https://bel.sputnik.by/20250913/dukh-dlya-mera--defle-pagranchnka-dzen-gorada-prakhodzts-u-gomel--vdea-1099850003.html
Духі для мэра і дэфіле пагранічнікаў: Дзень горада праходзіць у Гомелі – відэа
Духі для мэра і дэфіле пагранічнікаў: Дзень горада праходзіць у Гомелі – відэа
Sputnik Беларусь
Гомель сёння святкуе сваё 883-годдзе. Чым здзівіў абласны цэнтр у свой дзень нараджэння, глядзіце на відэа Sputnik. 13.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-13T15:59+0300
2025-09-13T15:59+0300
2025-09-13T16:00+0300
відэа
відэа
гомель
свята
дзень горада
грамадства
культура
віншаванне
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0d/1099848633_0:55:1280:775_1920x0_80_0_0_e0c80e7c6d489797c52a42b9c2f352e7.jpg
Раніца імянінніка – Гомеля – пачалася з падарункаў ад дэлегацый, якія прыбылі на свята. З Магадана гораду перадалі сувенір з сусальнага золата, а госць з Томска ўручыў кнігу, у якую ўвайшлі звесткі з першакрыніц аб удзеле гамяльчан у аднаўленні расійскага горада пасля ВАВ.З Брэста мэру Гомеля Уладзіміру Прывалаву ўручылі абмежаваную серыю духоў з пахам Брэстчыны. А запрошаныя дэлегаты з Караганды перадалі сувенір – нацыянальны музычны інструмент. Прадстаўнік Кітая падарыў набор сувеніраў зімовай Алімпіяды ў Пекіне.Афіцыйна адкрылі свята ў гонар Дня горада тэатралізаваным шэсцем па галоўнай гарадской плошчы. Шматдзетныя сем'і пранеслі гіганцкі флаг з гербам Гомеля, а за імі на самакатах і веласіпедах прайшлі сімвалы горада – касцюміраваныя рысі, іх было больш за 50. Далей у тэатралізаваным шэсці свой патэнцыял і прадукцыю прадэманстравалі прадпрыемствы горада. У завяршэнні студэнты наладзілі маштабны флэшмоб, сабраўшы амаль тысячу танцораў.Канцэртныя пляцоўкі разгарнуліся ва ўсіх раёнах горада. Адкрывалі канцэртную праграмы дэфіле ад пагранічнікаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Інстытут пагранічнай службы". На галоўнай сцэне да позняга вечара віншаваць гараджан са святам будуць беларускія выканаўцы "Аура", Вікторыя Аляшко і "Бацька Атаман". Спецыяльны госць з Расіі – оперны спявак, саліст Марыінскага тэатра Васіль Герэла. У 20:30 на сцэну выйдуць "Добрыя людзі", "Дразды" і "КозаНостра".Традыцыйна ў Гомелі праходзіць фестываль вінаграду ў скверы Грамыкі. А на набярэжнай гасцей свята пачаставалі ежай гіганцкіх памераў: 7,5-метровым пірагом, двухметровай каўбасой і 50-кілаграмовай шакаладнай цукеркай.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
гомель
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0d/1099848633_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_75a15501dfd0c9987e1d41db86e8eac4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, гомель, видео, свята, дзень горада, грамадства, культура, віншаванне, беларусь, у беларусі, цiкавосткi
відэа, гомель, видео, свята, дзень горада, грамадства, культура, віншаванне, беларусь, у беларусі, цiкавосткi
Духі для мэра і дэфіле пагранічнікаў: Дзень горада праходзіць у Гомелі – відэа
15:59 13.09.2025 (абноўлена: 16:00 13.09.2025) Гомель сёння святкуе сваё 883-годдзе. Чым здзівіў абласны цэнтр у свой дзень нараджэння, глядзіце на відэа Sputnik.
Раніца імянінніка – Гомеля – пачалася з падарункаў ад дэлегацый, якія прыбылі на свята. З Магадана гораду перадалі сувенір з сусальнага золата, а госць з Томска ўручыў кнігу, у якую ўвайшлі звесткі з першакрыніц аб удзеле гамяльчан у аднаўленні расійскага горада пасля ВАВ.
З Брэста мэру Гомеля Уладзіміру Прывалаву ўручылі абмежаваную серыю духоў з пахам Брэстчыны. А запрошаныя дэлегаты з Караганды перадалі сувенір – нацыянальны музычны інструмент. Прадстаўнік Кітая падарыў набор сувеніраў зімовай Алімпіяды ў Пекіне.
Афіцыйна адкрылі свята ў гонар Дня горада тэатралізаваным шэсцем па галоўнай гарадской плошчы. Шматдзетныя сем'і пранеслі гіганцкі флаг з гербам Гомеля, а за імі на самакатах і веласіпедах прайшлі сімвалы горада – касцюміраваныя рысі, іх было больш за 50. Далей у тэатралізаваным шэсці свой патэнцыял і прадукцыю прадэманстравалі прадпрыемствы горада. У завяршэнні студэнты наладзілі маштабны флэшмоб, сабраўшы амаль тысячу танцораў.
Канцэртныя пляцоўкі разгарнуліся ва ўсіх раёнах горада. Адкрывалі канцэртную праграмы дэфіле ад пагранічнікаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Інстытут пагранічнай службы". На галоўнай сцэне да позняга вечара віншаваць гараджан са святам будуць беларускія выканаўцы "Аура", Вікторыя Аляшко і "Бацька Атаман". Спецыяльны госць з Расіі – оперны спявак, саліст Марыінскага тэатра Васіль Герэла. У 20:30 на сцэну выйдуць "Добрыя людзі", "Дразды" і "КозаНостра".
Традыцыйна ў Гомелі праходзіць фестываль вінаграду ў скверы Грамыкі. А на набярэжнай гасцей свята пачаставалі ежай гіганцкіх памераў: 7,5-метровым пірагом, двухметровай каўбасой і 50-кілаграмовай шакаладнай цукеркай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"