https://bel.sputnik.by/20250912/syargeenka-samym-druzhalyubnym-peryyadam-z-polshchay-by-savetsk-peryyad-1099807790.html
Сяргеенка: самым дружалюбным перыядам з Польшчай быў савецкі перыяд
Сяргеенка: самым дружалюбным перыядам з Польшчай быў савецкі перыяд
Sputnik Беларусь
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адзначыў, што аднаўленне народнага адзінства стала важнейшай вяхой на шляху далейшага нацыянальна-дзяржаўнага... 12.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-12T13:07+0300
2025-09-12T13:07+0300
2025-09-12T13:07+0300
ігар сяргеенка
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
дзень народнага адзінства
грамадства
палітыка
навіны
гісторыя
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/16/1084761626_59:68:1141:676_1920x0_80_0_0_361826d10c4b3da44a9da79c8d132e1e.png
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Савецкі перыяд быў самым дружалюбным у гісторыі адносін Беларусі і Польшчы, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сяргеенка, перадае карэспандэнт Sputnik.Гаворачы аб даце 17 верасня 1939 года, калі Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР, Сяргеенка адзначыў, што аднаўленне народнага адзінства стала важнейшай вяхой на шляху далейшага нацыянальна-дзяржаўнага развіцця.Паводле яго слоў, калі б не было гэтых падзей, калі б не было волі, праяўленай кожным з іх удзельнікаў, Беларусь і дагэтуль заставалася б разарванай, сем’і – падзеленымі, а беларусы – людзьмі, якія забылі родную мову, веру і традыцыі. Беларусь дзякуючы адзінству жыве пад мірным небам."І гэта зусім не перабольшанне. Менавіта дзякуючы адзінству мы ў неверагодна складаных знешнепалітычных умовах працягваем жыць пад мірным небам і паспяхова развівацца, застаючыся моцнымі эканамічна, палітычна і духоўна", - адзначыў спікер Палаты прадстаўнікоў.14 верасня 1939 года ў Авальнай зале на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР першага склікання быў прыняты Закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.Сёння ў Палаце прадстаўнікоў прадстаўлена выстава дакументаў, якія датычацца далучэння Заходняй Беларусі да БССР.Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня – самае маладое дзяржаўнае свята ў Беларусі. У бягучым годзе ён адзначаецца трэці раз.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250911/mnabarony-peradalo-stobtsam-tank-t-72-1099762089.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/16/1084761626_109:0:1104:746_1920x0_80_0_0_abc3f4d75ee7f500332e63a3c6d40281.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, дзень народнага адзінства, грамадства, палітыка, навіны , гісторыя, беларусь, у беларусі
ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, дзень народнага адзінства, грамадства, палітыка, навіны , гісторыя, беларусь, у беларусі
Сяргеенка: самым дружалюбным перыядам з Польшчай быў савецкі перыяд
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адзначыў, што аднаўленне народнага адзінства стала важнейшай вяхой на шляху далейшага нацыянальна-дзяржаўнага развіцця.
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Савецкі перыяд быў самым дружалюбным у гісторыі адносін Беларусі і Польшчы, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сяргеенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы бачым, што сёння адбываецца на нашых межах, як паводзіць сябе сучасная Польшча ў адносінах да нашай краіны. Не пабаюся гэта сказаць, але самым дружалюбным перыядам у нашых адносінах з боку нашых суседзяў быў савецкі перыяд, калі існавала Польская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка", - заявіў старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сяргеенка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню народнага адзінства.
Гаворачы аб даце 17 верасня 1939 года, калі Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР, Сяргеенка адзначыў, што аднаўленне народнага адзінства стала важнейшай вяхой на шляху далейшага нацыянальна-дзяржаўнага развіцця.
Паводле яго слоў, калі б не было гэтых падзей, калі б не было волі, праяўленай кожным з іх удзельнікаў, Беларусь і дагэтуль заставалася б разарванай, сем’і – падзеленымі, а беларусы – людзьмі, якія забылі родную мову, веру і традыцыі. Беларусь дзякуючы адзінству жыве пад мірным небам.
"І гэта зусім не перабольшанне. Менавіта дзякуючы адзінству мы ў неверагодна складаных знешнепалітычных умовах працягваем жыць пад мірным небам і паспяхова развівацца, застаючыся моцнымі эканамічна, палітычна і духоўна", - адзначыў спікер Палаты прадстаўнікоў.
14 верасня 1939 года ў Авальнай зале на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР першага склікання быў прыняты Закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Сёння ў Палаце прадстаўнікоў прадстаўлена выстава дакументаў, якія датычацца далучэння Заходняй Беларусі да БССР.
Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня – самае маладое дзяржаўнае свята ў Беларусі. У бягучым годзе ён адзначаецца трэці раз.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"