлагбаум, "калючка", шчыты: як Польшча закрывала мяжу з Беларуссю – відэа
11:58 12.09.2025 (абноўлена: 12:46 12.09.2025) У ноч на пятніцу 12 верасня польскі бок закрыў два апошнія пункты пропуску, якія да гэтага часу функцыянавалі на мяжы з Беларуссю. Многія аўтобусы, роўна як легкавушкі і фуры, так і не паспелі перасекчы мяжу. Як гэта было, глядзіце на відэа Sputnik.
За некалькі гадзін да закрыцця мяжы перад пунктамі пропуску яшчэ стаялі чэргі легкавушак, фур і аўтобусаў, многія да апошняга спадзяваліся, што паспеюць "праскочыць". Але польскі бок не палічыў патрэбным паскорыць працу ці хаця б дзейнічаць у адпаведнасці з "прапускнымі" нарматывамі.
Здымачная група Sputnik прыехала ў пункт пропуску "Брэст", каб паглядзець, што адбываецца на мяжы ў апошнія хвіліны да закрыцця КПП і адразу пасля.
Некаторыя аўтобусы не паспелі праехаць "Варшаўскі мост" да гадзіны "Ч" і вярнуліся ў Беларусь. У чарзе засталіся толькі самыя рызыкоўныя і тыя, каму ў прамым сэнсе слова няма куды дзявацца. Адзін з кіроўцаў распавёў Sputnik, што працуе на польскага перавозчыка і яму трэба вярнуць аўтобус работадаўцу. Калі не паспее прайсці мяжу, паедзе доўгім кругам праз Літву ці Латвію, так – гэта лішні час і грошы, але страціць працу для яго яшчэ больш страшна.
Закрываць мяжу палякі павінны былі пачаць у 01:00 па мінскім часе (апоўначы па Польшчы), але і тут спазніліся (і гэта ўжо традыцыя для палякаў), каманда паступіла толькі ў 01:15, на мосце расцягнулі "калючку" (спіраль з калючага дроту), а за ёй устанавілі металічныя шчыты.
Некалькім аўтобусам не пашанцавала – шлагбаум апусцілі прама "перад носам", хоць да апошняга вадзіцелі спадзяваліся, што з пасажырамі іх прапусцяць. Але не – прыйшлося здаваць назад і выязджаць заднім ходам – развярнуцца аўтобусам там проста няма дзе.
Тым часам, афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі запэўніў, што беларускія пункты пропуску на мяжы з Польшчай працягнуць работу. Для тых жа, хто едзе з Беларусі ў краіны ЕС, застаўся мінімум варыянтаў – гэта пункты пропуску "Каменны Лог" і "Беняконі" на літоўскім напрамку, "Грыгароўшчына" на мяжы з Латвіяй, а таксама Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"